Абл. Пляменнікі, унукі (звычайна ў дзіцячым узросце). — Ну, небажаты, будзем снедаць — У людзей садзяцца ўжо абедаць.. Гаворыць дзядзька, сам сядае І стол абрусам засцілае.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спадру́чна, безас.узнач.вык., звычайназінф.
Зручна; выгодна. Міхал з Антосем, як старыя, Займалі месцы канцавыя, І іх трымаліся выключна, Бо тут сядзець ім больш спадручна.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старадрэ́віна, ‑ы, ж.
Разм. Старое, звычайна сухое дрэва. Вогненная паводка злізвала на сваім шляху адвечны буралом, агонь забіраўся ў дуплы старадрэвін і праз дзіркі вырываўся адтуль вострымі языкамі.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкату́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Невялікая скрыначка з вечкам для захоўвання дробных, звычайна каштоўных рэчаў. Пачалі работнікі капаць і выкапалі панскую шкатулку з грашыма.Якімовіч.
[Ад польск. szkatuła.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
языкава́ты, ‑ая, ‑ае.
Абл. Языкаты. Пракурора ж звычайна і асабліва пракуроры па палітычных справах падбіраюцца злыя, пякучыя, языкаватыя, адным словам, прайдзісвета.Колас.Прагавіта ліжа, ліжа Усё агонь языкаваты.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
régelmäßig
1.a рэгуля́рны, заканаме́рны;
éine ~e Lébensweise ме́рны во́браз жыцця́;
~e Vérbenграм. пра́вільныя дзеясло́вы
2.adv
1) пра́вільна, рэгуля́рна, заканаме́рна
2) звыча́йна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АРБАЛІ́Т (ад лац. arbor дрэва + ...літ),
лёгкі бетон, сумесь арган. запаўняльнікаў (драблёных адыходаў дрэваапрацоўкі, чароту, кастрыцы, канапель і інш.), вяжучага (звычайна партландцэменту) і вады. Сярэдняя (па аб’ёме) шчыльнасць 400—700 кг/м³. З арбаліту робяць сценавыя блокі, панэлі, пліты і да т.п. для малапавярховага будаўніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТАЛЬЁН (франц. bataillon),
асноўнае тактычнае падраздзяленне ў сухапутных, паветрана-дэсантных войсках і марской пяхоце. Бываюць мотастралк. (пяхотныя, мотапяхотныя), танк., марской пяхоты, сувязі, аўтамаб. і інш. Можа ўваходзіць у склад палка (брыгады) або быць самастойнай вайсковай часцю. Звычайна складаецца з 3—4 рот і інш. падраздзяленняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДАТРЫВА́ЛЫ ГАРЫЗО́НТ,
тоўшча воданепранікальных ці адносна воданепранікальных горных парод, якая перакрывае або падсцілае ваданосны гарызонт. Адрозніваюць водатрывалыя гарызонты рэгіянальныя, мясц. і лакальныя. Рэгіянальныя звычайна падзяляюць буйныя ваданосныя комплексы, мясцовыя — ваданосныя гарызонты, лакальныя пашыраны пераважна ў зоне аэрацыі, дзе спрыяюць утварэнню верхаводкі. Гл. таксама Водапранікальнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗАСПАЛУЧЭ́ННЕ,
хімічная рэакцыя ўзаемадзеяння араматычных дыазазлучэнняў з азаскладальнымі, пераважна араматычнымі амінамі і феноламі. Працякае звычайна ў водным асяроддзі (pH 2 — 6 ці 6 — 11 для амінаў і фенолаў адпаведна) пры t 0—30 °C з утварэннем азазлучэнняў. Аазаспалучэнне — асноўны прамысловы спосаб вытв-сці азафарбавальнікаў.