Кандалы́ ’абутак на драўлянай падэшве’ (паст., Сл. паўн.-зах.; ТС; Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). З рус.кандалы ’кайданы’ — паводле падабенства: у такім абутку ідучы, чалавек моцна грукае аб падлогу, як у кайданах. Рус. лексема кандалы (са ст.-рус.кайданы, койдалы, кандалы), дыял.кайданы, кайдалы — у выніку распадабнення й…н > н…л > суч. рус.кандалы́) < з араб.qajdāni парны лік ад qajd ’завязка’ праз тур.kajd ’завязка’ (Фасмер, 2, 23–24, 178).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыву́льны ‘вытрыманы, цярплівы’, ‘спажыўны, смачны’ (Сцяшк. Сл.), трыву́ло ‘сытна, трывала’ (Сцяц., Сцяшк. Сл.), трыва́льна, трыву́льна ‘моцна, стойка’ (беласт., Стан.), трыу́льно ‘сытна’ (Сл. рэг. лекс.). Да трыва́лы < трыва́ць (гл.). Суфіксальнае ‑у‑, відаць, пад уплывам іншых форм гэтага ж дзеяслова, параўн. трыву́шчы ‘трывалы, спажыўны’ (лід., баран., лях., Сл. ПЗБ), ‘трывалы, моцны’, ‘жывучы’ (навагр., Жыв. сл.; рагач., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), трыву́шчы(й) ‘вынослівы’ (Сл. Брэс., ТСБМ), трывушчэй ‘дужэй, мацней, здаравей’ (баран., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
tight1[taɪt]adj.
1. ту́га завя́заны, тугі́;
take a tight grip on smth.мо́цна ўхапі́цца за што-н.;
keep a tight hold of smth.мо́цна трыма́цца за што-н.
2. це́сны, ву́зкі, шчы́льны;
These boots are too tight for me. Гэтыя чаравікі занадта цесныя для мяне.
3. набі́ты, запо́ўнены, напру́жаны;
a tight schedule шчы́льны гра́фік
4. напя́ты, наця́гнуты;
drum tight тугі́ як бараба́н
5. ця́жкі; напру́жаны;
a tight situation ця́жкая сітуа́цыя;
Money is tight. Не хапае грошай.
6. стро́гі, жо́рсткі
7.BrE, infml скупы́, скна́рлівы;
She is very tight with money. Яна скнара на грошы.
♦
keep a tight rein нала́дзіць жо́рсткі кантро́ль
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
blooming
[ˈblu:mɪŋ]
adj.
1) у цьве́це, у кве́цені
blooming shrubs — кусты́ ў цьве́це
2) квітне́ючы, у ро́сквіце; які́ дае́ вялі́кія прыбы́ткі
blooming market — ры́нак у ро́сквіце, мо́цна ажы́ўлены ры́нак
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)