ПЯЧО́НАЧНЫЯ ІМХІ́.
Слаявінныя або лістасцябловыя расліны памерам ад некалькіх міліметраў да некалькіх сантыметраў. Рызоіды аднаклетачныя, ніткападобныя. Гаметафіт мае слаявінную або лістасцябловую форму разнастайнай будовы. Антэрыдыі акруглыя або прадаўгаватыя, на ножцы. Архегоніі размешчаны на асобных бакавых ці брушных галінках. П.м. — першасныя глеба- і торфаўтваральнікі, ахоўваюць глебу ад эрозіі;
Літ.:
Жизнь растений.
Водоросли, лишайники и мохообразные
Рыковский Г.Ф. Мохообразные Березинского биосферного заповедника.
Г.Ф.Рыкоўскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)