Заняцца пошукамі; шукаць некаторы час. — Антось, трэба пашукаць фурманку, ці што, — сказаў Васіль Дзянісавіч.Мележ.[Юрка:] — Добра, вы тут пасядзіце, а я схаджу вады пашукаю.Курто.Спачатку Якаў хацеў зайсці ў гэты дом, пашукаць там ранейшых сваіх гаспадароў, але перадумаў.Кулакоўскі.Узвышаючыся над галовамі людзей, я вачыма пашукаў генеральскую дачку.Карпюк.
•••
Пашукаць такога (такую, такіх) — ужываецца ў якасці азначэння каго‑н. (чаго‑н.), хто (што) вызначаецца надзвычайнымі, рэдкімі якасцямі. Настаўнікам Лукавіцын быў — пашукаць такога: старанны, паслухмяны, і заўсюды ў начальства навідавоку.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Балбата́ць ’гаварыць, балбатаць; крычаць, як індыйскі певень’ (Сцяшк. МГ, Нас., Касп., Шат.). Параўн. укр. (валын.) балбута ’балбатун, пустаслоў, балагур’, укр.болбота́ти, бовботати, польск.balbotać, bałbotać, bełbotać, рус.дыял. (зах.) болбота́ть, славац.blbotať (і далей чэш.bláboliti, blaboniti ’балбатаць’). Слав.bъlb‑ ’балбатаць’. Параўн. іліт.balbė́ti, blabė́ti, blebė́tiі г. д. (гл. Фрэнкель, 31; тамі паралелі да іншых слав. падобных слоў). Але бел. форма не можа фанетычна паходзіць з *bъlb‑ (было б *баўбатаць). Рэдукцыяй (сінкопа) з *балабатаць (да *bolb‑ > болоб‑)? Не выключаецца, паколькі словы гукапераймальныя, што тут спецыфічная фанетыка (захавалася л). Можна таксама думаць пра пранікненне форм з ‑л‑ (замест ‑ў‑) з усх.-бел. гаворак, дзе магчымы ўплывы рускай фанетыкі. Літ-py гл. пад балабо́ніць. Сюды ібалбату́хі ’грыбы, прыгодныя для ежы, рыжыкі’ (да семантыкі параўн. гавару́шкі, гл.). Некаторыя вытворныя маюць дакладныя паралелі ў літ. мове: бел.балбату́н, рус. (зах.) балбату́н, балботу́н: літ.balbatū̃nas (гл. Фрэнкель, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скі́нуцца ‘распрануцца’, ‘прыкінуцца’ (Ян.), ‘распрануцца да галізны, поўнасцю распрануцца’ (Янк. 3.), ‘ператварыцца (у што), пераварочвацца (у каго)’ (Нар. Гом., Растарг.), ‘падскочыць, ускінуцца’, ‘перакінуцца, ператварыцца’ (ТС). Паводле Янкоўскага (Янк. 3., 117), звязана з тэхналогіяй пераўвасаблення праз Тв. скл. т. зв. скідвання — ператварэння, што грунтуецца на змешванні, параўн. ячмень аўсом скінуўся (там жа), г. зн. ‘моцна засмечаны аўсом’, параўн. скинимся травинаю (Растарг.), воўком мог скінуцца (ТС) і пад. Да скінуць, кінуць (гл.); Санько (Крыўя, 1996, 1, 91) мяркуе, што тут назіраецца ўплыў літ.kisti (kiñto, kito) ‘мяняцца, змяняцца’.
1. Жыць, рабіць гнёзды (пра птушак). Гусі і качкі гнездзяцца над самай вадою.Чорны.— Я зварачаў увагу на тое, што ёсць такія мясціны, дае птушкі не хочуць гняздзіцца і спяваць, а стараюцца абмінаць іх.Колас.// Мець прытулак, прыстанішча (пра людзей, звяроў, насякомых). — Вы думаеце — многія ведаюць пра падзямелле? — сказаў дзед Піліп. — Дзе там! Людзі здаўна стараліся абыходзіць гэта месца, бо тут вечна гняздзіўся ўсякі зброд...Ваданосаў.
2.перан. Моцна трымацца, караніцца ў кім‑, чым‑н. (пра абстрактныя паняцці). [Крамарэвіч] некалькі разоў на ноч курыў і ўжо заваду не было таго цяжкага, што раней гняздзілася ў душы яго.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цю́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1.Аднакр.да цюкаць.
