МІЖНАРОДНЫЯ АСПЕКТЫ ЭКАНАМІЧНАЙ ТЭОРЫІ
Праблематыкай сусв. (міжнар.) эканомікі на Беларусі пачалі актыўна займацца ў пач. 1990-х г. у сувязі з пераходам да рыначнай мадэлі гаспадарання і неабходнасцю ўваходжання краіны ў сусв. супольнасць у якасці раўнапраўнага партнёра. Даследаванні праводзяцца ў Ін-це эканомікі Нац. АН Беларусі, Навук.-даследчым эканам. ін-це Мін-ва эканомікі Рэспублікі Беларусь, БДУ, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Бел. эканам. ун-це, Нац. банку, Мін-ве замежных спраў Рэспублікі Беларусь і інш.
Вывучаюцца тэндэнцыі развіцця, інтэграцыі і глабалізацыі сусв. эканомікі (А.Л.Давыдзенка, Ф.А.Дзмітраковіч, Г.В.Забаўскі, В.В.Казлоўскі, І.В.Новікава, А.М.Тур), яе інтэрнацыяналізацыі і міжнар. вытворчага супрацоўніцтва (М.І.Балашэвіч, А.В.Данільчанка, С.І.Мазоль), міжнар. канкурэнцыі і канкурэнтаздольнасці эканомікі (С.М.Дзядкоў, Л.М.Нехарошава). Аналізуюцца праблемы знешнеэканам. дзейнасці і знешняга гандлю Рэспублікі Беларусь (Ю.Л.Астапчанка, П.М.Гуцол, А.Я.Дайнека, А.Л.Давыдзенка, Я.П.Качуроўскі, В.С.Мацюшэўскі, С.І.Міхневіч, В.Ф.Мядзведзеў, Г.А.Шмарлоўская), сусв. рынкаў крэдытаў і каштоўных папер, валютнага рынку і валютнага рэгулявання, міжнар. інвестыцыйнай дзейнасці, манапалізацыі і антыманапольнага рэгулявання (В.В.Гаўрылюк, Л.М.Давыдзенка, В.А.Драздоў, І.В.Ліхагруд, А.П.Ляўковіч, Г.В.Маісейчык, М.У.Мясніковіч, А.М.Петрушкевіч, Э.І.Пятровіч, Г.Р.Санько). У апошнія гады прадметам навук. даследаванняў сталі міжнар. вопыт і праблемы станаўлення адкрытай эканомікі і ажыццяўлення стабілізацыйнай палітыкі (І.А.Міхайлава-Станюта, Л.М.Пятроўская, Г.А.Шмарлоўская, У.М.Шымаў), міграцыі прац. рэсурсаў (А.У.Бондар, А.В.Ванкевіч, А.П.Морава), мытна-тарыфнай, падатковай сістэмы і тарыфна-падатковага рэгулявання (С.Р.Васілеўскі, А.Ф.Кірэева, В.В.Пачэкіна, Л.І.Тарарышкін, Г.У.Турбін). Дзейнасць міжнар. эканам. арганізацый, пытанні інтэнсіфікацыі адносін Рэспублікі Беларусь з краінамі—лідэрамі сусв. эканам. супольнасці вывучаюць В.В.Казлоўскі, С.В.Паўлоўская, С.М.Гнацюк і інш. Выдадзены навуч. дапаможнікі па сусв. эканоміцы А.В.Мельнікавай, Н.У.Чарчэнкі і Г.А.Шмарлоўскай (1998), Я.З.Ламаносава, М.І.Платніцкага і А.А.Рудак (2001), Я.С.Друзіка (2002), Л.М.Пятроўскай (2002), а таксама «Міжнародныя эканамічныя адносіны» А.Л.Давыдзенка (2001), «Міжнародная эканоміка» пад рэд. В.К.Мацюшэўскай (2002), «Знешнеэканамічная палітыка дзяржавы» І.А.Фількевіча (2002) і інш.
Літ.:
Мясникович М.В. Формирование финансово-промышленных групп в переходных экономиках. Мн., 1997;
Санько Г.Г. Монополия и конкуренция. Мн., 1999;
Михневич С.П. Многосторонняя система регулирования международных торгово-экономических отношений. Мн., 2000;
Давыденко Е.Л. Международные экономические отношения Мн., 2001;
Новикова И.В. Глобализация и рынок. Поиски стратегии экономического развития в XXI веке. Мн., 2001;
Друзик Я.С. Мировая экономика. Мн., 2002;
Криштаносов В.Б. Международные финансовые организации. Мн., 2002;
Международная экономика. Мн., 2002;
Петровская Л.М. Мировая экономика. Мн., 2002;
Качуровский Е.П., Астапченко Ю.Л. Беларусь: новая торговая политика. Мн., 2002;
Филькевич И.А. Внешнеэкономическая политика государства. Мн., 2002.
Г.А.Шмарлоўская.
т. 18, кн. 2, с. 483