ЕЎРАПЕ́ЙСКАЕ КАСМІ́ЧНАЕ АГЕ́НЦТВА (European Space Agency; ЕКА),
міжнародная арганізацыя, якая аб’ядноўвае 13 дзяржаў Еўропы (Францыя, Германія, Італія, Бельгія, Вялікабрытанія і інш.). Створана ў 1975 з мэтаю развіцця даследаванняў касм.прасторы і выкарыстання на камерцыйнай аснове спадарожнікавых сродкаў для сувязі, тэлебачання, дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, навігацыі. метэаралогіі і інш. Мае сетку станцый сачэння за палётамі касм. апаратаў з цэнтрам кіравання ў г. Дармштат (Германія). Краіны — члены Е.к.а. маюць свае касм. агенцтвы для вырашэння задач па даследаванні і выкарыстанні касм.прасторы ў нац. мэтах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЭКСПЛО́РЭР»
(англ. Explorer даследчык),
серыя амер.штучных спадарожнікаў Зямлі для вывучэння касм.прасторынавук. і прыкладнога прызначэння; праграма іх распрацоўкі «Э.-1» — першы амер.ШСЗ (запушчаны 1.2.1958, маса 8,3 кг). Некаторыя «Э.» («Э. -35, -38, -49») выводзіліся на калямесяцавыя арбіты. Макс. маса «Э.» да 660 кг. Праводзіліся даследаванні Зямлі, яе атмасферы і магнітасферы, сонечнага ветру, метэорных часціц, Месяца і калямесяцавай прасторы, касм. радыё- і рэнтгенаўскага выпрамянення. У 1958—81 праводзіліся запускі 65 «Э.», у т. л. 56 паспяхова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРБІ́ТАў астраноміі,
траекторыя руху нябеснага цела ў касм.прасторы. У найпрасцейшым выпадку прыцягненне двух целаў, адно з іх рухаецца адносна другога паводле Кеплера законаў па кеплеравай (няўзбуранай) арбіце, што мае форму эліпса, у фокусе якога знаходзіцца цэнтр. цела S.
Арбіта цела ляжыць у нязменнай плоскасці, што праходзіць праз пачатак каардынат (цела S). Лінія SN перасячэння плоскасці арбіты з асн. каардынатнай плоскасцю (плоскасцю экліптыкі) наз. лініяй вузлоў. Няўзбураную арбіту вызначаюць элементы: i — нахіл арбіты да плоскасці экліптыкі і Ω — даўгата ўзыходнага вузла (становішча арбіты ў прасторы); a — вял. паўвось і e — эксцэнтрысітэт (памеры і форма арбіты); w — вуглавая адлегласць перыцэнтраП ад узыходнага вузла (становішча арбіты ў яе плоскасці); T — момант праходжання цела праз перыцэнтр. Адхіленні рэальнай арбіты ад кеплеравай наз. ўзбурэннямі (гл.Узбурэнні нябесных целаў). Для вызначэння элементаў узбурэнняў арбіце неабходны сістэматычныя назіранні (астраметрыя, радыёлакацыя, аптычная лакацыя).
Эліптычная арбіта планеты P у прасторы: S — Сонца; П — перыгелій; N — узыходны вузел. Вось SX накіравана ў пункт веснавога раўнадзенства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
магнітасфе́ра
(адмагніта- + сфера)
вобласць каляпланетнай прасторы, фізічныя ўласцівасці якой вызначаюцца магнітным полем планеты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мікрагеаме́трыя
(ад мікра + геаметрыя)
геаметрыя трохвымернай прасторы, мінімальныя памеры якой абмежаваны малымі велічынямі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэхалака́цыя
(ад рэха + лакацыя)
арыентацыя ў прасторы пры дапамозе адбітага гуку або ультрагуку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БА́ЗІС, база (ад грэч. basis аснова),
1) у матэматыцы — найменшае падмноства некаторага мноства, з якога пэўнымі аперацыямі можна атрымаць любы элемент гэтага мноства. Напрыклад, 1 аперацыямі складання і множання можна атрымаць любы натуральны лік. У вектарнай прасторы такі набор вектараў, што адвольны вектар адназначна выяўляецца ў выглядзе лінейнай камбінацыі вектараў гэтага набору. Колькасць элементаў базісу наз. размернасцю прасторы. Гл. таксама Артаганальная сістэма, Артаганальнае пераўтварэнне.
2) У фізіцы базіс крышталічнай структуры — поўная сукупнасць каардынатаў цэнтраў атамаў у сіметрычна незалежнай вобласці крышт. структуры. Эксперыментальнае вызначэнне праводзіцца метадамі рэнтгенаўскага структурнага аналізу, электронаграфіі, нейтронаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУНКТу матэматыцы,
геаметрычны аб’ект нулявога вымярэння; адно з асн. паняццяў матэматыкі. У геаметрыі П. прымаецца за адно з зыходных паняццяў і не падлягае вызначэнню.
Геам. аб’екты (лінія, паверхня, фігура, цела) разглядаюцца як пэўныя сукупнасці П. У інш. раздзелах матэматыкі П. наз. элементы рознай прыроды, з якіх складаюцца розныя прасторы, напр., у n-мернай эўклідавай прасторы П. наз. ўпарадкаваная сукупнасць з n лікаў, у геаметрыі вывучаюцца асаблівыя П. крывых, у матэм. аналізе — асаблівыя П. рашэнняў дыферэнцыяльных ураўненняў, у тэорыі мностваў — П., якія характарызуюць уласцівасці разгляданага мноства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНУ́ТРАНАЯ ГЕАМЕ́ТРЫЯпаверхні,
раздзел геаметрыі, які вывучае такія ўласцівасці паверхні і фігур на ёй, якія могуць быць атрыманы толькі пры дапамозе вымярэнняў на самой паверхні, без звароту да аб’ёмных вымярэнняў. Адлегласць паміж 2 пунктамі на паверхні вызначаецца як мінімум даўжынь крывых, што знаходзяцца на паверхні і злучаюць гэтыя пункты. Прыклады У.г.: планіметрыя — У.г. плоскасці, сферычная геаметрыя — У.г. сферы і інш. У.г. скрыўленай паверхні можна разглядаць як геаметрыю двухмернай скрыўленай прасторы. Развіццё паняцця скрыўленай прасторы прывяло да стварэння Г.Ф.Б.Рыманам т.зв. рыманавых прастор, якія адыгрываюць вял. ролю ў сучаснай фізіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паве́рхня, -і, ж.
1. Вонкавы бок чаго-н.
П. металу.
Слізгаць па паверхні чаго-н. (таксама перан.: не паглыбляцца ў сутнасць чаго-н., абмяжоўвацца знешнім бокам з’яў). Ляжаць на паверхні (перан.: пра што-н. яснае, відавочнае).
2. У матэматыцы: мяжа, якая аддзяляе геаметрычнае цела ад знешняй прасторы або іншага цела.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)