выштукаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Разм. Змайстраваць што‑н., разумна камбінуючы, эканомна выкарыстоўваючы матэрыял; выгадаць, выкраіць. Выштукаваць цацку. ▪ Разам з тым Лапко ўмудрыўся выштукаваць тут і цэлы пакой для галоўнай свінаркі. Колас. Быў Сахрон майстра на ўсе рукі — ён мог зляпіць печ і грубку, падбіць чаравікі, пашыць боты, выштукаваць раму, пашкліць вокны. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)