2.каго. Забіць, прыкончыць. Шалёная думка была мільганула ў Міхася — цюкнуць шаўца табурэткай па галаве — і канцы ў ваду.Асіпенка.[Арцём:] Прыйшлі мы, вартавога цюкнулі, сувязнога гэтага для адводу звязалі.Брыль.//што. Надбіць. Цюкнуць яйцо.
3. Выпіць. Цюкнуць чарачку.
4.безас.перан. Раптоўна з’явіцца, узнікнуць (пра намер, думку, план і пад.). Адразу ж, у той жа момант, [Базылю] цюкнула: у гэтай варэйцы схавана Язэпава золата.Сачанка.
•••
Цюкнуць у галаву — тое, што і стукнуць у галаву (гл. стукнуць). Тут толькі хлопчыку цюкнула ў галаву: а што калі там Гараська прачнуўся ды выкуліўся з калыскі.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Галаўня́1 ’спарыння’ (Сцяшк. МГ, Шатал.), галаве́нька ’тс’ (Шатал.). Гэта назва сустракаецца ў радзе слав. моў. Параўн. рус.головня́, укр.голо́вня́, польск.głownia, балг.главня́ ’тс’. Гл. Выгонная, Лекс. Палесся, 76–79; Трубачоў, Эт. сл., 7, 12–13. У гэтай жа форме, але з іншым значэннем (’галавешка’) *golvьńa сустракаецца ў многіх слав. мовах і дыялектах (агляд гл. Трубачоў, там жа). Гэта значэнне лічыцца зыходным, а ’Ustilago, хвароба зерневых, спарыння’ — другаснае. Гл. Выгонная, там жа; Трубачоў, Эт. сл., 7, 13. Будзішэўска (Słown., 300) меркавала, што значэнне ’Ustilago’ — гэта інавацыя, што, бясспрэчна, няправільна (параўн. геаграфію слова і семантычныя паралелі, якія прыводзіць Выгонная, там жа, с. 77).
Галаўня́2 ’верхні вушак у дзвярах’ (Шатал.). Можна меркаваць, што тут, магчыма, захоўваецца адно з архаічных значэнняў слова *golvьńa, менавіта ’штосьці важнае, галоўнае і да т. п.’ Гэта значэнне не зафіксавана ў Трубачова (Эт. сл., 7, 12–13), што, аднак, не сведчыць аб немагчымасці яго існавання ў мінулыя часы. Менш верагодным здаецца вывядзенне «верхняга вушака ў дзвярах» з якога-небудзь вядомага значэння прасл.*golьbńa.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кафта́н, таксама капта́к ’даўнейшая двухбортная мужчынская і жаночая верхняя адзежына з доўгімі поламі і падоўжанымі рукавамі’ (ТСБМ), ’кафтан’ (Бяльк.), ’кофта’ (Сл. паўн.-зах., 2). Ст.-бел.кафтанъ, каптанъ, кахтанъ ’кафтан’ (першая фіксацыя слова ў 1516 г.): гл. Булыка, Запазыч., 144. Крыніцай запазычання для ст.-бел. лексем лічаць тур. мову (тур.kaftan; Булыка, там жа). У польск. мове kaftan адзначаецца ў помніках значна раней (з XV ст.). Таму можна ставіць пытанне, ці не з польскай крыніцы ўзята непасрэдна бел. слова, але тут не хапае дадатковых даных храналагічнага парадку. Гл. яшчэ Фасмер, 2, 212; Шанскі, 2, К, 102; Слаўскі, 2, 20.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАСЦЁЛ (ад лац. castellum невял. крэпасць),
1) польск. ібел. назва рымска-каталіцкага храма. Паводле царк. дагматыкі К. з’яўляецца домам Бога і месцам малітвы. Паводле прызначэння бываюць: базілікі (К. са спец. папскімі прывілеямі, асноўныя ў Рыме); кафедральныя (К., дзе ёсць кафедра епіскапаі знаходзяцца кафедральны капітул); калегіяты (К., якім нададзены спец. ганаровы статус, ёсць свой калегіяцкі капітул); кляштарныя; парафіяльныя (прыходскія, фарныя); філіяльныя (у складзе прыхода); капліцы. На Беларусі К. пачалі сістэматычна будаваць пасля Крэўскай уніі 1385, найб. шырока — пасля Брэсцкай уніі 1596.
