хада́йніцтва, ‑а, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. хадайнічаць (у 1 знач.).

2. Дакумент з афіцыйнай просьбай аб чым‑н., прадстаўленне на што‑н. Кожны дзень у праўленне прыходзіць нямала розных пісем, заяў, хадайніцтваў. Кулакоўскі. [Бранзельс:] Пішыце новае хадайніцтва. [Мірмановіч:] Я з прынцыпу не буду пісаць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Весніць (паэт.) ’рабіць вясёлым, вясеннім, марыць аб надыходзе нечага вясёлага, шчаслівага’, весніцца (паэт.) ’буйнець, разгарацца, станавіцца вясёлым’. Новыя адыменныя ўтварэнні (КТС); параўн. аналагічна ў польск. wiosnować się ’адмалоджвацца, аднаўляцца’, wiosnować ’квітнець’, чэш. jařiti ’станавіцца буйным, вясёлым, хуткім, рэзкім’, rozjařuje seпрыходзіць (аб вясне)’, укр. весні́ти уступаць у сілу (аб вясне), расцвітаць’. Да вясна́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́ніць1 ’параніць’ (ТСБМ, Стан., Сл. ПЗБ), ра́ніцца ’атрымаць раненне’ (ТС), ст.-бел. ранити ’раніць’. Гл. рана1.

Ра́ніць2 ’сцвярджаць, што яшчэ рана’ (Нас.), ра́ніццапрыходзіць, рабіць раней вызначанага часу’ (Нас., Касп.; ашм., Стан.), сюды ж, магчыма, рані́ць ’не ў тэрмін нарадзіць’ (Сл. ПЗБ), рані́цца ’рана што-небудзь рабіць’ (там жа). Гл. рана2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

о́рдэр 1, ‑а, м.

Пісьмовае распараджэнне; дакумент на атрыманне, на выдачу чаго‑н. Расходны ордэр. Ордэр на вобыск. □ [Тася:] — Я магу не прыходзіць, мой пакой зоймуць па ордэру. Мікуліч.

[Фр. ordre ад лац. ordo — рад, парадак.]

о́рдэр 2, ‑а, м.

Спец. Разнавіднасць спалучэння, парадак размяшчэння частак архітэктурных канструкцыі (калон і антаблементу). Грэчаскі ордэр. Карынфскі ордэр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пало́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Прыходзіць у стан страху, боязі; баяцца. Дзеці палохаюцца і ад шчырага страху туляцца да маткі. Бядуля. // Апасацца чаго‑н., трывожыцца. — Якія ж там сенажаці? — Мікіта выпрастаўся і стаяў з разведзенымі ў бакі рукамі.. [Каморнік:] — А ты не палохайся. Твая справа пэўная. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мя́кнуць ’рабіцца мягкім, вялым, расслабленым’, ’размякаць’, ’мокнуць у вадзе, на дажджы’, ’прыходзіць у стан чуласці, дабраты’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп., Растарг., Бяльк.). Укр. мʼя́кнути, рус. мя́кнуть, польск. mięknąć, н.-луж. měknuś, в.-луж. mjaknyć, чэш. měknouti, славац. mäknúť, славен. mę́kniti, серб.-харв. ме̏кнути, макед. мекне, балг. мекна, ст.-слав. оу‑мѧкнѫти. Прасл. męknǫti ’тс’. Да мя́ккі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПРАПАРЦЫЯНА́ЛЬНЫ ЛІЧЫ́ЛЬНІК,

газаразрадная прылада для рэгістрацыі іанізавальных выпрамяненняў, выхадны сігнал якой прапарцыянальны энергіі зарэгістраванай часціцы.

