меркава́ць, мяркую, мяркуеш, мяркуе; незак.

1. Гаварыць, разважаць, абмяркоўваючы што‑н.; думаць. Доўга сядзелі Глушкевіч з Нічыпарам пры лямпе, доўга меркавалі, дзе і што будаваць. Дуброўскі. [Карніцкі:] — Вось зараз мы меркавалі: жаць жыта па палосках ці абагуль[ва]ць усе пасевы і пачынаць уборку калектыўна. Паслядовіч.

2. Рабіць якія‑н. вывады, дапушчэнні, здагадкі. Паводле слоў самога доктара можна было меркаваць, што вельмі многія яго таварышы працуюць у вялікіх гарадах. Васілевіч. Вярнуўшыся з задання, Андрэй дзень-два амаль не выходзіў з свае зямлянкі. Што ён там рабіў — таксама ніхто дакладна не ведаў. Кожны меркаваў па-свойму. Шамякін. // Лічыць неабходным, найбольш магчымым, патрэбным. — Самі ўжо мяркуйце, што рабіць: пакараць ці дараваць волю... Васілевіч. [Мікола:] Я мяркую, што Настасся Рыгораўна павінна ў наш калгас пераехаць. Крапіва.

3. Мець намер, план. У самыя бліжэйшыя дні Сяргей меркаваў узяцца за складанне глебавай карты калгаса. Шахавец. Пасля сяўбы Андрэй меркаваў завесці чорную кабылу ў валасное мястэчка Старочын і прадаць там. Чарнышэвіч.

4. Ацэньваць якім‑н. чынам, рабіць заключэнне. [Апейка:] — Мы будзем меркаваць пра вас па тым, што і як вы будзеце рабіць... Мележ. [Камандзір:] — Яно-то праўду гавораць, што па знешняму выгляду нельга меркаваць аб сіле чалавека. Шамякін.

5. Разм. Прымяраць, прыкідваць. Бацька сядзеў каля стала. Меркаваў скурат да пераплеценага лапця. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скара́ч ‘ручнік (з доўгімі махрамі)’ (ТСБМ; гродз., Шн. 1; Выг., Сл. Брэс.), ‘ручнік з апошняга куска палатна, якое выткана на канцах з “анучамі”’, г. зн. з ніткамі, якія недатканыя і звіваюцца ў шнуркі (гродз., Шн. 3; Сл. Брэс., Уладз.; астрав., смарг., воран., навагр., іўеў., лід., трак., шальч., Сл. ПЗБ), ‘кухонны ручнік, брудная ануча’ (трак., Сл. ПЗБ; Шатал., Сцяшк., Інстр. 1), ‘абрус’ (Жд. 1, Скарбы), ‘абрус, якім накрываюць хлебную дзяжу’ (Жд. 2), ‘тоўстае палатно’ (Кольб.), сюды ж перан. ‘брудны чалавек; хто выпэцканы’ (шчуч., трак., свісл., Сл. ПЗБ), скара́чка ‘кужэльны ручнік’ (Сцяшк. Сл.), скара́чык памянш. (ваўк., Сл. ПЗБ); слова вядома яшчэ ў пагранічных польскіх гаворках: skaracz ‘ручнік з кутасамі на канцах’, skarińis ‘такі ручнік, ануча, кухонны ручнік’. Хутчэй за ўсё, літуанізм. Урбуціс (Baltistica, VI (2), 152) узводзіць да літ. дыял. skarínis (skarinys) ‘ручнік’ з субстытуцыяй суф. ‑ínis (‑inys) слав. ‑ач або да skarõčius ‘ручнік, сурвэтка’. Аднак Лаўчутэ (Балтизмы, 38) дапускае магчымасць адваротнага запазычання skarõčius з беларускай у літоўскую і ў гэтым выпадку імавернай крыніцай запазычання лічыць літ. skarà ‘вялікая хустка’. Аналагічна Цыхун, Лекс. балтызмы, 53. Да лінгвагеаграфіі гл. яшчэ Непакупны (Связи, 195), які бачыць працяг слова ў палескай форме з метатэзай роска́ч ‘тс’ (хутчэй, да ра́сы ‘махры, растрапаныя канцы, акраўкі’ (ТС), гл. раса2). У сувязі з недастатковай аргументаванасцю балтыйскай этымалогіі цікавымі падаюцца спробы звязаць слова з серб.-харв. дыял. škora ‘вузел, пятля’, skȍrak ‘тс’, польск. дыял. skory ‘вузлікі на моцна скручаным шнурку’, што паводле асноўнай прыкметы ‘апошні кавалак палатна з заплеценымі ў вузлы канцамі асновы’ дазваляе рэканструяваць зыходнае *skora ‘вузялок, пятля’, што да і.-е. *sker‑ ‘круціць, скручваць’, якое можна разглядаць як раннюю праславянскую інавацыю, выцесненую амонімам *skora ‘кара, шалупайка, шкарлупа, скура’, гл. скорка (Борысь, Czak. stud., 83–85). У народнай мове захоўваецца сувязь з скара́цьпакараць’, паколькі скарачом каралі малых дзяцей за непаслухмянасць (Цых.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zführen

