КАРЗЮ́К (Віктар Іванавіч) (н. 4.4.1945, в. Петрашунцы Валожынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. матэматык. Чл.-кар.Нац.АНБеларусі (1996), д-рфіз.-матэм.н. (1994), праф. (1995). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1996). Скончыў БДУ (1966), дзе і працуе з 1967, з∙1996 прарэктар. Навук. працы па дыферэнцыяльных ураўненнях з частковымі вытворнымі. Распрацаваў метад энергетычных няроўнасцей і аператараў асярэднення пераменнага кроку, на пад ставе чаго даследаваў на вырашальнасць шэраг гранічных задач матэм. фізікі. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Метод энергетических неравенств и операторов осреднения // Вестн. БГУ. Сер. 1. Физика. Математика. Информатика. 1996. №: Граничная задача для уравнения Манжерона третьего порядка // Дифференциальные уравнения. 1997. Т. 33, № 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІНЖА́Л (араб.),
клінковая халодная зброя блізкага бою, прызначаная для колючага ўдару. У старажытнасці выраблялі з крэменю, рогу, пазней з металу. Найб. пашыраны на Усходзе, дзе захаваўся да нашых дзён як парадная зброя. Папярэднікам К. на Беларусі быў вял. баявы нож. Атрымаў пашырэнне ў часы сярэдневякоўя, калі набыў форму 1-, 2-лязовага або штыкападобнага клінка. На Беларусі К. называўся пуйнал (ад італьян. pugnale). З 17 ст. ён паступова траціць баявое значэнне і выкарыстоўваецца ў асн. як парадная і дэкаратыўная зброя.
Літ.:
Трусаў А.А. Зброя Лідскага замка // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1980. № 2.
Ю.М.Бохан.
Кінжал з г. Бібл (цяпер г. Джубейль, Ліван, 2-е тысячагоддзе да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЧЫЦ (Яўген Вітольдавіч) (н. 29.3.1880, Ташкент — 16.5.1950),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Чл.-кар.АНБеларусі (1947), д-рмед.н. (1927), праф. (1929). Засл. дз. нав.Беларусі (1939). Скончыў Маскоўскі ун-т (1910). З 1926 у Мінскім мед. ін-це (з 1929 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні эндэмічнага валляка, злучэнні доўгіх трубчастых касцей, хірург. лячэнні спленамегалій і туберкулёзу лёгкіх. Упершыню на Беларусі зрабіў аперацыю на сэрцы (1927). Заснаваў Бел. анкалагічны дыспансер і валляковую станцыю (1934).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБАНО́К (Леанід Міхайлавіч) (н. 11.9.1943, в. Слабодка Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі і радыебіялогіі. Чл.-кар.Нац.АНБеларусі (1996), д-рмед.н. (1990), праф. (1993). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1966). З 1967 у сектары геранталогіі, з 1987 заг. лабараторыі Ін-та радыебіялогіі Нац.АНБеларусі. Навук. працы па фізіялогіі сардэчна-сасудзістай сістэмы, узроставай фізіялогіі, радыебіялогіі.
Тв.:
Нейрогуморальная регуляция и двигательная активность при старении. Мн., 1984 (у сааўт.);
Гормоны и старение: Регуляция сократительной функции сердца. Мн., 1994;
Влияние гипоксии на биоэлектрическую активность клеток миокарда после острого γ-облучения (разам з Г.П.Малыхінай) // Весці Нац.АНБеларусі. Сер. біял.навук. 1998. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРО́Ў (Георгій Лаўрэнцьевіч) (10.1. 1896, в. Балахнята Сафонаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 24.5.1967),
расійскі і бел. архітэктар. Скончыў Вышэйшыя маст.-тэхн. майстэрні ў Маскве (1926). Працаваў у Маскве, у 1928—34 у Мінску. Работы на Беларусі: гал. корпус і карпусы ф-таў БДУ (1928—31), клінічны гарадок (1931), Бібліятэка нацыянальная Беларусі, Беларуская політэхнічная акадэмія, лабараторны корпус і друкарня імя Ф.Скарыны Нац.АНБеларусі (1934) — усе ў Мінску, інтэрнат і навук. корпус Бел.с.-г. акадэміі ў г. Горкі Магілёўскай вобл. (1930—33), будынак кінатэатра ў Оршы (1932). Сярод інш. работ: кінастудыі ў г. Алматы, Ашгабаце, Бішкеку (1956—59, у сааўт.), кінатэатры ў Бухарэсце (1956), Сафіі (1958) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІБА́ВА-РО́МЕНСКАЯ ЧЫГУ́НКА,
назва ў 1877—1919 чыг. лініі, якая звязвала бел. губерні з партамі Балтыйскага м. і Украінай. Пабудавана акц. т-вам, у 1891 выкуплена казной. Працягласць 1275 вёрст. Скразны рух цягнікоў ад г. Лібавы да г. Рамны пачаўся 15.7.1874. На тэр.Беларусі перакрыжоўвалася з Маскоўска-Брэсцкай (у Мінску), Пецярбургска-Адэскай (у Жлобіне), Палескімі (у Гомелі) чыгункамі. Буйныя чыг. станцыі на Беларусі: Беразіно, Бабруйск, Гомель, Жлобін, Мінск, Маладзечна. Л.-Р.ч. разам з Маскоўска-Брэсцкай чыгункай, Рыга-Арлоўскай чыгункай і Палескімі чыгункамі садзейнічала развіццю прам-сці, гарадоў, рыначных адносін на Беларусі. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 нацыяналізавана і падпарадкавана Наркамату шляхоў зносін. Гл. таксама Беларуская чыгунка.
