Судна з атамным рухавіком. Усё, што збудавалі нашы рукі, Усё, што мы стварылі на зямлі, — Атамаходы і сімфоній гукі Спачатку толькі думкамі былі.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дубо́к, ‑бка, м.
Памянш.-ласк.да дуб (у 1 знач.); малады невялікі дуб. А тым часам пачаўся лес, — спачатку кусты на куп’і, пасля, прылесак — бярозкі, дубкі, алешнік, елачкі.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Дубе́ць, дубяне́ць ’дубець’ (БРС, Нас.). Рус.дыял.дубе́ть, дубе́нить, укр.дубі́ти ’тс’. Вытворнае (*dǫběti) ад слав.*dǫbъ ’дуб’ (спачатку ’рабіцца цвёрдым, як дуб’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАМЕНЯМЁТ,
гладкаствольная гармата, якая страляла каменнымі ядрамі, камянямі, кавалкамі цэглы і інш. на малыя адлегласці (да 150—200 м). З’явіўся ў 14 ст. (у ВКЛ з 1382) у выглядзе бамбарды. К. выкарыстоўваліся спачатку пры аблозе і абароне крэпасцей, пазней на колавым лафеце і ў палявым баі. Выцеснены гладкаствольнымі марцірамі. На ўзбраенні асаднай і крапасной артылерыі Расіі захоўваліся да пач. 19 ст.
Прускі каменямёт перыяду Сямігадовай вайны 1756—63.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАХА́НАЧКА»,
гарадскі бытавы танец. Муз. памер . Тэмп умераны. Як бальны танец створаны ў пач. 20 ст.рус. балетмайстрам М.Гаўлікоўскім. На Беларусі пашыраны ў сял. побыце, спарадзіў шэраг харэаграфічных мадыфікацый. Выконваецца парамі па крузе слізготным крокам. Адна з характэрных фігур: партнёры, стоячы тварам адзін да аднаго, удараюцца спачатку правымі, потым, пасля пляскання ў далоні, левымі рукамі. Сцэн. варыянт танца «Полька-каханачка» стварыў бел. балетмайстар В.Партной.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
патро́шку, прысл.
Тое, што і патроху. [Маці] сабрала ношку, Усяго патрошку. Ды ў ноч, у мяцель Нясе для дзяцей.Бічэль-Загнетава.Спачатку .. [Люся] гуляла з лялькамі, а потым пачала патрошку сумаваць.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ВЕ́ДОМОСТИ» пятроўскія,
першая руская друкаваная газета. Засн. паводле ўказа Пятра I. Выдавалася з 16.12.1702 (па інш. звестках з 2.1.1703) да 1917 спачатку ў Маскве (да 1711), потым папераменна ў Пецярбургу і Маскве. Мяняла назвы: «Ведомости», «Ведомости московские», «Ведомости о военных и иных делах...» і інш. Выходзіла неперыядычна. Друкавала звесткі пра поспехі прам-сці, асветы і гандлю, паведамленні пра перамогі арміі і флоту, замежную інфармацыю. З 1728 выходзіла пад назвай «Санкт-Петербургские ведомости».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІДУЛЯРЫЯ́ЛЬНЫЯ (Nidulariales),
парадак грыбоў-гастэраміцэтаў. 3 роды, 85 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі адзначаны гняздоўка запоўненая (Nidularia farcta), кілішак гнаявы (Cyathus stercoreus), кілішак Ола (C. olla), кілішак паласаты (C. striatus), кубачак гладкі (Crucibulum laeve). Трапляюцца на гнілой драўніне, ламаччы ў лясах і садах.
Пладовыя целы кубка-, лейка- або гнёздападобныя, знаходзяцца спачатку ў плевачнай абалонцы. Мякаць у выглядзе асобных цельцаў, якія ляжаць свабодна ў слізі ці прымацаваныя да абалонкі. Споры эліпса- або шарападобныя.
шапкавы базідыяльны грыб сям. павуціннікавых. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі трапляецца з ліп. па вер. у вільготных лясах, на ўскрайках вярховых балот.
Пладовае цела — шапка на ножцы дыяметрам 4—15 см, чырванавата-бурая або чырванавата-карычневая, спачатку шыроказваночкавая, потым распасцёртая, валакніста-лускаватая. Пласцінкі прырослыя, шырокія. Мякаць жаўтавата-бурая з мяккім смакам. Ножка выш. да 12 см, булавападобная, каштанава-бураватая, з цагельна-чырв. пукатымі кольцамі. Споры эліпсоідныя, іржава-жоўтыя. Ядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ХОЗЯ́ИН»,
штомесячны вытворчы часопіс. Выдаецца з 1925 у Мінску (з 1925 на бел., у 1953—62 на бел. і рус., з 1963 на рус. мове). Спачаткуназ. «Плуг», у 1929—33 — «Шляхі калектывізацыі», у 1953—56 — «Калгаснік Беларусі», у 1957—90 — «Сельское хозяйство Белоруссии», з 1991 сучасная назва. Асвятляе дасягненні с.-г. навукі, перадавы вопыт, пытанні інтэнсіфікацыі с.-г. вытв-сці, у т. л. фермерскіх гаспадарак, дае парады па садоўніцтве, агародніцтве, пчалярстве і кветкаводстве.