Аха́бак ’бярэмя, вязка’ (Бір. Дзярж.). Хутчэй за ўсё ахапак (гл.) з азванчэннем n у інтэрвакальным становішчы, параўн. у тым жа арэале (Міншчына) драбакаваць ’баранаваць вясной зямлю, узараную на зіму’ (Жд., з драпакаваць), стаган ’шклянка’ і інш.; аднак магчыма і самастойнае аддзеяслоўнае ўтварэнне тыпу рус. охабка ад охабить ’абхапіць’, хабить ’хапаць, захопліваць, прысвойваць’, гл. Фасмер, 3, 175; пра існаванне ў старабеларускай мове адпаведнага дзеяслова, магчыма, сведчыць цытата з аканнем «ахабивъ» (XV ст.), якую прыводзіць Карскі, 1, 136; параўн. таксама ст.-польск. ochabić ’абхапіць’ ад гукапераймальнага выклічніка xab‑, гл. Бернекер, 381.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ачэ́піны ’вясельны абрад надзявання чапца на галаву нявесты’ (ваўк., пруж., Федар.), укр. очепини. Запазычана з польск. oczepiny ад o(b)czepić ’надзець чапец’ (у XVII–XX ст., Крупянка, Formacje, 99) з больш ранняга czepić, параўн. чэш. čepiti ’надзяваць чапец нявесце’, якія лічаць вытворнымі ад czepiec, czepek, гл. Брукнер, 74; Слаўскі, 1, 116, аднак наяўнасць бел. ачапіць ’надзець наверх, палажыць’ і словаўтваральнай мадэлі тыпу заручыны (ад заручыць), агледзіны (ад аглядзець), запоіны (ад запіваць) дае падставы дапускаць самастойнае аддзеяслоўнае ўтварэнне, параўн. адназоўнікавую форму ачэпканне ’тс’ (брэсц., Раманюк, «Маладосць», 1975, 3, 158) ад ачэпка ’чапец’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Батлажка ’біклага’ (Сцяшк. МГ). Параўн. бакла́га і бікла́га. Незразумела, адкуль тут ‑т‑ (замест ‑к‑). Ці не лепш думаць пра рум. крыніцу слова (параўн. тлумачэнне ‑і‑ ў бікла́га)? Тады батла́жка < *батла́га < *бутла́га. Параўн. рум. butlagă ’бачонак’, bâtlag, bîtloagă, bătlag ’тс’. Як вядома, пра ўплыў рум. мовы на ўкр. формы тыпу баклаг(а), боклаг думаў Шалудзька, Rum., 126. Некаторае пацвярджэнне ўплыву рум. мовы на бел. ёсць: параўн. ‑і‑ ў форме біклага (гл.) і спалучэнне ‑тл‑ (замест ‑кл‑) у слове батла́жка. Але незразумелы шлях румынскіх уплываў. Гл. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 65.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блёкат расліна блёкат чорны, Hyoscyamus niger L.’ (Кіс., Шат., Касп., Нас., Бяльк., Шн., Бейл., Сцяшк. МГ, БРС, Янк. БП, Гарэц.), блёкот, ’тс’ (Маш., 135), блёкат ’высокі бур’ян’ (Мядзв.); таксама ’дуднік лясны, Angelica silvestris L.’ (Кіс.). Укр. бле́кіт, бле́кот, блекота ’тс’, таксама ’Aethusa; Cicuta’. Рус. блёкот, блекота́, польск. blekot, чэш. дыял. blekot ’Aethusa’, славац. bľakot. Паводле Махэка (Махэк, Jména rostl., 160; Махэк₂, 56), звязана з гукапераймальным дзеясловам тыпу blekotati (расліна вельмі ядавітая і выклікае галюцынацыі з бяссэнсавым балбатаннем). Іншая версія (Праабражэнскі, 1, 28–29; Рудніцкі, 144): да і.-е. *bhleik‑ і да т. п. ’ззяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Навальні́царус. гроза’ (БРС, Касп., Бяльк., Кліх, Сцяшк., Яруш., Байк. і Некр.), ’бура, ураган; наплыў, вялікая маса, тлум’ (Гарэц., Др.-Падб.), польск. крак. nawalnica ’вялікі, раптоўны, моцны дождж’, паўн.-зах. nawalnica, nawałnica ’бура з градам, моцным ветрам і праліўным дажджом’, усх. ’дажджавая хмара’, славін.-кашуб. nωvωwlńica ’бура’. Беларуска-польская інавацыя, утвораная хутчэй за ўсё незалежна на абедзвюх тэрыторыях са спалучэння тыпу навальны дождж (nawalny deszcz) ’тс’, што ў сваю чаргу да навала (nawała) ’стыхія’; ’бура’, валі́ць ’ісці’ (пра ападкі) і пад., гл. Цыхун, Бел.-польск. ізал., 145–146.