ча́сам і часа́мі, прысл.

1. Іншы раз, калі-нікалі.

2. у знач. пабочн. сл. Дарэчы, між іншым.

Ты, часам (часамі), не ў госці ідзеш?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ча́сам, прысл.

Іншы раз, калі-нікалі. Часам сустракаліся прыгожыя лугавінкі з ліставымі дрэвамі: дуб, граб, ліпа. Маўр. Часам надвячоркамі хадзіў [Лабановіч] у Мікуцічы, каб пабыць у кампаніі сваіх таварышаў. Колас. / у знач. пабочн. А можа, ты — сімулянтка, часам? — Пытаўся ўчотчык хрыплым басам. Вярцінскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ча́сам и часа́мі нареч. тогда́, времена́ми, поро́й, подча́с; ко́е-когда́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

ча́сам, часа́мі прысл zitweise, mnchmal, von Zeit zu Zeit; hin und weder

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

часам, часамі, падчас, парой, момантамі, нячаста, рэдка, зрэдку, выпадкам, сяды-тады, калі-нікалі; зрэдчас, зрэдзь (абл.) □ час ад часу, мала калі, іншы раз, іншым разам, другі раз, іншы дзень, гады ў рады

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пазача́савы, -ая, -ае.

Не абмежаваны рамкамі часу, які разглядаецца па-за часам.

|| наз. пазача́савасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ваўкала́к, -а, мн. -і, -аў, м.

Паводле паданняў — чалавек (часам мярцвяк), здольны абарочвацца ў ваўка; пярэварацень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ана́фема, -ы, ж.

Пракляцце, адлучэнне ад царквы; часам ужыв. як лаянка.

Абвяшчаць анафему.

Прэч адсюль, а.!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

спрасо́нку, прысл. (разм.).

Не зусім прачнуўшыся, у паўсонным стане.

С. часам і ў дзверы не трапіш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ча́сом нареч., разг. ча́сам, часа́мі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)