1.што. Разарваць, раздзяліць надвае, на часткі. Перарваць дрот./убезас.ужыв.Трос перарвала, як нітку.Мележ.
2.што. Перапыніць, спыніць на некаторы час якое‑н. дзеянне, развіццё чаго‑н. Перарваць штодзённую работу. □ Апошняя вайна надоўга перарвала перапіску паміж сёстрамі.Васілевіч.//што. Парушыць які‑н. стан, працэс. Перарваць маўчанне. Перарваць сон. □ І раптам песню перарваў гучны і радасны крык.Шамякін.Змрочныя думкі Грыбоўскага перарваў лёгкі трэск галінак.Курто.//каго. Перабіць чыю‑н. размову, гутарку. — Хто там? — адразу перарваў сам сябе на няскончаным слове Скуратовіч.Чорны.
3.што. Разарваць, парваць на часткі ўсё, многае. Перарваць усе ніткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Зварухнуць, зрушыць, загайдаць, захістаць. Лёгкі ветрык павеяў з поўдня, скалыхнуў трапяткое лісцё, і зашумела яно ціхімі галасамі, зліваючыся са звонам хвалі...Шахавец.Гром пракаціўся яшчэ раз і ціха скалыхнуў паветра.Колас.І хваля катэр скалыхне, Ачнецца ён — і ўдаль, як чайка, кінецца.Лось.// Гайдануць з боку ў бок або зверху ўніз; злёгку калыхнуць. Скалыхнуць калыску.
2.перан. Усхваляваць, узрушыць; парушыць спакой, цішыню. Бо, як песню заспяваю, Жаль вам душу скалыхне.Колас.Ёсць слава ў яго [хлопца], аж да Брэста Яна скалыхнула ўвесь край.Калачынскі.Вераснёвы вецер песціцца, скалыхнуў начную ціш.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zmącić
зак.
1. замуціць; скаламуціць;
zmącić wodę — замуціць ваду;
2.перан. усхваляваць; патрывожыць;
zmącić sen — патрывожыць сон;
zmącić spokój — парушыць спакой;
zmącić rozum — азмрочыць розум
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Пыр1 (пырь) ’вецер’ (Шпіл., у прыпісцы): чы пыр, чы негода, чы будзеш заўтра пагода? (Нік. Посл), параўн. рус.урал.пырять, пырну́ть ’дунуць, падуць (пра вецер)’. Няясна. Магчыма, да пыр2, гукаперайманне, імітуючае пырханне, лёгкі подых, параўн. таксама стараж.-рус.пьрѣ ’ветразі’ (“Аповесць мінулых гадоў” пад 907 г.), тады звязанае таксама з⇉*per‑ (“o locie”, Брукнер, 438), якія выступаюць у прапар, перапёлка (гл.). Інакш адноснастараж.-рус. слова Фасмер, 3, 392 (запазычанне з фінскай); адзінкавыя фіксацыі і адсутнасць тлумачэння семантыкі слова ў дзіцячай помаўцы (’спёка, гарачыня’?) не выключаюць сувязі з *ругь ’агонь’, параўн. рус.урал.пырья ’напор, струмень паветра (з мяхоў у кузні)’: огонь горит под пырьей (СРНГ). Зрэшты, гэта можа сведчыць пра вельмі даўняе змяшэнне асноў са значэннем ’раздуваць’, параўн. пырыць (гл.), і ’гарэць’ (гл. пырнік2).
барацьба́ за мір Fríedenskampf m -(e)s, Kampf für den Fríeden;
заключы́ць мір Fríeden schlíeßen*;
устанаві́ць мір Fríeden scháffen [hérstellen];
захава́ць мір den Fríeden erhálten*;
пару́шыць мір den Fríeden stören [verlétzen];
стая́ць за мір für den Fríeden éinstehen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
няўхі́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае адхіленняў ад чаго‑н., пастаянны; нязменны. Няўхільны рост прадукцыйнасці працы. Няўхільны ўздым матэрыяльнага дабрабыту.// Цвёрды, непахісны. Галадай заўжды ведаў, чаго хацеў, і быў няўхільны ў сваіх намерах.Быкаў.Без прынук мы імкнём, няўхільныя, да мэты, прыгажэем, як і горад гэты, што ўзнялі яднаннем душ і рук.Русецкі.
2. Такі, што нельга парушыць, які не падлягае змяненню; абавязковы. Няўхільны закон.
