przebycie

н. пераход; пераправа;

przebycie gór — пераход цераз горы;

przebycie rzeki — пераправа цераз раку

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

брадзі́шча Месца, дзе знаходзіцца брод цераз раку (Грыг. 1850).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

вы́хад Выйсце старыка ў раку па яе цячэнню (Рэч.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

перапра́ва Месца, дзе перапраўляюцца цераз раку паромам, уброд (БРС).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

фарсі́раваць сов. и несов., в разн. знач. форси́ровать;

ф. развіццё прамысло́васці — форси́ровать разви́тие промы́шленности;

ф. го́лас — форси́ровать го́лос;

ф. раку́воен. форси́ровать ре́ку́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

cancroid

[,kæŋˈkroɪd]

1.

adj.

1) ракападо́бны

a cancroid tumor — ракападо́бная пухлі́на

2) ракападо́бны

2.

n.

род ра́ку ску́ры

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

прастарэ́ка, ‑і, ДМраку, Т ‑рэкам, м.; ДМ ‑рэцы, Т ‑рэкай (‑рэкаю), ж.

Разм. Той (тая), хто любіць многа гаварыць пра пустое, несур’ёзнае; гаварун (гаваруха), жартаўнік (жартаўніца). // Пра малога (малую), які (якая) гаворыць, разважае, як дарослы. Малая прастарэка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раўчу́к, ‑а, м.

1. Невялікі ручай. У некалькіх кроках ад .. [Грыся] ціха гаманіў раўчук, бегучы з лесу ў раку. Кулакоўскі. Пад нагамі заскрыпелі дошкі маленькага мосціка праз раўчук. Шамякін.

2. Невялікі равок. Дворык свой [Фёдар] заліў цэментам з раўчукамі для сцёку вады. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВЫ́ДРЫЦКІ БОЙ 1942,

бой паміж аб’яднанымі сіламі партыз. атрадаў 128-га, Г.​Я.​Сарокі, узвода 277-га атрада, групы партызан падпалк. Чырв. Арміі А.​К.​Спрогіса і гарнізонам ням.-фаш. захопнікаў 11 вер. ў в. Выдрыца Крупскага р-на Мінскай вобл. ў Вял. Айч. вайну. Выдрыцкі гарнізон уваходзіў у сістэму абароны праціўніка па забеспячэнні сплаву лесу па р. Бобр і бяспекі транспарту на чыг. участку Барысаў—Крупкі. Партызаны засадамі перакрылі дарогі на в. Вяляцічы і г.п. Крупкі, перайшлі ўброд раку за 2 км ад Выдрыцы і пад прыкрыццём шчыльнага агню атакавалі гарнізон. У час бою каля аднаго з дзотаў па-геройску загінула камандзір дыверсійнай групы А.Ф.Колесава.

т. 4, с. 307

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУКЕ́ВІЧ (Канстанцін Фадзеевіч) (1810, Вільня —1842),

бел. жывапісец і графік. Вучыўся ў Віленскім ун-це ў Я.​Рустэма і Пецярбургскай АМ (1835—39). Вывучаў жыццё і побыт насельніцтва Віленшчыны і Гродзеншчыны. Стварыў шэраг жанравых кампазіцый: «Рускія салдаты ў вёсцы», «Прывал уланаў каля пераправы цераз раку» (абедзве 1830), «Карчма», «Яўрэйскія кантрабандысты ў ваколіцах Вільні» (да 1839). Аўтар графічных замалёвак «Гандляр шапкамі», «Букініст», «Карчма ў прадмесці», «Старызнік». У 1840 выдаў серыю літаграфій — сцэн з нар. жыцця («Вільня, год 1840»). Яго малюнкі былі змешчаны ў альбоме Я.​Вільчынскага, выдадзенага ў Вільні.

Літ.:

Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. Мн., 1974.

К.Кукевіч. Гандляр шапкамі. 1-я пал. 19 ст.

т. 8, с. 567

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)