«Аб узмацненні навуковых даследаванняў па раку» (пастанова СМ БССР) 1/347
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Мінская доследная станцыя па каларадскім жуку, нематодах і раку бульбы Усесаюзнага інстытута аховы раслін 2/17
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНЦЮШЭ́НКА (Ціхан Антонавіч) (н. 20.8.1921, г. Лебядзін Сумскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне анкалогіі, пісьменнік. Д-рмед.н. (1975), праф. (1982). Скончыў Харкаўскі мед.ін-т (1952). У 1966—75 і з 1978 у Бел.НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1969 заг. аддзялення). Навук. працы па дыягностыцы і лячэнні дысгарманальных гіперплазій і раку малочнай залозы, комплекснай тэрапіі раку страўніка і тоўстай кішкі. Аўтар раманаў “Мужчыны не плачуць” (1986), “Галоўны ўрач” (1990) і інш.
Тв.:
Неотложная хирургия при раке толстой кишки. Мн., 1980 (у сааўт.);
Дисгормональные гиперплазии и рак молочной железы. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫС,
участак сушы, які ўдаецца ў мора, возера або раку. Устойлівыя М. звычайна складзены з карэнных парод. М. нізкіх участкаў сушы з’яўляюцца канцавой часткай акумулятыўных берагавых форм. Англ. аналаг М. — кейп часам служыць састаўной часткай геагр. назваў (напр., г. Кейптаўн).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЧНА́Я СІСТЭ́МА,
сукупнасць усіх рэк у межах пэўнага рачнога басейна, што зліваюцца разам і выносяць свае воды з гэтай тэрыторыі ў выглядзе агульнага патоку (галоўнай ракі) у мора або возера; частка гідраграфічнай сеткі. У гал.раку ўпадаюць прытокі 1-га парадку, у іх — прытокі 2-га парадку і г.д. Адзін з важных паказчыкаў Р.с. — гушчыня рачной сеткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУ́СЦЕракі,
месца ўпадзення ракі ў мора, возера, інш.раку, а таксама месца, да якога даходзіць вадацёк. Адрозніваюць вусці: простыя, калі рэчышча не падзяляецца на рукавы і захоўваецца яго шырыня (р. Тыбр); дэльты (р. Ніл); эстуарыі (р. Тэмза); ліманныя (р.Паўд. Буг); вісячыя (у гарах); сляпыя, калі рака не даходзіць да вадаёма ці інш. ракі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́ДРЫН (Максім Львовіч) (14.8.1870, Масква — 31.5.1951),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н., праф. (1923). Засл. дзеяч нав. Беларусі (1938) Скончыў Маскоўскі ун-т (1897). Працаваў у Маскве. У 1923—41 і 1943—51 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па даследаванні і лячэнні пазаматачнай цяжарнасці, матачнага крывацёку, фібраміём, раку маткі. Аўтар падручнікаў па акушэрстве і гінекалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЛЯНІ́СТАЯ ЛЕ́ТНЯЯ,
сорт грушы народнай селекцыі. Перспектыўны для аматарскага садоўніцтва ў паўд.-зах. і паўд. зонах Беларусі.
Дрэва моцнарослае, крона шырокапірамідальная, густая. Пладаносіць на 6—7-ы год. Сорт сярэднезімаўстойлівы. адносна ўстойлівы да бактэрыяльнага раку і паршы, часам, пашкоджваецца пладовай гніллю. Плады буйныя (140—160 г), жаўтавата-зялёныя з невял. буравата-чырв. румянцам. Мякаць белая, сакавітая. дробназярністая. масляністая, салодкая. Захоўваецца каля 2 тыдняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЗІС ЭРО́ЗІІ,
паверхня, на ўзроўні якой вадацёк (рака, ручай) траціць сілу і не можа далей паглыбляць сваё рэчышча. Агульны (або галоўны) базіс эрозіі — узровень Сусветнага ак.; мясцовыя (або часовыя) базісы эрозіі — праточныя азёры, месцы ўпадзення прытокаў у гал.раку, выхады цвёрдых парод, якія запавольваюць глыбінную эрозію ракі. Змена вышыні базісу эрозіі (ваганні ўзроўню мора, векавыя рухі зямной кары і інш.) суправаджаецца ўразаннем даліны або запаўненнем яе рачнымі адкладамі.
амерыканскі ўрач і генетык. Скончыў Калумбійскі ун-т (1951). З 1952 працаваў у Калумбійскім мед. цэнтры, Нац. ін-це здароўя (г. Бетэсда, штат Мэрыленд), Ін-це даследавання раку (г. Філадэльфія), з 1970 праф. у Пенсільванскім, Оксфардскім ун-тах. Адкрыў антыген сываратачнага гепатыту, т.зв. аўстралійскі антыген (1963), і распрацаваў метад лабараторнага кантролю донараў крыві на яго прысутнасць. Нобелеўская прэмія 1976 (разам з К.Гайдузекам).