Глі́ца ’вясенні вецер’ (БРС, Гарэц., Байк. і Некр.). Не вельмі яснае слова. Паводле Трубачова (Слав. языкозн., V, 178), гэта лексема, магчыма, з’яўляецца праславянскім лексічным дыялектызмам бел. мовы. Паходжанне яго лічыцца няясным. Але можна паспрабаваць аб’яднаць слова глі́ца ’вясенні вецер’ з бел. словам іглі́ца ’хвоя, адна хваінка’, укр. гли́ця ’хвоя, адна хваінка; драўляная іголка і да т. п.’ (Грынч.), польск. iglica, ст.-польск. glica (гл. Слаўскі, 1, 443–444). Тады глі́ца, магчыма, паходзіць з іглі́ца. Паршапачаткова глі́ца як назва ветру магла быць метафарай (’штосьці калючае, як ігла’). У такім выпадку няма патрэбы гаварыць аб спецыфічна беларускім лексічным дыялектызме праславянскага характару, таму што такая метафарызацыя можа здарыцца ў любы час.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Даказа́ць ’даказаць, давесці’, ’дагаварыць’. З аналагічнымі значэннямі гэты дзеяслоў адзначаецца і ў іншых слав. мовах. Параўн. рус. доказа́ть ’даказаць, давесці’, дыял. доказа́ть ’дагаварыць, паведаміць аб чым-н.; вытлумачыць і г. д.’, укр. доказа́ти ’дагаварыць, папракнуць, абвінаваціць і да т. п.’, чэш. dokázati ’даказаць, пацвердзіць, дабіцца; дагаварыць; выканаць, зрабіць і г. д.’, славац. dokázať ’даказаць, выканаць, зрабіць’, балг. дока́жа ’дагаварыць; даказаць’, макед. докаже ’даказаць; дагаварыць’, серб.-харв. дока́зати ’растлумачыць; данесці, выдаць; пераканаць і г. д.’ Лічыцца прасл. утварэннем: *dokazati (з прэфіксам *do‑ ад дзеяслова *kazati ’даказваць, гаварыць’). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 57–58; Фасмер, 2, 159; Брукнер, 223; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 156.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марму́ль 1 ’жорны, млыновыя камяні’ (Федар. 6). З польск. marmul, якое ў выніку распадабнення з marmur. Да ма́рмур (гл.).

Марму́ль 2 ’пухліна на целе’ (Нікан.). З укр. моргуля, мордуля ’шышка, пухліна’. Да ўкр. варгу́ля ’шышка, гуля на ствале дрэва’, якое да варга ’губа’ < і.-е. *u̯erg‑ (ЕСУМ, 1, 333).

Марму́ль 3 ’буркун, негаваркі’ (в.-дзв., докш., лід., гродз., Сл. ПЗБ), ’нелюдзімы, бурклівы чалавек’ (Федар. 6), ’чалавек, марудны ў рухах і ў словах’ (КЭС, лаг.). Балтызм. Параўн. marmùklis ’той, хто бурчыць’, marmūnas ’той, хто гаворыць невыразна ў нос’. Сюды ж мармуць, мурмуць ’маўклівы чалавек’ (Крыў., Са сл. Дзіс.), утвораны пры дапамозе суфікса ‑ūtis ад marmė̃ti, murmė̃ti ’мармытаць, няясна гаварыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жук 1 ’від насякомага’ (ТСБМ), мн. л. жукарэ (Сл. паўн.-зах.). Рус., укр. жук ’тс’, польск. zuk ’від насякомага, Geotrupes’, в.-луж. žuk ’від насякомага, Bruchus’, палаб. zauk ’від насякомага, Roßkewaar’. Параўн. чэш. žukati, славен. žučati ’гусці (пра насякомых)’. Ст.-рус. жукъ. Утворана з суф. ‑к ад гукапераймальнай асновы *žu‑ < *geu̯‑ (Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 298; Фасмер, 2, 64; Праабражэнскі, 1, 237; Ільінскі, AfslPh, 29, 1908, 496; Брукнер, 667). Аснову *geu̯‑, відаць, трэба суадносіць з дадзенай у Покарнага (1, 403) асновай gou‑ (гл. гук, гаварыць, гутарыць).