3. Які непазбежна вынікае з абставін; немінучы. І чуе Цімох — і пад ім Звісае няўхільная кара.Колас.А здаралася ўсё гэта, калі ўспамінаць па парадку, не так сабе, .. а, як напэўна сказаў бы інжынер Лось, у выніку няўхільнага і заканамернага развіцця падзей.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перавы́сіць
1. (якую-н.мяжу, нормуі г. д.) übertréffen*vt, überstéigen*vt; überrágen vt;
перавы́сіць узро́вень das Niveau [-´vo:] überschréiten*;
гэ́та перавы́сіла яго́ магчы́масці das ging über séine Möglichkeiten hináus;
2. (парушыцьмежыдапушчальнага) überschréiten*vt;
перавы́сіць паўнамо́цтвы die Vóllmacht überschréiten*;
перавы́сіць ула́ду die Macht missbráuchen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ка́рта, -ы, ДМ ка́рце, мн. -ы, карт, ж.
1. Зменшаны чарцёж зямной паверхні, зорнага неба або паверхні якой-н. планеты.
Геаграфічная к.
К.
Месяца.
Астранамічная к.
2. Адзін з цвёрдых папяровых лісткоў, якія складаюць калоду для гульні і адрозніваюцца паміж сабой па намаляваных на іх умоўных фігурах або ачках чатырох масцей.
Калода карт.
3.мн. Гульня пры дапамозе калоды такіх лісткоў.
Гульня ў карты.
4. Бланк для запаўнення якімі-н. звесткамі.
Санаторная к.
◊
Зблытаць карты — разладзіць, парушыць чые-н. планы, намеры.
І карты ў рукі — пра таго, хто мае ўсе магчымасці, умовы для чаго-н.
Карта біта — пра чый-н. правал, пройгрыш.
Раскрыць карты — перастаць трымаць у тайне свае планы і намеры.
Ставіць на картушто — рызыкаваць чым-н., спадзеючыся на выгаду, выйгрыш.
|| прым.карцёжны, -ая, -ае (да 3 знач.) іка́ртачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
упіса́цца, упішуся, упішашся, упішацца; зак.
1. Запісацца куды‑н. Калгас у сяле арганізаваўся зімой яшчэ. Туды ўпісалася гаспадароў сорак.Навуменка.
2.Разм. Умясціцца на якой‑н. прасторы, у межах чаго‑н. Вока набліжалася да акуляра прыцэла. Сілуэт бамбардзіроўшчыка ўпісаўся ўжо ў першы бліскучы круг, потым у другі і нарэшце стаў на перакрыжаванне.Алешка.
3.перан. Арганічна ўвайсці ў акаляючае асяроддзе, структуру чаго‑н., не парушыць гармоніі з чым‑н. [Металічныя вышкі] неяк адразу прывычна ўпісаліся ў зялёны палескі пейзаж.Кірэйчык.У прывычны пейзаж утульных катэджаў, спартыўных залаў, манежаў ўпісаліся стрэлы вежавых кранаў.«Звязда».Паглядзіце, як па-свойску і арганічна ўпісаліся ў яго [Барадуліна] «Блакаду» народныя замовы, загадкі, прымаўкі: «На моры на Кіяні, на быстрым буяні стаіць ліпавы куст...»«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умо́ва, -ы, мн. -ы, умо́ў, ж.
1. Акалічнасць, ад якой што-н. залежыць.
Гэта магчыма пры адной умове.
2. Патрабаванне, якое прад’яўляецца адным з дагаворных бакоў.
Назавіце вашу ўмову.
Умовы міру.
3. Пісьмовая або вусная дамоўленасць, згода.
Выканаць умову.
Парушыць умову.
4.мн. Правілы, устаноўленыя ў якой-н. галіне дзейнасці, жыцця.
Умовы карыстання электрычнымі прыборамі.
5.мн. Абставіны, у якіх працякае або пры якіх адбываецца што-н.
Кліматычныя ўмовы.
Жыллёвыя ўмовы.
Падрыхтоўка прадпрыемства да работы ў зімовых умовах.
Праца ў добрых умовах.
Для спецыялістаў — усе ўмовы (гэта значыць добрыя ўмовы для жыцця; разм.).
6. звычайна мн. Даныя, патрабаванні, з якіх неабходна зыходзіць.
Умовы доследу.
◊
Ва ўмовахчаго, у знач.прыназ. з Р — пры наяўнасці чаго-н. навакольнага, спадарожнага.
Працаваць ва ўмовах пастаяннага напружання.
Пры ўмовечаго, у знач.прыназ. з Р — пры залежнасці ад чаго-н., абумоўленасці чым-н.
Гэта можна выканаць пры ўмове добрага надвор’я.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)