Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
То́га ’верхняе мужчынскае адзенне, доўгі плашч без рукавоў у суддзяў, старажытных рымлян і інш.’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Культурнае запазычанне праз рус.то́га, польск.toga з лац.toga ’тс’ < tego, tegere ’закрываць, прыкрываць’, роднаснага грэч.στέγω ’пакрываю, закрываю’, ст.-інд.sthágati, sthagayati ’захутвае; пакрывае’ (ЕСУМ, 5, 590; Голуб-Ліер, 484).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плед ’пакрывала з шарсцяной тканіны’ (ТСБМ). Праз польск.pled ці рус.плед (у якой праз ням. мову) запазычана з англ.plaid ’гунька, ваўняная коўдра шатландскіх горцаў, якую яны (скручаную) насілі на левым плячы і выкарыстоўвалі як плашч ці бурку ў кепскае надвор’е’ < гэльск.plaide ’коўдра’ (Фасмер, 3, 277; Банькоўскі, 2, 604) < palaid ’аўчына’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
здубяне́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які страціў рухомасць, адчувальнасць ад холаду (пра цела, часткі цела). Вось і сапёры. Адны з іх скончылі сваю працу і грэюць цяпер здубянелыя рукі і ногі.В. Вольскі.// Зацвярдзелы, злубянелы (пра адзенне). Соня пакінула на сябе здубянелы ад сырасці плашч.Гроднеў.Дзядзька памалу закасаў заскарузла-здубянелую зрэбную калашыну, агаліў рану.Ставер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палу́днаваць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.
Тое, што і абедаць; есці полудзень. [Сяргей] успомніў, што сёння наспех снедаў і зусім не палуднаваў.Адамчык.Дзядзька Коля разаслаў на зямлі каля камбайна плашч, злазіў на сядзенне і дастаў клуначак з харчамі. Мы селі палуднаваць.Хадкевіч.// Есці паміж абедам і вячэрай. Тут вячэраюць, а мы яшчэ не палуднавалі.Сташэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУ́РКА,
1) мужчынская вопратка з башлыком, якую надзявалі ў дарогу, у халоднае дажджлівае надвор’е паверх кажуха ці світкі. Як тып вопраткі прыйшла ў Еўропу з Усходу (тэрмін лічыцца персідскім). На Беларусі вядома з 17 ст., з канца 19 ст. пад уплывам гар. касцюма замацавалася ў сял. асяроддзі. Шылі буркі з саматканага валенага сукна цёмных колераў прамога крою, двухбортнай, з адкладным каўняром, шырокім хлясцікам (поясам), праразнымі кішэнямі. Святочныя буркі ўпрыгожвалі дэкар. строчкай і нашыўкамі чорнага ці чырвонага сукна, тасьмы. Да 1950-х г. бытавала амаль па ўсёй Беларусі (у некаторых мясцовасцях наз. бурносам).
2) Святочная ўзорыстая спадніца з паўшарсцяной валенай саматканкі ў маларыцкім строі. Ткалі буркі камбінаваным спосабам: узор выконвалі бранай, фон — шматнітовай тэхнікай, шылі з 4—5 полак адносна кароткай (закрывала калені), запрасоўвалі ў буйныя складкі. Для яе характэрны вытанчанасць геам. арнаменту, строгая ўраўнаважанасць шэра-белых і карычнева-чырвоных папярочных палос, якія пераходзілі ў больш шырокі дамінуючы шляк па нізе. Буркі насілі да 1940-х г. 3) Лямцавы плашч у народаў Каўказа.
М.Ф.Раманюк.
Бурка (вопратка). Брагінскі раён Гомельскай вобласці. Пач. 20 ст.Бурка (спадніца). Маларыцкі раён Брэсцкай вобласці. Канец 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
cloak
[kloʊk]1.
n.
1) плашч -а́m., ма́нтыя f.
2) по́крыва n.
cloak of snow — по́крыва сьне́гу
under the cloak of loyalty — пад ма́скай ляя́льнасьці
2.
v.t.
прыкрыва́ць, хава́ць; маскава́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
шчы́калатка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Сучляненне касцей галёнкі з касцямі ступні, якое выдаецца па баках нагі. Шчыкалаткі былі загорнуты анучамі, якія былі запраўлены ў салдацкія чаравікі.Новікаў.//Абл. Сучляненне касцей на пальцах рук. [Парфеніха] пастукала шчыкалаткамі пальцаў аб паліваны бок.Баранавых.Плашч настываў, карабаціўся на холадзе і рэзаў ля шчыкалатак голыя рукі.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паліто́ ’верхняя вопратка, звычайна ніжэй каленаў, якая апранаецца на сукенку, касцюм і пад.’ (ТСБМ, Касп., Бяльк.), па́літа (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), паліто́н (ТСБМ), пальтон (Сл. Брэс.), пальто́цік (Сл. ПЗБ) ’тс’. З польск.palito, palton, paleton, paltocik, якія ўзыходзяць да франц.paletot < ісп.palletoque ’плашч з капюшонам’ < лац.palla ’верхняе адзенне’ (гл. Праабражэнскі, 2, 10; Брукнер, 392; Фасмер, 3, 194). Параўн. пальто.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рато́нда1 ’круглая пабудова’ (ТСБМ), ’тоўстая жанчына’ (Сл. ПЗБ), параўн. польск.жарг.rotunda ’таўсцяк’. Праз польскую з лац.rotundus ’круглы’.
Рато́нда2 ’жаночая доўгая накідка без рукавоў’ (ТСБМ), ратэ́нда ’шырокае адзенне’ (Сл. рэг. лекс.), параўн. рус.рото́нда ’жаночы плашч без рукавоў’. Праз польск.rotunda ’тып пелерыны ці спадніцы’ (Віткоўскі, Słownik, 166) з франц.rotonde ’тс’, што да лац.rotundus ’круглы’.