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аплаві́тна ’багата’, у выразе сытна і аплавітна (КТС). Польск. obfity < ст.-польск. opłwity ’багаты, шчодры’. Параўн. серб.-харв. о̀плавити ’заліць, затапіць, навадніць’. Пэўна, ад значэння такога тыпу*оплавитный ’такі, што залівае, навадняе, робіць, што ўсяго ў дастатку’. Параўн. укр. опливати ’мець у дастатку’. Цікава, што ў старабеларускай і стараўкраінскай мовах ужывалася запазычанае з старапольскай ужо трансфармаванае обфитый, обфитость, обфитовать (Бярында, 147). Для тлумачэння семантыкі трэба ўлічваць яшчэ рус. дыял. оплавить сноп ’абмалаціць’, тое ж, што і обить сноп (Даль), ад чаго обилие ’багацце’ пры чэш. obilí ’збожжа’. Для этымалогіі польскага слова гл. Брукнер, 370.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прарадзі́ма ’самае старажытнае, першапачатковае месца пражывання таго ці іншага племені, народа, той ці іншай пароды жывёл і пад.’ (ТСБМ). Рус. праро́дина, польск. praojczyzna ’тс’ і да т. п. З пра- і радзіма. Паводле Борыся (Prefiks., 86), словы гэтага словаўтваральнага тыпу з’явіліся ў XIX ст. у якасці навуковых тэрмінаў першапачаткова ў польскай і чэшскай мовах як калькі ням. слоў з прыст. ur‑ (напр., Urheimat ’прарадзіма’, Urwald ’пралес, старажытны запаведны лес’), а потым распаўсюдзіліся ва ўсходнеславянскія мовы. Борысь (там жа) нават бачыць тут новую функцыю славянскай прыстаўкі *pra‑ пад уплывам ням. ur‑ і лац. prae‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праро́к ’прапаведнік волі Бога, пасланы Богам; прадказальнік будучыні, вяшчун’ (ТСБМ), прарок, прарока ’тс’ (Нас.), ст.-бел. пророкъ ’тс’. Рус. проро́к, укр. прарок, прорік, пророка ’тс’. У сучасных усх.-слав. мовах запазычанне са ст.-слав. пророкъ, што з’яўляецца калькай грэч. προφήτης ’прарок, прадвяшчальнік’. Ад *pro‑ (гл. пра-) і *rekti ’гаварыць’ (гл. Фасмер, 3, 465; ЕСУМ, 4, 600), параўн. ст.-бел. прорекуе (XVI ст.), паводле Карскага (1, 158), пад уплывам реку, ректи — “в живых белорусских говорах это слово неизвестно” (там жа, 261). Форма прарока па тыпу народных утварэнняў на ‑а, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 76.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рано́м выкл. у віншавальнай песні: “Da, czyjaż swecza jaśniej horyt? Ranom, ranom!” (пін., Кольб.). Паводле Р. Зянкевіча, які запісваў песню, “выклічнік гэты… з апошняй доўгай галоснай, паўтараюць і ў іншых вясельных і паслявясельных песнях, але не могуць растлумачыць”; ён спрабуе звязаць яго з назвай бажка Porenutis’а ў старажытных славянскіх жыхароў Ругіі (цяпер востраў Руген) ці з племянной назвай Ranów, што сумніўна. Хутчэй за ўсё, ад *рало́м ’тс’, параўн. ралешнікі (гл.), якое можа паходзіць ад песеннага рэфрэну тыпу каш. rolol, што ўзыходзяць да першасных інтэр’екцый, параўн. SEK, 4, 202.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раплю́к ’птушка пеначка, Phylloscopus’ (Ласт.). Экспрэснае ўтварэнне на базе кораня pan‑ (< panm‑, гл. рапт, раптам), аформленага частотным у назвах птушак суфіксам (гл. Антропаў, Назв. птиц, 85–86 і інш.), г. зн. птушка атрымала назву па ўласцівасцях руху, прычым адзінкавая фіксацыя сведчыць, хутчэй, на карысць уласнай словатворчасці аўтара. Не выключана, аднак, утварэнне на базе гукапераймання, параўн. н.-луж. wrona rapa, чэш. дыял. straka rapoce і найменні тыпу ўкр. рапа́к, рапа́ч, рапча́к ’птушка драч. Crex crex L.’, в.-луж. rapak ’птушка крумкач, груган, Corvus corax L.’, гл. Шустар-Шэўц, 2, 1207.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)