2. (размякнуть от влаги) разле́зться, раски́снуть;
агуркі́ ~зліся — огурцы́ разле́злись;
глі́на ~злася — гли́на разле́злась (раски́сла)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сабо́
(фр. sabot)
1) чаравікі на драўлянай падэшве або выдзеўбаныя з дрэва;
2) сучасная мадэль жаночага летняга абутку з закрытым наском, без пяткі, на тоўстай падэшве з дрэва або спецыяльнага пластыку.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
зада́так, ‑тку, м.
1. Частка агульнай сумы, якая ўносіцца або бярэцца наперад як гарантыя выканання абавязацельства. Даць задатак. □ Прыносіць бабуля Івану заказ на чаравікі і задатак.Якімовіч.Саўка бярэцца за работу. Не брацца нельга: барыш выпілі, задатак узяў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́штукаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
Разм. Змайстраваць што‑н., разумна камбінуючы, эканомна выкарыстоўваючы матэрыял; выгадаць, выкраіць. Выштукаваць цацку. □ Разам з тым Лапко ўмудрыўся выштукаваць тут і цэлы пакой для галоўнай свінаркі.Колас.Быў Сахрон майстра на ўсе рукі — ён мог зляпіць печ і грубку, падбіць чаравікі, пашыць боты, выштукаваць раму, пашкліць вокны.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pilśniowy
pilśniow|y
1. лямцавы;
buty ~e — лямцавыя чаравікі;
2. фетравы;
kapelusz ~y — фетравы капялюш
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пры́цемкі, ‑аў і ‑мак; адз.няма.
1. Тое, што і прыцемак. За акном, у лёгкіх прыцемках, ляжала заснежаная зямля.Ракітны.Свякруха.. доўга ў прыцемках каля ложка шукае чаравікі, запальвае лямпу і, нарэшце, тупае ў сенцы.Мележ.
2. Пара сутак, калі стаіць паўзмрок, паўцемра. Злучэнне пратрымалася да прыцемак...М. Ткачоў.Яшчэ былі прыцемкі — дзень толькі-толькі пачынаўся.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчы́калатка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Сучляненне касцей галёнкі з касцямі ступні, якое выдаецца па баках нагі. Шчыкалаткі былі загорнуты анучамі, якія былі запраўлены ў салдацкія чаравікі.Новікаў.//Абл. Сучляненне касцей на пальцах рук. [Парфеніха] пастукала шчыкалаткамі пальцаў аб паліваны бок.Баранавых.Плашч настываў, карабаціўся на холадзе і рэзаў ля шчыкалатак голыя рукі.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
се́нцы, сянец; адз.
Разм. Невялікія сені. Свякруха, крэкчучы і вохкаючы, марудна злазіць з печы, доўга ў прыцемках каля ложка шукае чаравікі, запальвае лямпу і, нарэшце, тупае ў сенцы.Мележ.[Пятро:] — Хата тады ў мяне была ўжо гатовая, а сенцы не скончаны — так і засталіся на зіму без дзвярэй.Ракітны.Неяк пад вечар на парозе сянец з’явілася шыракаплечая постаць Івана Іванавіча.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)