1. vt (D) падво́зіць (каго-н., што-н., каму-н., чаму-н.); падво́дзіць (каго-н. да каго-н.)

2) падава́ць (што-н. каму-н., чаму-н.); забяспе́чваць (чым-н., каго-н., што-н.); сілкава́ць (чым-н. што-н.)

3):

j-n dem Verdrben ~ прыве́сці каго́-н. да гі́белі;

die Verbrcher der Strfe ~ пакара́ць злачы́нцаў

4) знахо́дзіць (пакупніка каму-н.); сва́таць (каго-н. каму-н.)

2. vi ве́сці (аб дарозе);

die Strße führt auf den Markt zu ву́ліца вядзе́ да ры́нка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

адарва́ць, ‑рву, ‑рвеш, ‑рве; ‑рвём, ‑рвяце; зак., каго-што.

1. Рыўком, пацягнуўшы, аддзяліць (частку ад цэлага, што‑н. прымацаванае). Адарваць лісток календара. □ Сцёпка борзда развязаў торбу.., адламаў кусок хлеба, адарваў надрэзаны кавалачак сала і са смакам стаў сілкавацца. Колас. // звычайна безас. Адрэзаць, знесці (пра галаву, часткі цела) машынай, снарадам і пад. Беднай гімназістцы выбухам першай нямецкай бомбы ў пачатку вайны адарвала ногі. Карпюк.

2. ад каго-чаго. Рэзкім рухам, пераадольваючы супраціўленне, адняць, аддаліць. Асокін, крыху схіліўшыся, абняў Карніцкага і адарваў ад падлогі. Паслядовіч. [Леанід] пацалаваў халодныя вусны дзяўчыны. Аля хутка адарвала свае губы і схавала твар на яго грудзях. Мележ. Пры апошніх словах хірург нейкім упартым рыўком адарваў сваю цяжкую галаву ад зямлі і флегматычным позіркам акінуў.. субяседнікаў. Васілевіч.

3. перан. Разлучыць. Ад Васіля хлопцаў усё роўна не адарвеш. Кавалёў. // Аддзяліць, пазбавіць сувязі з кім‑, чым‑н. Добры канец у яго [Свідраля] разуменні азначаў, што ён зноў вернецца да ранейшага жыцця, ад якога яго адарвалі. Дуброўскі.

4. перан. Перашкодзіць займацца чым‑н., адцягнуць (ад думак і пад.). Адарваць ад работы. □ — Толькі абыякавы чалавек можа кінуць пачатую справу, не скончыўшы яе, — адказвае Мікола Пышко. — Хіба ж цяпер мяне адарвеш, ад таго, што тут [на «Нафтабудзе»] зроблена і робіцца кожны дзень? Грахоўскі. Раптам знаёмы голас над самым вухам адарваў яго [Петрака] ад чытання. Чорны. Гаспадыня намагалася больш і цікавей гаварыць, каб адарваць ад нейкіх зацяжных і, бадай, невясёлых думак сваіх кватарантаў. Кулакоўскі.

•••

Адарваць з пупавінай — вырваць з коранем, выкараніць.

