Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКАРЭ́ВІЧ Аляксандр Мікалаевіч (н. 24.2.1963, в. Леніна Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. літаратуразнавец, педагог. Д-рфілал.н. (2001). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1984), працуе ў ім (цяпер Магілёўскі ун-т; з 2001 заг. кафедры). Даследуе гісторыю жанравага і стылявога развіцця бел. прозы 19—20 ст., выкладанне бел. л-ры па сістэме перспектыўных ліній. Аўтар манаграфій «У розных стылявых плынях: Праблема жанру і стылю ў апавяданнях 20-х гадоў М.Гарэцкага і Ц.Гартнага» (1995), «Праблема жанравых мадыфікацый у беларускай прозе XIX — пачатку XX ст.» (1999), сааўтар падручніка «Гісторыя беларускай літаратуры XIX — пачатку XX ст.» (1998), аўтар метадычных дапаможнікаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯФА́ГІНА Галіна Львоўна (н. 4.7.1952, г. Пінск Брэсцкай вобл.),
бел. літаратуразнавец. Д-рфілал.н. (1999), праф. (2001). Скончыла БДУ (1975), з 1978 працуе ў ім. Даследуе стылёвыя плыні рус. прозы і драматургіі 20 ст., а таксама бел. л-ру. Аўтар кн. «Маральна-філасофскія праблемы прозы 70-х—80-х гадоў» (1989, з Дз.Фёдаравым), «Руская проза другой паловы 80-х — пачатку 90-х гадоў XX стагоддзя», «Дынаміка стылёвых плыняў у рускай прозе 1980—1990-х гадоў» (абедзве 1998), «Паэтыка рускай мадэрнісцкай прозы (тыпалогія стыляў пачатку і канца XX стагоддзя)» (1999), «Руская проза канца XX стагоддзя» (2003), навуч. дапаможнікаў і інш.