Пярсты́ ’выступы ў бярвенцах сцяны, якія ўваходзяць у праём’ (Мат. Маг.); сюды ж, відаць, ст.-бел. персть ’адзінка вымярэння даўжыні, роўная 2,7 см’ (Ст.-бел. лексікон). Несумненна, да прасл. *pьrstъ ’палец’, параўн. укр., рус. перст, польск. parst, чэш., славац. prst, в.-луж. porst, серб.-харв. пр̏ст, славен. pȓst, балг. пръст, макед. прст, ст.-слав. пръстъ ’тс’, да семантыкі параўн. па́лец ’палец’, ’выступ, які заходзіць у паз’ (ТС). Роднаснае літ. pir̃štas ’палец’, лат. pirsts, pìrksts ’тс’, ст.-прус. pirsten ’тс’, што дае падставы для рэканструкцыі балт.-слав. *prstos (Глухак, 507). Казлова (БЛ, 22, 105) на падставе роднасных ст.-в.-ням. first ’вастрыё, вільчак’, лац. postis ’слуп’, авест. paršta‑ ’спіна’ прапануе ўзнаўленне першаснага значэння ’выступ’. Рэканструкцыя семантычнага рэгіяналізма ў якасці будаўнічага тэрміна здаецца праблематычнай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стапа́ ‘адзінка падліку пісчай паперы, роўная 1000 лістоў’ (ТСБМ), stapá або stupień ‘ступня’ (Пятк. 2). Параўн. укр. стопа́ ‘ступня; стос’, рус. стопа́ ‘ступня; старая мера’, стараж.-рус. стопа ‘ступня, падэшва нагі; крок’, польск. stopa ‘ступня, мера даўжыні’, чэш. stopa ‘тс’, славац. stopa ‘тс’, в.-луж. stopa ‘нага, след нагі, крок; мера’, н.-луж. stopa ‘тс’, серб.-харв. сто̀па ‘ступня, след, крок; мера’, славен. stópa ‘крок, след, ступня’, балг. стъпа́ло ‘ступня’, стъпка ‘крок’, макед. стапало ‘ступня’, станка ‘крок, мера’, ст.-слав. стопа ‘след, ступня, крок’. Прасл. *stopa ‘падэшва (нагі), след (нагі)’; якое з’яўляецца аддзеяслоўным назоўнікам ад незахаванага прасл. *stepti (гл. ступіць) з чаргаваннем e/o; Борысь, 578; гл. яшчэ Фасмер, 3, 766–767 з аглядам літ-ры; ЕСУМ, 5, 426–427.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
верш, ‑а, м.
1. Невялікі мастацкі твор, напісаны рытмізаванай мовай. Лірычны верш. Зборнік вершаў. Вершы Максіма Багдановіча.
2. Адзінка рытмічна арганізаванай мовы з пэўнай колькасцю стоп, вершаваны радок. Сілаба-танічны верш. Белы верш. Памер верша.
3. Рытмізаваная мова. Гаварыць вершам.
•••
Акцэнтны верш — верш, рытм якога заснаваны на пэўным ліку націскных складоў, незалежна ад колькасці ненаціскных.
Александрыйскі верш — французскі шасцістопны ямбавы верш з паўзай або цэзурай пасля трэцяй стапы.
Белы верш — тое, што і вольны верш.
Верш у прозе — кароткі паэтычны твор, напісаны ў празаічнай форме.
Вольны верш — верш, які характарызуецца адсутнасцю рыфмы і няпэўнай колькасцю стоп у радку; верлібр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аб’е́кт, ‑а, М ‑кце, м.
1. Матэрыяльная рэчаіснасць, навакольны свет, які існуе па-за намі і незалежна ад нашай свядомасці. Аб’ект пазнання.
2. З’ява, прадмет, асоба, якія падпадаюць пад уздзеянне каго‑, чаго‑н. Аб’ект назірання, навуковага даследавання. □ Жыццё народу ва ўсёй яго паўнаце і шматграннасці, праца і побыт народных мас — усё гэта прызначана быць аб’ектам творчасці паэта. Івашын.
