ПАЙН-ПОЙНТ (Pine Point),
свінцова-цынкавы раён у Канадзе (Паўн.-Зах. тэр.). Радовішчы стратыформныя, эпігенетычныя. Распрацоўваецца з 1964 адкрытым спосабам. Разведаныя запасы 36,3 млн. т руды з сярэдняй колькасцю свінцу 2,4%, цынку 6%. Здабываюцца таксама серабро і кадмій. Цэнтр — г. Пайн-Пойнт.
т. 11, с. 522
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКУ́ЛЬНЯ,
вёска ў Відзаўскім пас. Савеце Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 46 км на ПдЗ ад г. Браслаў, 284 км ад Віцебска, 46 км ад чыг. ст. Паставы. 403 ж., 168 двароў (2000). Пагранічны пост. Клуб, б-ка, аддз. сувязі.
т. 11, с. 531
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛМ-БІЧ (Palm Beach),
прыморскі кліматычны курорт на Атлантычным узбярэжжы ЗША (штат Фларыда). Вядомы з канца 19 ст. Размешчаны на вузкім пясчаным востраве (даўж. каля 29 км). Адзін з найб. фешэнебельных у ЗША курортаў, т. зв. амер. Рыўера. Цэнтр турызму і воднага спорту.
т. 12, с. 14
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЕЭ́ТЭ (Papeete),
горад, адм. ц. Палінезіі Французскай, на в-ве Таіці. Каля 25 тыс. ж. (2000). Порт. Міжнар. аэрапорт. Цукр. і мылаварныя з-ды, прадпрыемствы харч. прам-сці. Цэнтр турызму. Франц. база ядз. выпрабаванняў на Ціхім ак. Каля П. дом-музей П.Гагена.
т. 12, с. 63
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАГА́НЦЫ,
вёска ў Воранаўскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 10 км на ПдУ ад г.п. Воранава, 143 км ад Гродна, 19 км ад чыг. ст. Бастуны. 398 ж., 130 двароў (2000). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
т. 12, с. 272
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛІ́СЫ,
вёска ў Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 43 км на У ад г.п. Бешанковічы, 40 км ад Віцебска. 189 ж., 75 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 12, с. 429
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДУНСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—62. Утвораны 15.1.1940 у складзе Баранавіцкай вобл. Цэнтр — в. Радунь (з 1958 гар. пасёлак). 12.10.1940 падзелены на 12 сельсаветаў. З 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 25.12.1962 скасаваны, тэрыторыя перададзена ў Шчучынскі і Воранаўскі р-ны.
т. 13, с. 224
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЦІЧЫ,
вёска ў Гродзенскім р-не, на аўтадарозе Гродна—Сапоцкін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 15 км на ПнЗ ад горада і 17 км ад чыг. ст. Гродна. 492 ж., 187 двароў (2001). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
т. 13, с. 382
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЦАР (ням. Ritter ад стараж.-ням. riter коннік),
у Заходняй і Цэнтр. Еўропе ў сярэднія вякі феадал, цяжкаўзброены конны воін (гл. Рыцарства). Для Р. лічыліся абавязковымі маральныя нормы: смеласць, вернасць абавязку, высакародныя адносіны да жанчыны. Адсюль у пераносным значэнні Р. — самаадданы, высакародны чалавек.
т. 13, с. 526
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЙНО́СА (Reynosa),
горад на ПнУ Мексікі, на паўд. беразе р. Рыо-Бравадэль-Нортэ, у штаце Тамаўліпас. Каля 300 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак, аўтадарог, газаправодаў. Аэрапорт. Цэнтр раёна арашальнага земляробства, здабычы і перапрацоўкі прыроднага газу і нафты. Прам-сць: нафтахім., бавоўнаачышчальная, мукамольная.
т. 13, с. 566
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)