Вачэй не адарваць — вельмі захапіцца прыгажосцю каго‑, чаго‑н.

Вушы (галаву) адарваць (груб.) — набіць, пакараць.

Гнілому цяляці хваста не адарве — пра слабага, ціхмянага чалавека.

З рукамі адарваць — узяць, купіць што‑н. у каго‑н. з вялікай ахвотай.

На хаду падноскі адарваць — пра спрыт каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смерць, ‑і; Р мн. смярцей; ж.

1. Спыненне жыццядзейнасці, гібель арганізма; спыненне біялагічнага абмену рэчываў у арганізме або ў яго частцы. Фізіялагічная смерць. Смерць клеткі. Смерць дрэва.

2. Спыненне існавання чалавека ці жывёліны. Раптоўная смерць. Смерць ад разрыву сэрца. Гвалтоўная смерць. □ Хлапец чуў, як халадзее рука бацькі, як з кожнай хвілінай астывае яго кроў, як падступае смерць. Самуйлёнак. Паклікаў бацька перад смерцю сыноў. Якімовіч. // Разм. Смертная кара. Пакараць смерцю. □ [Немцы] прысудзілі Сёмку да смерці. Лынькоў. А як смерцю Максіма скаралі, — Рукі белыя да брамы прыбівалі. Багдановіч. // перан. Гібель, знішчэнне, канец чаго‑н. Смерць горада.

3. у знач. вык. Разм. Дрэнна, нядобра; бяда, гора. [Мароз:] — Каму-небудзь ад крытыкі смерць, а бальшавіку толькі здорава. Лобан. На спакой і на мір ашчарацца не смець! Войнам — смерць! Войнам — смерць! Шушкевіч. Хоць верць-круць, хоць круць-верць, а панству ўсё роўна смерць. З нар.

•••

Клінічная смерць — прамежак часу, калі дыханне і сардэчная дзейнасць спыняюцца, але тканкі яшчэ не падвяргаюцца распаду і ў пэўнай ступені захоўваюць жыццяздольнасць.

Палітычная смерць — немагчымасць для каго‑н. працягваць палітычную дзейнасць па прычыне поўнага свайго ідэйнага і палітычнага банкруцтва.

Глядзець смерці ў вочы гл. глядзець.

Да смерці — вельмі моцна. Дзядзька да смерці спалохаўся, а мядзведзь, мусіць, спалохаўся таксама, бо раптам як павярнуў у гушчар ды як даў дзёру. Васілевіч.

Знайсці смерць гл. знайсці.

На валасок (валаску) ад смерці гл. валасок.

Не на жыццё, а на смерць гл. жыццё.

Паміж (між) жыццём і смерцю гл. жыццё.

Пры смерці — у вельмі цяжкім, небяспечным для жыцця стане.

Пытанне жыцця або смерці гл. пытанне.

Сеяць смерць гл. сеяць.

Толькі па смерць пасылаць каго гл. пасылаць.

Тры чвэрці да смерці гл. чвэрць.

Як смерць (пра выгляд чалавека) — вельмі бледны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rchten

1. vt

1) накіро́ўваць; звярта́ць; наво́дзіць;

ine Frge an j-n ~ звярта́цца да каго́-н. з пыта́ннем;

etw. gerde ~ выпро́стваць [выраўно́ўваць] што-н.;

inen Brief an j-n ~ накірава́ць [адрасава́ць] каму́-н. пісьмо́

2) прыво́дзіць у пара́дак;

rchte dine Klider! прывядзі́ сябе́ ў пара́дак!

3) тэх. вывяра́ць, нала́джваць, рыхтава́ць

4) (а)судзі́ць; пакара́ць;

j-n zu Grnde [zugrnde] ~ загубі́ць каго́-н.

2. ~, sich

1) кірава́цца (чым-н.), прытры́млівацца (чаго-н.)

2) звярта́цца (да каго-н.an A)

3) быць накірава́ным;

sich in die Höhe ~ вы́прастацца, уста́ць

4) вайск. раўня́цца;

richt' euch! раўня́йся! (каманда)

5):

sich selbst ~ пако́нчыць з сабо́ю

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

даць, дам, дасі́, дасць; дадзі́м, дасце́, даду́ць; даў, дала́, дало́; дай; да́дзены; зак.