Жук 2 ’пранырлівы чалавек’ (ТСБМ). Рус., укр. жук ’тс’. Відаць усх.-слав. сем. перанос ад жук 1 па паводзінах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перакара́цца ’ўпікаць, дакараць; перакідвацца жартамі’ (Др.-Падб.), перакара́ць ’гаварыць наперакор; назаляць’ (Нас.), перакор ’перакорлівасць’ (Др.-Падб., Яруш.), перако́ра ’наперакор’ (Нас.), укр. переко́рюватися ’спрачацца, узаемна дакараць’, перекір(очка) ’пярэчанне’, перекі́рливий ’які пярэчыць’, рус. переко́р ’усё, што робіцца на злосць; дакор, ганьбаванне’, перекора ’спрэчкі, сваркі’, перекораться ’сварыцца’, польск. przekora, przekór ’упартасць, свавольнасць; жарты’, н.-луж. pśekora ’ўпартасць; спрэчкі, сварка’, в.-луж. překora ’спрэчка, сутыкненне’, překorić so ’пасварыцца’, чэш. příkoří, валаш. na překor ’рабіць наперакор’, славац. priekor, robiť priekory ’тс’, славен. prekȍr ’сварка’, серб.-харв. prijèkor ’дакор, папрок, упікі’, макед. прекор ’тс’ < прасл. *per‑koriti > per‑korь. Да пера- і карыць 2 (гл.) (Фасмер, 2, 320; Шустар-Шэўц, 1172; Бязлай, 3, 111).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страм ‘сорам’ (Бяльк., Жд. 2, Мат. Маг., Шатал., Юрч.; віц., маг., брэсц., гом., ЛА, 3), сюды ж страмі́ць ‘сарамаціць’ (Ян., Нар. Гом., ТС), ‘знеслаўляць’ (Бяльк.; брасл., Сл. ПЗБ), страмі́цца ‘саромецца’ (ТС, Бяльк.; ашм., швянч., лаг., Сл. ПЗБ), ‘сарамаціцца’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), стра́мно ‘сорамна’ (ТС), страмны́ ‘бессаромны’ (Мат. Гом.), страмні́к ‘бессаромнік’ (Ян.), страмці́ць экспр. ‘гаварыць недарэчнае’ (Сл. ПЗБ), страмо́цыя ‘сорам’ (драг., Нар. словатв.). Параўн. укр. страм ‘сорам’, рус. дыял. страм. У беларускай, відаць, з царкоўнаславянскай, параўн. ц.-слав., ст.-слав. срамъ з устаўкай ‑т‑, што магло адбыцца яшчэ ў царкоўнаславянскай, паколькі гэтая з’ява (стр < ср) мае ўніверсальны характар у гаворках ваколіц Салуні (параўн. Младэнаў, БЕ, 27, 6, 471–473). Гл. таксама срам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bębnić

bębn|ić

незак.

1. барабаніць; біць у барабан;

2. разм. барабаніць; тарабаніць;

~ić na fortepianie — тарабаніць на піяніна;

3. разм. гаварыць; паўтараць; бубнець; разносіць (весткі, навіны);

o zdarzeniu ~ą w całym mieście — пра здарэнне гаворыць увесь горад

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Wáhrheit f -, -en пра́ўда;

hínter die ~ kómmen* даве́дацца пра́ўду;

um die ~ zu ságen па пра́ўдзе ка́жучы;

bei der ~ bléiben* гавары́ць пра́ўду, прытры́млівацца пра́ўды;

es mit der ~ nicht so genáu néhmen* не на́дта прытры́млівацца пра́ўды;

der ~ die Éhre gében* адда́ць нале́жнае і́сціне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

каза́ць (расказваць, гаварыць) ságen, (dass)…, erzählen, (dass)…

каза́ць пра́ўду die Wáhrheit ságen [spréchen*];

ка́жуць, што… man sagt, dass…; es heißt, dass…;

◊

караце́й ка́жучы kurz geságt; um es kurz zu máchen;

шчы́ра ка́жучы éhrlich [óffen] geságt;

памі́ж намі ка́жучы únter uns geságt;

папра́ўдзе ка́жучы éhrlich geságt; um éhrlich zu sein;

ула́сна ка́жучы éigentlich;

не ка́жучы ўжо́ пра ganz zu schwéigen von (D); geschwéige denn (толькі ў сказах з адмоўем)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

hum

[hʌm]

1.

v., (-mm-)

1) гудзе́ць; гусьці́ (як пчо́лы, машы́на)

2) мы́каць, неразбо́рліва або́з запі́нкамі гавары́ць

3) напява́ць (бяз сло́ваў)

4) informal разьвіва́ць бурлі́вую дзе́йнасьць

He makes things hum — У яго́ пра́ца кіпі́ць

2.

n.

1) гудзе́ньне n. (пчо́лаў), гул -у m., гудзе́ньне самалёта

2) гул -у m. (го́раду)

3) напява́ньне

3.

interj.

гм! (выка́звае недаве́р, сумне́ў, іро́нію)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)