«Чырвоных павязак» паўстанне 1351—68, паўстанне ў Кітаі, якое скінула панаванне манг. дынастыі Юань. Уяўляла сабой некалькі паўстанняў, аб’яднаных агульнай назвай «Ч.в.» п. (па адзнацы паўстанцаў — чырв. хустцы).
У Паўн. Кітаі пачалося ў 1351 пад кіраўніцтвам тайнай будысцкай арг-цыі Байляньцзяо (Секта белага лотасу) і ахапіла тэр. да Карэі. Асн. ўдзельнікамі былі сяляне, і паўстанне тут набыло антыфеад. характар. У 1351 пад кіраўніцтвам Байляньцзяо пачалося сял. паўстанне ў Цэнтр. Кітаі (у сярэднім цячэнні р. Янцзы). У 1352 новае паўстанне (удзельнічалі і кіт. феадалы) ахапіла ніжняе цячэнне Янцзы. У 1353—56 сярод інш. кіраўнікоў паўстанцкіх атрадаў вылучыўся Чжу Юаньчжан, які з 1356 узначаліў увесь рух. У 1367—68 ён разбіў гал. сілы манголаў і ўзяў іх сталіцу Даду (Пекін); апошні манг. імператар Тагон-Тэмур уцёк у стэпы. Дынастыя Юань была скінута, Чжу Юаньчжан у 1368 абвясціў сябе першым імператарам новай кіт. дынастыі Мін, пры якой зноў пачаўся працэс феадалізацыі.
Літ.:
Боровкова Л.А. Восстание «Красных войск» в Китае. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫТА́,
горад, цэнтр Чыцінскай вобл. Расіі, пры ўпадзенні р. Чыта ў р. Інгада. 303,3 тыс.ж. (2001). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Буйны прамысл. і культ. цэнтр Усх. Сібіры. Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка (вытв-сць станкоў, аўтазборка і інш.), дрэваапр., лёгкая (тэкст., гарбарна-абутковая, футравая), харч. (мясная, малочная, мукамольная); здабыча бурага вугалю. ДРЭС. Ін-т прыродных рэсурсаў Сіб.аддз.Рас.АН. 3 ВНУ. Тэатры: драм., лялек. Філармонія. Музеі: краязнаўчы, маст., дзекабрыстаў. Арх. помнік — царква Міхаіла Архангела («Царква дзекабрыстаў», 1771).
Вядома з 1653 як пас. Інгадзінскае зімоўе. З 1690 слабада, у якой жылі казакі і прамыслоўцы. У 1699 пабудаваны астрог, дзе з 1827 адбывалі катаргу многія дзекабрысты. З 1821 паселішча наз. Чыцінскім, з 1851 — горад і цэнтр Забайкальскай вобл., тут размяшчалася ўпраўленне Забайкальскага казацкага войска. Эканам. значэнне яе вырасла пасля буд-ва Забайкальскай чыгункі (1900) і калі Ч. стала рэзідэнцыяй упраўлення Нерчынскай горнай акругі. Ў 1920—22 Ч. — сталіца Далёкаўсходняй рэспублікі. З 1922 — цэнтр Забайкальскай губ., з 1926 — Чыцінскай акругі Далёкаўсходняга краю, з 1937 — Чыцінскай вобл.
Чыта. Царква Міхаіла Архангела («Царква дзекабрыстаў»).
здесь большо́е помеще́ниетут вялі́кае памяшка́нне;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Бянтэ́жыць. Укр.бенте́жити ’тс’. Слова вельмі няяснага паходжання. Рудніцкі (104) хоча бачыць сувязь з укр.бенте́г ’паслушнік’ (слова, якое таксама не мае этымалогіі). Шэрэх (ZfslPh, 23 (1), 1954, 160) бачыў тут вытворнае ад зах.-укр.бете́г(а) ’хвароба; ні на што няздатны чалавек’ (< венг.) з арго-інфіксам ‑н‑. Вельмі няпэўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́сяка ’вось, якраз’ (Шат.). Са спалучэння вось як шляхам універбацыі, лабіялізацыі о ў пазіцыі пасля в і далучэння прыслоўнага суфікса ‑а; параўн. ту́та (< тут), та́ма (< там) і г. д., або ад вось пры дапамозе «пустога» суфікса ‑ка, як ву́нека ад вунь; параўн. авосе́ка ’вось’ (Шуба, Прыслоўе, 62; Карскі 2–3, 69).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асе́лы, асе́ласць. Рус.оседлый, оседлость, укр.осілий, осілість, осідлий, польск.osiadły, osiadłość ’тс’, славац.osadlosť ’група будоў у гаспадарцы селяніна’. Утворана ад дзеяслова асесці ’пастаянна пасяліцца’ (гл. Яруш., 200), які з прыстаўкай *о‑ ад сесці. Оселость зарэгістраваў ужо ў Статуце 1588 г. Карскі, 1, 352, адзначаючы фанетычную заканамернасць выпадзення тут‑д‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паўдзел́а драўніна, якая часткова ідзе на будаўніцтва, часткова на дровы’ (Інстр. II), паўдзелавы лес ’лес другога гатунку’//паўстрой (Мат. Гом.). Да паў- (гл.) і дзела ’справа, рамяство, мастацтва’, роднаснае да літ.daile ’тс’, параўн. ст.-слав. др’кводіло ’цясляр’. Тут у слова ‑дзела семантычны перанос: ’справа, рамяство’ > *матэрыял, з якім работнік працуе’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Расквялі́ць, росквелі́ть ’раздражняць (рану)’, таксама з далейшым фанетычным развіццём кв‑ → цв‑: расцвялі́ць, расцве́ліць, расцвілі́ць, росцвілі́ць ’тс’ (мазыр., лельч., лях., петрык., валож., стол., ЛА, 3). Параўн. рус.расквели́ть — ’давесці дзіця да плачу’. Да квяліць, цвяліць (гл.), але прыведзеныя тут значэнні ’дражніць, крыўдзіць’ з’яўляюцца, як падаецца, другаснымі. Сюды ж раскве́ліць ’разжаліць’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стано́г ‘жывёліна Oniscus muratius’ (Некр. і Байк.), ‘мнаганожка’ (ЛА, 4), стоно́га, стано́жка ‘тс’ (ЛП, Пятк. 2, Шатал., ЛА, 4), стоно́г ‘макрыца’ (ПСл), стоно́га ‘тс’ (Сл. Брэс.), станогі (сто‑ноги) мн. л. ‘тс’ (Меер Крыч.). Параўн. укр.сто́нга, стоно́га ‘тс’. Кампазіт на базе сто (тут у значэнні ‘шмат’) і нага́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сі́кась-на́кась ‘зігзагам’ (калінк., З нар. сл.). Рус.арл.си́кось‑ на́кось ‘крыва (надзець што-небудзь, шыць што-небудзь). Другую частку спалучэнняў Фасмер (3, 23) разглядае як на + касой (але, магчыма, тут было на + косъ, дзе кось ‘уласцівасць касога; адхіл’). Першая частка рыфмоўкі, магчыма, ад ско́са ‘скрыва’, параўн. рус.искось ‘тс’.