1. каго-што каму. Уручыць, перадаць з рук у рукі непасрэдна.

Д. кнігу.

Д. грошы на дарогу.

2. Паведаміць, перадаць.

Д. свой адрас.

3. Заплаціць якую-н. суму.

Колькі дасі за боты?

4. што або з інф., каму. Аддаць у карыстанне, забяспечыць чым-н.

Д. кватэру.

Д. работу.

Д. дарогу.

Д. магчымасць што-н. зрабіць.

5. што каму. Прынесці як вынік чаго-н.

Зямля дала багаты ўраджай.

6. што каму і без дап. Арганізаваць для каго-н. якое-н. мерапрыемства.

Д. абед.

Д. канцэрт у гонар госця.

7. што каму-чаму. Вызначыць узрост.

На выгляд яму не дасі і сарака гадоў.

8. што. З назоўнікам утварае спалучэнне са знач. таго ці іншага дзеяння ў залежнасці ад сэнсу назоўніка.

Д. асечку.

Д. званок.

Д. асадак.

Д. абяцанне.

Д. паказанне.

Д. згоду.

9. што. Асудзіць, прыгаварыць да зняволення (разм.).

Д. спагнанне.

Спірыду за хуліганства далі год.

10. Нанесці ўдар (разм.).

Д. поўху.

Д. у зубы.

11. у знач. часц. дай. Абазначае спробу зрабіць што-н. або подступ да дзеяння (разм.).

Дай, думаю, сяду, адпачну.

Даць аб сабе знаць — прыслаць аб сабе вестку; абазвацца.

Дай бог ногі (разм.) — пра жаданне хутчэй уцячы адкуль-н.

Дай бог чутае бачыць (разм.) — пажаданне здзейсніць абяцанне.

Даць волю рукам — біць каго-н., біцца.

Даць галаву на адсячэнне — паручыцца сваім жыццём.

Даць дразда (разм.) — вызначыцца ў працы, танцах, гульні.

Даць драла (дзёру, драпака, лататы) (разм.) — пусціцца наўцёкі.

Даць дуба (разм.) — памерці.

Даць дулю (разм.) — нічога не даць.

Даць дыхту (разм.) — сурова расправіцца.

Даць зразумець — намякнуўшы, даць магчымасць здагадацца.

Даць кругу (разм.) — прайсці ці праехаць лішнюю адлегласць абходнай дарогай.

Даць па рукахпакараць; рашуча папярэдзіць.

Даць пачатак — з’явіцца крыніцай чаго-н., адпраўным пунктам.

Даць пытлю (разм.) — адлупцаваць каго-н.

Даць слова

1) дазволіць выступіць на сходзе;

2) цвёрда паабяцаць.

Даць у лапу (разм.) — падкупіць каго-н. хабарам.

Даць цягу (разм.) — уцячы.

Не даць (сябе) у крыўду — заступіцца, абараніць.

Не даць ходу — затрымаць што-н.

|| незак. дава́ць, даю́, дае́ш, дае́; даём, даяце́, даю́ць.

|| наз. да́ча, -ы (да 8 знач.).

Д. паказанняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

put

[pʊt]

v.t. put, putting

1) кла́сьці

to put knives and forks on the table — пакла́сьці нажы́ й відэ́льцы на стол

2) ста́віць

to put plates and glasses on the table — паста́віць тале́ркі й шкля́нкі на стол

3) прыво́дзіць

Put your room in order — Спара́дкуй свой пако́й

4) прадстаўля́ць, задава́ць

He put several questions to me — Ён зада́ў мне ко́лькі пыта́ньняў

5) прыблі́зна ацэ́ньваць

He puts the distance at five miles — Адле́гласьць ён ацэ́ньвае на пяць мі́ляў

6) наклада́ць

to put a tax on gasoline — накла́сьці пада́так на бэнзі́н

7) прыстасо́ўваць, прытарно́ўваць

to put into practice — тарнава́ць на пра́ктыцы

8) прыве́сьці (у пэ́ўны стан)