Зараджаная часціца пры праходжанні праз газ, які запаўняе П.Л., стварае на сваім шляху іон-электронныя пары, лік якіх залежыць ад энергіі, страчанай часціцай у газе. У адрозненне ад іанізацыйнай камеры анодная нітка П.л. мае малую таўшчыню (да 0,1 мм і менш), у выніку чаго электроны паблізу ад яе набываюць энергію, дастатковую для другаснай іанізацыі і на анод прыходзіць лавіна электронаў. Паводле энергет. раздзялення П.л. пераўзыходзіць сцынтыляцыйны лічыльнік, але саступае паўправадніковаму дэтэктару, аднак у адрозненне ад яго дазваляе працаваць у вобласці энергій, меншых за 1 кэВ У фізіцы высокіх энергій пашыраны прапарцыянальныя камеры, што налічваюць некалькі дзесяткаў тысяч П.л., далучаных да ЭВМ, якая запамінае і апрацоўвае інфармацыю. П.л. выкарыстоўваюцца ў ядз. фізіцы, фізіцы касм. прамянёў, астрафізіцы, тэхніцы, медыцыне, геалогіі і інш.

Схема прапарцыянальнага лічыльніка: 1 — нітка-анод; 2 — акно; 3 — крыніца часціц; 4 — катод; 5 — крыніца высокага напружання; 6 — лічыльнік імпульсаў; а — вобласць дрэйфу электронаў, б — вобласць газавага ўзмацнення; R — супраціўленне нагрузкі.

т. 13, с. 14

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАХА́НАЎ (Аляксандр Андрэевіч) (н. 26.2.1938, Тбілісі),

рускі пісьменнік, публіцыст. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны ін-т (1960). У 1969—71 карэспандэнт «Литературной газеты». З 1991 гал. рэдактар газ. «Завтра» (да 1993 «День»). У аповесцях «Вясковыя» (1969), «Радуйся», «Іду ў шлях мой», «Палёт вечаровай гусі», «Трактат пра хлеб» (усе 1971) спалучэнне авангарда і архаікі. Заклік да беражлівага стаўлення да прыроды і чалавека ў раманах «Час поўдзень» (1977), «Месца дзеяння» (1979), «Вечны горад» (1981). Раманы «Дрэва ў цэнтры Кабула» (1982), «Малюнкі баталіста» (1986), «Сон пра Кабул» (2000), зб. навел «Трэці тост» (1991) пра ўдзел сав. войск у вайне ў Афганістане. Аўтар раманаў «І вось прыходзіць вецер», «Афрыканіст» (абодва 1984), «Анёл праляцеў» (1991), «Апошні салдат імперыі» (1993), «Чэчэнскі блюз» (1998), «Чырвона-карычневы» (1999), «Якія ідуць уначы» (2001), аповесцей «Адмірал» (1983), «Знак Дзевы» (1990), аповесці-рэпартажу «Расколаты свет» (1983), апавяданняў, артыкулаў і інш. Прозе П. ўласцівы філасафічнасць, дынамізм, экспрэсіўнасць, пафаснасць.

Тв.:

Избранное. М., 1988;

Записки на броне: Роман. Повести. М., 1988;

Шестьсот лет после битвы: Роман. М., 1990;

Бабушкина гора. М., 1992;

Дворец: Роман. М., 1996.

Літ.:

Бондаренко В. Александр Проханов. М., 1992.

т. 13, с. 30

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

до́ктар, ‑а; мн. дактары́ (з ліч. 2, 3, 4 до́ктары), ‑о́ў; м.

Разм. Урач, лекар. Ёсць бальніца, у бальніцы — І доктар, і фельчар, Хто прыходзіць ці прывозяць — Хворых лечаць, лечаць. Купала.

•••

Доктар навук якіх — самая высокая вучоная ступень у СССР; асоба, якой прысуджана гэта ступень. Доктар філалагічных навук.

[Ад лац. doctor — настаўнік, выкладчык.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wisdom [ˈwɪzdəm] n.

1. му́драсць, праму́драсць; the Book of Wisdom bibl. Кні́га праму́драсці Саламо́на;

Years bring wisdom. Мудрасць прыходзіць з гадамі.

2. fml разва́жнасць; здаро́вы сэнс

no wisdom like silence ≅ маўча́нне як зо́лата

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)