КАШТАЯ́НЦ (Хачатур Седракавіч) (26.9.1900, г. Гюмры, Арменія — 2.4.1961),
расійскі фізіёлаг. Чл.-кар.АНСССР (1939), акад.АН Арменіі (1943). Скончыў Маскоўскі ун-т (1926), працаваў у ім і адначасова ў Ін-це марфалогіі жывёл імя А.М.Северцава АНСССР (з 1936). У 1946—53 дырэктар Ін-та гісторыі прыродазнаўства АНСССР. Навук. працы па праблемах эвалюцыі функцый і тэарэт. асновах эвалюц. фізіялогіі. Распрацаваў энзіма-хім. гіпотэзу ўзбуджэння. Дзярж. прэмія СССР 1947.
Тв.:
Очерки по истории физиологии в России. М.; Л., 1946;
Основы сравнительной физиологии. Т. 1—2. 2 изд. М., 1950—57.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛА́ГІН (Мікалай Міхайлавіч) (19.1.1860, с. Шылавічы Духаўшчынскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 1.3.1940),
бел. і расійскі заолаг і энтамолаг. Акад.АН Беларусі (1934), УАСГНІЛ (1936). Чл.-кар.Рас.АН (1913), АНСССР (1925). Скончыў Маскоўскі ун-т (1884), працаваў у ім (з 1919 праф.), адначасова ў 1934—36 дырэктар Ін-та біял. навук АН Беларусі. Навук. працы па пчалярстве, барацьбе са шкоднікамі с.-г. культур, размнажэнні, спадчыннасці і эвалюцыі жывёл, старэнні і смерці арганізма.
Тв.:
Вредные насекомые и меры борьбы с ними. Т. 1—2. 4 изд. М.; Л., 1927—30;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАВО́ДНЫЯ ТКА́НКІраслін,
тканкі, якія служаць для перамяшчэння па расліне пажыўных рэчываў. Па ксілеме ад каранёў да лісця з глебы паступае вада з мінер. рэчывамі, па лубе (флаэме) ад лісця да інш. органаў (каранёў, пупышак, кветак, пладоў) — рэчывы, што сінтэзуюцца ў лісці, пераважна прадукты фотасінтэзу. Ксілема і луб размяшчаюцца звычайна побач і ўтвараюць цяжы, ці праводныя пучкі, што фарміруюць у целе расліны бесперапынную разгалінаваную сістэму, якая злучае ўсе органы. У склад П.т. уваходзяць праводныя, мех., назапашвальныя і выдзяляльныя элементы. Высокаспецыялізаваныя П.т. з сасудамі развіліся ў працэсе эвалюцыі толькі ў вышэйшых, т.зв. сасудзістых раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫМА́ЦКІЯ ПЕ́СНІ,
адна з разнавіднасцей сацыяльна-бытавых песень. Вядомы многім народам. Асн. тэма песень — жыццё бедняка-прымака ў заможнай сям’і жонкі. Большасць іх пачынаецца са сцвярджэння: «А хто ў прымах не бываў, той гора не знае». П.п. не вызначаюцца складанасцю і багаццем сродкаў маст. выразнасці. Найб. пашыраны матыў П.п. — крыўда на скупую цешчу, лянівую і злосную жонку. Часам заканчваліся паказам, як прымакі з гора ідуць тапіцца. Выконваліся звычайна мужчынамі. У працэсе эвалюцыі сталі ўспрымацца як гумарыстычныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́НАВА (Таццяна Аляксандраўна) (н. 13.4.1925, г. Невель Пскоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне глебазнаўства. Д-рбіял.н. (1979), праф. (1989). Засл. дз. нав. Беларусі (1981). Скончыла БДУ (1952). З 1958 у Бел.НДІ глебазнаўства і аграхіміі (у 1968—88 заг. сектара). Навук. працы па генезісе глеб і заканамернасцях фарміравання глебавага покрыва, форм яго неаднароднасці і эвалюцыі пад уплывам прыродных, антрапагенных фактараў, меліярац. асаблівасцей глеб. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Структура почвенного покрова и типизация земель. М., 1992 (разам з І.С.Каурычавым, Н.П.Сарокінай);
Опыт количественной оценки биоразнообразия лесов Беловежской пуши // Природные ресурсы. 1997. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЎНАВА́ГА ЭКАЛАГІ́ЧНАЯ,
баланс кампанентаў асяроддзя і прыродных працэсаў, які забяспечвае працяглае існаванне экалагічных сістэм і біясферы ў цэлым. Падтрымліваецца сукупнасцю фактараў, што склаліся ў працэсе эвалюцыі: пастаянства біятычнага кругавароту рэчываў, суадносіны аўтатрофаў і гетэратрофаў, адаптацыі арганізмаў адзін да аднаго і навакольнага асяроддзя і інш. Прыродныя згуртаванні арганізмаў здольны процістаяць разнастайным шкодным уздзеянням і вяртацца ў зыходны стан, але пры ваганнях умоў асяроддзя, што выходзяць за пэўныя межы, узнікаюць парушэнні Р.э., якія могуць весці да крызісу экалагічнага ці экалагічнай катастрофы. Захаванню Р.э. і яе падтрыманню спрыяюць рацыянальнае прыродакарыстанне і мерапрыемствы па ахове прыроды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
арамарфо́з
(ад гр. airo = падымаць + -марфоз)
адзін з напрамкаў эвалюцыі арганізмаў, які характарызуецца ўскладненнем іх будовы і функцыі, развіццём прыстасавальнай здольнасці да ўмоў асяроддзя (параўн.ідыяадаптацыя).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
парафілі́я
(ад пара- + -філія)
прынцып эвалюцыі груп арганізмаў, які заключаецца ў незалежным набыцці імі падобных рыс будовы на аснове асаблівасцей, узятых у спадчыну ад агульных продкаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тахітэлі́я
(ад гр. tachys = хуткі + telos = ажыццяўленне)
вельмі хуткі тэмп эвалюцыі, уласцівы некаторым групам арганізмаў на працягу параўнальна абмежаванага перыяду (некалькі мільёнаў гадоў); параўн.брадытэлія, гаратэлія.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рудыме́нт
(лац. rudimentum = зачатак; пачатковая ступень)
1) астаткавы, недаразвіты орган, які страціў у працэсе эвалюцыі сваё асноўнае значэнне, напр. вочы ў крата, хваставыя пазванкі і апендыкс у чалавека;
2) перан. астатак, рэшткі якой-н. з’явы.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)