адзінка падатковага абкладання на Русі 13—15 ст. і ў Рас. дзяржаве 16—17 ст., з якой збіраўся дзярж. пазямельны падатак — пасошнае. Да сярэдзіны 16 ст. вымяралася колькасцю рабочай сілы. У 13—15 ст. С. складалі 2—3 селяніны-работнікі. Пры зборы падаткаў да адной С. прыраўноўвалі таксама 1 гарбарскі чан, невад, краму, кузню і г.д. У канцы 15 — пач. 16 ст. ў розных землях Русі С. складала розныя велічыні. З сярэдзіны 16 ст. ў Рас. дзяржаве ў якасці падатковай адзінкі ўведзена т.зв. вялікая С., якая складалася з пэўнай колькасці чвэрцяў зямлі ў залежнасці ад катэгорыі ўладальнікаў (800—1200 чвэрцяў у свецкіх феадалаў, 600—800 у царквы, 500—700 у чарнасошных і дварцовых сялян) і якасці зямлі; для насельніцтва гар. пасадаў памер вял. С. вызначаўся пэўнай колькасцю двароў. У 1646 падворны прынцып вылічэння памеру С. ўведзены замест пазямельнага і ў сельскай мясцовасці. С. як адзінка падаткаабкладання скасавана ў 1679 з увядзеннем падворнага абкладання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ТНІ,
1) карпаратыўныя арг-цыі купецтва ў 12—18 ст. у Стараж.Русі, ВКЛ (да 15—16 ст.) і Рас. дзяржаве. У 12—15 ст. існавалі ў Кіеве, Ноўгарадзе, Полацку, Віцебску, Маскве і інш. гарадах. У 16—17 ст. купецкія вярхі Расіі аб’ядноўваліся ў 3 С.: гасцей (гл.Госць), гасціную і суконную. З узвядзеннем гільдый (1719—22) купецкія С. Расіі ліквідаваны.
2) Аб’яднанні гандл.-рамеснага насельніцтва, падобныя да еўрап.цэхаў, якія ўтвараліся паводле прафес.-тэр. прынцыпу (кавальскія, ганчарскія і інш.) у гарадах 11—18 ст.Стараж.Русі, ВКЛ і Рас. дзяржавы. Узначальваліся выбарнымі сотнікамі, мелі права самакіравання, плацілі падаткі, выконвалі розныя феад. павіннасці, удзельнічалі ў гар. апалчэнні. З канца 15 ст. паступова ператварыліся ў адм.-тэр. адзінкі. На Беларусі С. працягвалі існаваць і ў гарадах з магдэбургскім правам. У Расіі гар. С. ліквідаваны з увядзеннем цэхавай арг-цыі (1722), на Беларусі — пасля яе далучэння да Расіі (1772—95).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕАФА́Н ГРЭК (1330—50-я г., Візантыя — паміж 1405—15),
іканапісец, мініяцюрыст, майстар манум. размалёвак. Працаваў у Візантыі і Стараж.Русі. Размалёўваў цэрквы ў Канстанцінопалі, Галаце, Халкедоне, Кафе (Феадосія); на Русі — царкву Спаса на Ільіне ў Ноўгарадзе (1378), у Маскоўскім Крамлі царкву Нараджэння Маці Божай (1395, з Сімяонам Чорным), Архангельскі (1399) і Благавешчанскі (1405; з А.Рублёвым і Прохарам з Гарадца) саборы. Працаваў таксама ў Серпухаве, Ніжнім Ноўгарадзе, магчыма, у Каломне і Пераслаўлі-Залескім. Яму прыпісваюць абразы дэісуснага чына Благавешчанскага сабора ў Маскоўскім Крамлі: «Спас», «Маці Божая Данская», «Іаан Прадцеча» (пры ўдзеле і пад яго кіраўніцтвам выкананы інш. абразы гэтага і святочнага чыноў). Адкрыў у Маскве майстэрню, якая стварала абразы і мініяцюры. Творчасць адметная драматычна-эмацыянальнай трактоўкай вобразаў, дынамічнай кампазіцыяй, стрыманым каларытам, пластычнасцю выяў, падкрэслена смелым і дакладным накладаннем светлавых блікаў.
