ХАНЯВІ́ЧЫ,
вёска ў Свіслацкім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 41 км на ПдУ ад горада і 43 км ад чыг. ст. Свіслач, 131 км ад Гродна. 557 ж., 159 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму.
т. 16, с. 540
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХМЕ́ЛЕВА,
вёска ў Жабінкаўскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 11 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Жабінка, 24 км ад Брэста. 368 ж., 163 двары (2003). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Хмелеўская Праабражэнская царква.
т. 17, с. 34
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́РАСТАВА,
вёска ў Салігорскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 49 км ад горада і чыг. ст. Салігорск, 180 км ад Мінска. 917 ж., 291 двор (2003). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла партызан. Магілы ахвяр фашызму. Помнік В.З.Каржу. Свята-Пакроўская царква (1990).
т. 17, с. 49
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЮРЛІ́,
вёска ў Маладзечанскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Маладзечна—Валожын. Цэнтр сельсавета і сумеснага вытв. кааператыва. За 3 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Маладзечна, 76 км ад Мінска. 794 ж., 277 двароў (2003). Пач. школа-сад, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 17, с. 189
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯЛЯ́КАВА,
вёска ва Уздзенскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 15 км на ПнУ ад г. Узда, 50 км ад Мінска, 37 км ад чыг. ст. Негарэлае. 212 ж., 105 двароў (2003). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 17, с. 193
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯСО́ВА,
вёска ў Пагосцінскім с/с Салігорскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 12 км на ПнУ ад Салігорска, 130 км ад Мінска, 3 км ад Салігорскага вадасховішча. 737 ж., 334 двары (2003). Базавая школа-сад, Дом культуры, б-ка. Магіла сав. воіна. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 17, с. 198
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАПЯЛІ́,
вёска ў Салігорскім р-не Мінскай вобл., каля аўтадарогі Слуцк—Мікашэвічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Салігорск, 125 км ад Мінска. 490 ж., 240 двароў (2003). Сярэдняя школа-сад, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 17, с. 219
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРАЦЯ́НКА,
вёска ў Гомельскім р-не. Цэнтр сельсавета. За 55 км на ПдУ ад Гомеля, 12 км ад чыг. ст. Краўцоўка. 569 ж., 194 двары (2003). Базавая школа-сад, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Успенская царква (1865—68). Каля вёскі гарадзішча.
т. 17, с. 223
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВО́НАЯ ЗО́РКА,
вёска ў Клецкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і племзавода. За 7 км на ПдУ ад горада і 9 км ад чыг. ст. Клецк, 134 км ад Мінска. 619 ж., 268 двароў (2003). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — сядзіба (2-я пал. 18 ст.).
т. 17, с. 315
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮЗУФО́ВА,
вёска ў Мінскім р-не, на р. Чарняўка. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 25 км на Пн ад Мінска, 21 км ад Чыг. ст. Беларусь, на аўтадарозе Мінск—Радашковічы. 633 ж., 208 двароў (2003). Дрэваапр. цэх. Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 18, кн. 1, с. 206
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)