fine3 [faɪn] adj.

1. прыго́жы, цудо́ўны;

a fine house прыго́жы дом;

a fine musician цудо́ўны музыка́нт

2. ве́льмі до́бры (пра самаадчуванне);

I feel fine. Я адчуваю сябе выдатна.

3. я́сны; сухі́ (пра надвор’е)

4.е́льмі) то́нкі (таксама перан.);

fine silk то́нкі шоўк;

fine rain дро́бны дождж;

fine distinctions то́нкія разыхо́джанні

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Пералю́бнае ’самае смачнае; тое, што хочацца есці’ (калінк., З нар. сл.), пералю́бны ’найлепшы, прыгожы’, ’любы, усялякі’ (Ян.). Відаць, яшчэ прасл. *per‑ljubьnъ ’надзвычай мілы, любімы’. Да пера- (са значэннем празмернасці) і *ljubьnъ, (параўн. рус. пск., цвяр. лю́бный ’які больш падабаецца’, ст.-польск. lubny ’мілы, прыгожы’, чэш. мар. libný, ľubný ’тс’, ст.-слав. любьнъ ’любімы, мілы’, дзеепрыметнік ад *ljubiti, гл. любі́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Нехарма́тны, нехорматны, нехорму́тньі ’вельмі непрыгожы, непрывабны’, нехорму́цье ’непрыгожасць, непрывабнасць (таксама і пра чалавека)’ (ТС). Ад хорма ’форма’, гл: харматны ’спрытны, прыгожы'

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́ламель

(ад гр. kalos = прыгожы + melas = чорны)

хлорыстая ртуць, белы атрутны парашок, які выкарыстоўваецца ў тэхніцы і медыцыне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

apoliński

1. апалонавы;

2. перан. прыгожы;

~e rysy — апалонавы рысы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

квітне́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад квітнець.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які знаходзіцца ў стане росквіту; пышны, прыгожы. Квітнеючы край.

3. Дзеепрысл. незак. ад квітнець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акру́глы, ‑ая, ‑ае.

Які мае закругленыя лініі, абрысы, акругленую форму. У памяці Тоні паўстаў прыгожы, у меру акруглы твар маладой жанчыны. Асіпенка. Выраз.. цёмных акруглых вачэй [Ядвісі] часта змяняўся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прекра́сный

1. (очень красивый)е́льмі) прыго́жы; (чудесный) цудо́ўны;

2. (очень хороший)е́льмі) до́бры, выда́тны, цудо́ўны;

прекра́сный челове́к ве́льмі до́бры (выда́тны, цудо́ўны) чалаве́к;

прекра́сный пол шутл. прыго́жы пол;

в одно́ прекра́сное вре́мя аднаго́ дня (аднаго́ ра́зу); (однажды) адно́йчы; (когда-нибудь) калі́е́будзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цудо́ўны, -ая, -ае.

1. Які ўспрымаецца як цуд.

Цудоўнае выратаванне.

2. Выдатны, адмысловы; вельмі добры.

Ц. будынак.

3. Які вызначаецца незвычайным талентам.

Ц. паэт.

4. Вельмі прыгожы, маляўнічы.

Ц. краявід.

Ц. дзень.

5. Цікавы, захапляльны.

Цудоўная казка захапіла дзяцей.

6. Прыемны, дзіўны.

Ц. водар ліп.

7. Мілагучны (пра голас, гукі).

Ц. голас.

|| наз. цудо́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ГІЯЦЫ́НТ, Гіякінф,

у грэчаскай міфалогіі прыгожы юнак, любімец Апалона; сын спартанскага цара Амікла, праўнук Зеўса. Дыск, кінуты Апалонам, выпадкова забіў Гіяцынта. З крыві Гіяцынта выраслі кветкі гіяцынты. Месцам культу Гіяцынта быў г. Аміклы каля Спарты. У гонар Апалона ладзілі свята гіякінфія. Сюжэт міфа адлюстраваны ў карціне Дж.Цьепала, оперы В.А.Моцарта і інш.

т. 5, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)