Унутраная прастора К. падзяляецца на 3 традыц. для хрысц. храма часткі: бабінец (прытвор, нартэкс), цэнтр. частку іпрэсбітэрый (алтарную частку). У адрозненне ад правасл. храма (царквы) у К. алтаром наз. не частка прасторы, а ўзвышанае ахвярнае месца з распяццем, абразом або статуяй святога. Гал., часта шматфігурны, алтар размяшчаецца ў прэсбітэрыі (звычайна аддзелены ад цэнтр. часткі невысокай агароджай). У К. можа быць некалькі дадатковых бакавых алтароў у цэнтр. частцы, там таксама знаходзяцца кафедра для ксяндза, спавядальня, лаўкі для вернікаў. На сценах жывапісныя або скульпт. сцэны з крыжовага шляху Ісуса Хрыста (стацыі), дадатковыя абразы, эпітафіі і помнікі фундатарам (іх тут часта хавалі), месца для хароў, арган іінш. Пры прэсбітэрыі размяшчаюцца сакрысціяі часам касцельная б-ха. Інтэр’ер К. звычайна багата ўпрыгожаны. Вял. К. будавалі з крыптай.
Першыя мураваныя К. (15 ст.) мелі рысы готыкі (Ішкалдскі Троіцкі касцёл, Уселюбскі касцёл). У 16 ст. будавалі К. трохчасткавай кампазіцыі з адной магутнай вежай пры ўваходзе (Гнезнаўскі касцёл Міхаіла архангела). Першы К. у стылі барока — Нясвіжскі касцёл езуітаў. Найб. пашыраны тып К. ў 17—18 ст. — базіліка з 2-вежавым фасадам (Міхалішскі касцёл аўгусцінцаў, Княжыцкі касцёл і кляштар дамініканцаў). Шматлікія каталіцкія ордэны манаскія ў Гродне, Слоніме, Пінску, Оршы, Мінску, Полацку, Віцебску іінш. стваралі ансамблі будынкаў кляштараі К. з выразнай барочнай пластыкай гал. фасадаў. Архітэктура драўляных К. імітавала формы мураваных храмаў. З пач. 19 ст. К. будавалі ў стылях класіцызму і несапраўднай готыкі (Мінскі Чырвоны касцёл, Сар’ёўскі касцёл, Відзаўскі Троіцкі касцёліінш.).
2) Тэрмін для абазначэння рымска-каталіцкай царквы як рэліг. арг-цыі ў Польшчы.
Т.В.Габрусь (архітэктура).
Касцёл у г. Ліманова (Польшча). 1918.Касцёл Сымона і Алены (Чырвоны) у Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бы́стры, ‑ая, ‑ае.
1. Які хутка перамяшчаецца ў прасторы пры палёце, руху, цячэнні і пад. Лодка ўвішна выкручвалася на быстрай плыні стрыжня.Брыль.// Рухавы, імклівы ў руху. Спуджаныя быстрыя тарпаны з вепрамі спяшаюцца ў гушчар.Вялюгін.Увесь стэп укрывалі дываны цудоўных цюльпанаў, і толькі капыты быстрых, як вецер, коней тапталі іх.Даніленка.
2. Які адбываецца за кароткі прамежак часу; кароткачасовы. Быстрыя агеньчыкі першых светлякоў мігцелі тамітут.Самуйлёнак.[Гагарын:] — На зоры лёг мой быстры цень, яны глядзелі ўслед з тугой.Вялюгін.// Жывы, праніклівы (пра вочы, позірк). Валасы ў .. [Галены] былі чорныя і густыя. Вочы вялікія і быстрыя.Чорны.Шабуня на адзін міг кінуў на камісара быстры адкрыты позірк.Мележ.// Кемлівы, спрытны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кало́дачка ’каленца (у сцябле)’ (бяроз., Шатал.), ’сустаў’ (там жа). Адносна семантыкі параўн. ілюстрацыю да першага значэння: «На соломынэ аж тры колодычкы вырослі» (с. 70). Паводле Цыхуна (вусн. паведамл.), тут перанос ад першапачатковага калода ’трубка, сцябліна ў злакавых’. Да матывацыі параўн. калена як ’патаўшчэнне, вузел на сцябліне’ і ’частка сцябліны паміж патаўшчэннямі’. Прыклады адпаведных утварэнняў: калена ’сустаў пальца рукі’, і на той жа тэрыторыі (бяроз.) «жыта пошло ў каленцы». Зыходзячы з прыведзеных фактаў, менш верагодна думаць аб першаснасці значэння ’сучляненне як патаўшчэнне’. Паводле першага тлумачэння назва матывуецца звычайнымі пераносамі ў межах устаноўленай (і ўжо дыфузнай) семантыкі; калі ж прыняць другую версію, цяжка абгрунтаваць яе з боку семантыкі. Параўн. яшчэ інфармацыю па калода.