3. Прадпрыемства, будоўля, асобны ўчастак чаго‑н. як адзінка гаспадарчага або абароннага значэння. Рабочых перавялі на другія аб’екты — каго на будаўніцтва рабочага пасёлка, каго — на падсобныя памяшканні. Няхай. Мірнае насельніцтва выходзіла на будаўніцтва абаронных аб’ектаў. Краўчанка.
4. Тое, што і дапаўненне (у 3 знач.).
[Ад лац. objectum — прадмет.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каму́на, ‑ы, ж.
1. Калектыў, група людзей, якія аб’ядналіся для супольнага жыцця пры абагуленні працы і ўсіх сродкаў вытворчасці. Працоўная камуна. Уступіць у камуну.
2. Грамадскі лад, заснаваны на прынцыпах камунізма. Мы будуем жыццё, да камуны ідзём. Журба.
3. Тып гарадскога самакіравання ў сярэдневяковай Заходняй Еўропе.
4. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў сучаснай Францыі і некаторых іншых краінах.
•••
Парыжская камуна — рэвалюцыйны ўрад паўстанцкіх працоўных маc у Парыжы ў 1871 г., які з’яўляўся першай спробай устанаўлення дыктатуры пралетарыяту.
Сельскагаспадарчая камуна — у першыя гады Савецкай улады — адна з форм калектыўнай сельскай гаспадаркі з поўным абагуленнем сродкаў вытворчасці, спажывання і бытавога абслугоўвання.
[Ад фр. commune — абшчына.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
метр 1, ‑а, м.
1. Адзінка даўжыні ў метрычнай сістэме мер, роўная ста сантыметрам. Гэта была прасторная чатырохкантовая яма даўжынёю ў восем метраў і на чатыры метры шырыні. Колас.
2. Лінейка такой жа даўжыні з нанесенымі на ёй дзяленнямі на сантыметры. У майго бацькі ніколі не было на плячах стрэльбы. Але затое ў кішэні, у пінжаку, ляжаў складны блішчасты метр. Сачанка.
3. Паверхня чаго‑н., колькасць якога‑н. матэрыялу, роўная гэтай меры (квадраты, пагонны, кубічны метр). Метр жылой плошчы. Метр дроў.
[Ад грэч. metron — мера.]
метр 2, ‑а, м.
1. У вершаскладанні — намер верша, стапа.
2. У музыцы — раўнамернасць чаргавання моцных і слабых долей у такце.
[Ад грэч. metron — мера.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тор 1, ‑а, м.
1. Дарога, след, пакінуты калёсамі. Брук на дарозе ляжаў няроўны, калдобісты, месцамі яго зусім неставала, і тор ад калёс зварочваў з абочыны на сярэдзіну шашы. Пташнікаў.
2. перан. Кірунак дзейнасці; шлях. На другі дзень, 1 студзеня 1919 года, хадзіў я з Юзяю абедаць на Варонюю, і жыццё ішло там сваім звычайным торам. Гарэцкі. [Сын] за чужым не цягне возам, А хоча свой пракласці тор. Колас.
тор 2, ‑а, м.
Спец. Геаметрычнае цела, якое ўтвараецца вярчэннем круга каля восі, што ляжыць у яго плоскасці, але не перасякае яго.
[Лац. torus — выпукласць.]
тор 3, ‑а, м.
Адзінка ціску, якая ўжываецца пры вакуумных вымярэннях.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лашт
(ст.-польск. łaszt, ад с.-в.-ням. last = груз)
адзінка масы ў сістэме мер Вялікага княства Літоўскага (120 пудоў); выкарыстоўвалася пры меранні сыпкіх рэчываў (збожжа, солі і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гмі́на
(польск. gmina, ад ням. Gemeine)
самая дробная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Польшчы (мела пашырэнне і ў Зах. Беларусі ў 1921—1939 гг.), а таксама адміністрацыйны цэнтр такой адзінкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ніт2
(ад лац. nitere = блішчаць)
адзінка яркасці паверхні, якая свеціцца, роўная яркасці паверхні ў 1 м2 у перпендыкулярным да яе напрамку пры сіле святла ў 1 кандэлу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)