Літ.:
Алпатов М.В. Феофан Грек. М., 1979;
Вздорнов Г.И. Феофан Грек: Творч. наследие. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СЦЫ,
назва рознаэтнічнага насельніцтва Белай Русі (жыхароў Полацкага, Віцебскага, Мсціслаўскага і часткова Мінскага ваяв. Рэчы Паспалітай, а таксама зах. Смаленшчыны, паўн. Чарнігаўшчыны, паўд. Пскоўшчыны), якая ўжывалася ў афіц. дакументах Рус. дзяржавы ў 17—18 ст. У 19 ст. беларусцамі называлі ўжо толькі беларусаў, а сама назва трансфармавалася ў этнонім «беларусы».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСІ́Й (Сіманскі Сяргей Уладзіміравіч; 9.11.1877, Масква — 17.4.1970),
патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі. Скончыў маскоўскія ун-т (1899) і духоўную акадэмію (1904). Быў рэктарам Тульскай і Наўгародскай духоўных семінарый. У сане епіскапа з 1913. У 1943—45 мітрапаліт Ленінградскі і Наўгародскі. У 1945 на памесным саборы ў Маскве абраны патрыярхам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛІЯРЫ́СІЙ (ад лац. miliarense тысячны),
1) познарымская сярэбраная манета 4—5 ст. (лігатурная маса 4,5 г).
2) Візантыйская сярэбраная манета 6—11 ст. (лігатурная маса 3—2,50 г). У канцы 10 — 1-й пал. 11 ст. невял. колькасць М. трапіла на рынкі Русі. На Беларусі трапляецца ў адзінкавых экзэмплярах у скарбах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дзяк, ‑а, м.
1. У Старажытнай Русі — пісец у князя, у 14–17 стст. — службовая асоба, якая займала адказныя пасады ў дзяржаўных установах. Думны дзяк.
2. Ніжэйшы царкоўны служыцель у праваслаўнай царкве; псаломшчык. Дзяк кожную хвіліну бегаў з кліраса за алтар і ніяк не мог уцяміць, што гэта такое дзеецца.Чарот.
[Ад грэч. diákonos — служка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́стаў, ‑става, м.
1. Начальнік мясцовай паліцыі ў дарэвалюцыйнай Расіі.
2. У Маскоўскай Русі — службовая асоба, якая была прыстаўлена да каго‑, чаго‑н. для нагляду.
•••
Станавы прыстаў — у дарэвалюцыйнай Расіі — начальнік паліцэйскага ўчастка ў сельскай мясцовасці.
Судовы прыстаў — у дарэвалюцыйнай Расіі — чыноўнік судовага ведамства, які прыводзіў у выкананне рашэнне суда.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕСЬ,
прыбалтыйска-фінскае племя. Упершыню ўпамінаецца гоцкім гісторыкам Іарданам у 6 ст. Паводле стараж.-рус. летапісаў, жыло на Белым воз. (Валагодская вобл., Расія), паводле тапанімічных даных, займала тэр. ад усх. Прыладажжа да Белаазер’я. Белаазерская весь з 9 ст. ў складзе Кіеўскай Русі, паступова абрусела. Нашчадкамі весі з’яўляюцца сучасныя вепсы і, верагодна, карэлы-людзікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ТАЧНЫЯ ЛЮ́ДЗІ,
асобы, якія пажыццёва выконвалі ваенную дзярж. павіннасць на Русі ў канцы 15—17 ст. Выстаўляліся ад гар. і сельскага цяглага насельніцтва. Колькасць Д.л. у арміі была значная (у час паходу на Полацк 1563 іх было 80 тыс.). У сярэдзіне 17 ст. Д.л. ў складзе палкоў новага строю. З 1705 заменены рэкрутамі.