бел. вучоны ў галіне геахіміі і геалогіі. Чл.-кар.Нац.АНБеларусі (1986), д-р геолага-мінералагічных н. (1969), праф. (1994). Сын К.І.Лукашова. Скончыў БДУ (1961). З 1961 у Лабараторыі геахім. праблем АНБеларусі, з 1972 заг. лабараторыі Ін-та геал. навук Нац.АНБеларусі. Навук. працы ў галіне геахіміі зоны гіпергенезу і аховы навакольнага асяроддзя.
Тв.:
Геохимические поиски элементов в зоне гипергенеза. Кн. 1—2. Мн., 1967 (разам з К.І.Лукашовым);
Геохимия ландшафтов. Мн., 1972 (з ім жа);
Географические очерки природы Белоруссии. Мн., 1983;
Геологические аспекты охраны окружающей среды. Мн., 1987;
Искусственные сорбенты в прикладной и экспериментальной геохимии. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАШЭ́ВІЧ (Яўген Васілевіч) (н. 2.1.1944, в. Блізкая Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. біёлаг і кнігавыдавец. Канд.біял.н. (1970). Засл. работнік культ.Беларусі (1987). Скончыў БДУ (1965). Працаваў у Ін-це фізіялогіі АНБеларусі. З 1974 у выд-ве «Беларуская Энцыклапедыя» (заг. рэдакцыі, з 1979 адказны сакратар, нам.гал. рэдактара, з 1995 в.а. гал. рэдактара), з 1996 у перыяд. друку, з 1998 дырэктар выд-ва «Ураджай». Навук. працы па радыяцыйнай біяхіміі, агульным прыродазнаўстве і ахове прыроды. Удзельнік распрацоўкі навук.-метадычных канцэпцый і выдання шэрагу бел. універсальных і галіновых энцыклапедый, даведнікаў і слоўнікаў, адзін з аўтараў і стваральнікаў «Энцыклапедыі прыроды Беларусі» (т. 1—5, 1983—86).
Тв.:
Краткий словарь-справочник по охране природы. Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРГУ́НСКІ (Сцяпан Парфёнавіч) (6.1. 1912, г. Чавусы Магілёўскай вобл. — 26.12.1978),
бел. правазнавец. Чл.-кар.АНБеларусі (1953). Д-рюрыд.н. (1970), праф. (1972). Скончыў Маскоўскі ун-т (1946), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦКВКП(б) (1951). З 1945 у ЦККПБ. З 1951 гал. вучоны сакратар прэзідыума АНБеларусі, з 1956 у Ін-це філасофіі і права АНБеларусі. Асн.навук. працы па пытаннях тэорыі і гісторыі станаўлення і развіцця бел.сав. дзяржаўнасці. Пад яго кіраўніцгвам выдадзена «Гісторыя дзяржавы і права Беларускай ССР» (т. 1—2, 1970—76).
Тв.:
Создание и упрочение белорусской государственности 1917—1922. Мн., 1958;
Государственное строительство БССР в годы восстановления народного хозяйства (1921—1925). Мн., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ШЧАНКА (Валянцін Аляксандравіч) (н. 13.9.1936, г. Крамянчуг, Украіна),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1972), праф. (1975). Засл. дз. нав. і тэхн.Беларусі (1978). Скончыў Харкаўскую артыл. радыётэхн. акадэмію (1959). З 1987 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АНБеларусі, у 1989—94 кіраўнік Брэсцкага аддзялення гэтага ін-та. З 1994 у Ін-це сучасных ведаў (прарэктар). Навук. працы па выліч. тэхніцы, тэорыі распаралельвання алгарытмаў, аўтаматызацыі праектавання вял. і звышвял. інтэгральных схем, крыптаграфіі, ахове інфармацыі. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
Тв.:
Метод селектирующих функций в нелинейных задачах контроля и управления. М., 1973;
Интеллектуальные системы автоматизированного проектирования больших и сверхбольших интегральных микросхем. М., 1988 (у сааўт.).