э́тыка, ‑і, ДМ этыцы, ж.

1. Вучэнне аб маралі, як адной з форм грамадскай свядомасці, аб яе сутнасці, законах яе развіцця і ролі ў грамадскім жыцці. Марксісцкая этыка. □ А. К. Ільінскі ў пытаннях мастацтва, этыкі, маралі заўсёды стаіць на прынцыповай вышыні. «Полымя».

2. Сукупнасць норм паводзін, мараль якога‑н. класа, арганізацыі, прафесіі і пад. Тамара Аляксандраўна спачатку збянтэжылася, калі яе.. «усемагутная разведка» ўстанавіла, хто тая жанчына, якую яна сустрэла з Ярашам каля дачы. Але, разважыўшы, узрадавалася: гэта яшчэ лепш, бо, акрамя ўсяго іншага, на галаву чалавека, які зрабіўся цяпер ёй ненавісны, падае яшчэ адзін цяжкі грэх — парушэнне ўрачэбнай этыкі. Шамякін.

[Грэч. ēthika ад ēthos — звычай.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анса́мбль

(фр. ensemble = сукупнасць)

1) стройнае спалучэнне частак у адно цэлае (напр. архітэктурны а.);

2) група выканаўцаў, якія выступаюць як адзіны мастацкі калектыў (напр. а. песні і танца).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

драматургі́я

(гр. dramaturgia)

1) тэорыя пабудовы драматычных твораў (напр. законы драматургіі);

2) сукупнасць драматычных твораў якога-н. пісьменніка, народа, эпохі (напр. д. К. Крапівы, беларуская д. XX ст.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

метадало́гія

(ад гр. methodos = метад + logos = навука)

1) вучэнне аб навуковым метадзе пазнання;

2) сукупнасць прыёмаў, якія прымяняюцца ў асобных навуках і практычнай дзейнасці (напр. м. мовазнаўчага даследавання).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

сленг

(англ. slang = жаргон)

сукупнасць слоў і выразаў, якія складаюць слой размоўнай лексікі людзей пэўных узроставых груп, прафесій, сацыяльных праслоек і г. д. (напр. маладзёжны с., с. мастакоў).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

філало́гія

(гр. philologia, ад phileo = люблю + logos = слова)

сукупнасць навук, якія вывучаюць мову і літаратуру якога-н. народа або групы народаў (напр. класічная ф., славянская ф., беларуская ф.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

электара́т

(англ. electorat, ад лац. elector = выбаршчык)

сукупнасць выбаршчыкаў, што галасуюць за якую-н. палітычную партыю або за якога-н. палітычнага дзеяча на парламенцкіх, прэзідэнцкіх або муніцыпальных выбарах.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

інфраструкту́ра

(ад лац. infra = пад + структура)

сукупнасць галін і ведаў дзейнасці, якія забяспечваюць нармальнае функцыяніраванне ўсіх сфер эканомікі, як вытворчых, так і невытворчых; сюды ўваходзяць транспарт, сувязь, камунальная гаспадарка, прафесійнае навучанне і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

агенту́ра

(ням. Agentur, ад лац. agens, -ntis = які дзейнічае)

1) сукупнасць агентаў якой-н. установы, прадпрыемства або арганізацыі;

2) сетка агентаў, якая ствараецца разведвальнай службай для збірання сакрэтных звестак і правядзення падрыўной работы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

палі́тра

(рус. палитра, ад фр. palette = пласцінка)

1) невялікая дошчачка з выразам для вялікага пальца, на якой мастак расцірае і змешвае фарбы;

2) перан. сукупнасць вобразна-выяўленчых сродкаў у творчасці мастака, пісьменніка, кампазітара.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)