to put to shame — прысаро́мліваць

to put a stop to something — спыні́ць не́шта

to put to death — пакара́ць сьме́рцю

- put across

- put by

- put aside

- put away

- put back

- put down

- put forth

- put off

- put on

- put out

- put through

- put up

- put upon

- put up with

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

подве́ргнуть сов. падве́ргнуць; однако лучше переводить (и чаще так и переводится) глаг., соответствующими определённым сущ., а также оборотами с другими глаг., в частности, в знач. поставить в какое-л. положение, сделать предметом какого-л. действия; паста́віць (каго, што, пад што, на што); вы́ставіць (каго, што, пад што, на што); падста́віць (каго, што, пад што); падве́сці (каго, што, пад што); зрабі́ць (каму, чаму, у каго, у чаго, з кім, з чым, над кім, над чым, што); накла́сці (што, на каго, на што); адда́ць, даць (каго, што, на што, пад што, а также с неопр.); узя́ць (пад што, на што, у што); уздзе́йнічаць (чым, на што);

подве́ргнуть обстре́лу абстраля́ць, падве́ргнуць абстрэ́лу;

подве́ргнуть обсужде́нию абмеркава́ць, паста́віць на абмеркава́нне;

подве́ргнуть наказа́нию пакара́ць, накла́сці ка́ру;

подве́ргнуть испыта́нию узя́ць на выпрабава́нне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даць, дам, дасі́, дасць; дадзі́м, дасце́, даду́ць; пр. даў, ‑ла́, ‑ло́; заг. дай; зак., каго-што, чаго і з інф.

1. Уручыць, перадаць з рук у рукі. Даць кнігу. □ Далі [братавыя] .. [дурню] бохан хлеба, гаршчок капусты і гаршчок кашы ды выправілі ў поле. Якімовіч. // Паднесці, падаць, прапанаваць. Даць есці. Даць закурыць. // Заплаціць якую‑н. суму за што‑н. За каня далі добрыя грошы.

2. Аддаць у карыстанне; забяспечыць чым‑н. Даць кватэру. Даць прытулак. // Паведаміць, перадаць. Даць адрас. // Уступіць, прапусціць уперад. Даць месца. Даць праход. Даць дарогу.

3. Надзяліць чым‑н. Даць права. Даць шчасце. Даць тэрмін. □ — Дам табе, галубок ты мой, работу, — сказаў дзед. Якімовіч. // Разм. Узнагародзіць чым‑н.; прысвоіць. Даць ордэн. Даць званне. // Разм. Вызначыць узрост. Андрэй даў .. [маладзіцы] год дваццаць пяць, але мела яна, напэўна, больш. Адамчык. // Разм. Надаць якую‑н. форму, выраз; паказаць, увасобіць. Часамі Самабыля нават займаюць думкі: у якой паступовасці трэба размяркоўваць самы матэрыял сваркі? Што трэба сказаць наўперад, а што потым? .. Які выраз трэба даць твару? Колас. // Разм. Нанесці ўдар; набіць, адлупцаваць. Даць у зубы. □ — Дзе ж авечкі... Ой, блазнота.. Ну й дадуць табе, браток! Колас. // Разм. Асудзіць, прыгаварыць да зняволення. Праз некалькі дзён Ляксея судзілі. Яму далі год і адправілі некуды ў лагер. Ермаловіч.

4. Арганізаваць, наладзіць (баль, абед і г. д.). А ёсць у нас аматары банкетаў. Прычыну ім падай — банкет яны дадуць. Корбан. // Выступіць перад публікай (са спектаклем, пастаноўкай і пад.). Даць канцэрт. Даць спектакль.

5. Прынесці як рэзультат чаго‑н. Даць добры ўраджай. Даць прыбытак. □ Старыя яблыні і грушы не маюць догляду і даюць мала пладоў. Бядуля. // Выпрацаваць што‑н. Палілося святло з усіх вулічных лямп — электрастанцыя дала ток. Чорны.

6. Выявіцца як вынік дзеяння, стану і пад. (пра з’яўленне чаго‑н. у чым‑н.). Даць перакос. Сцены далі асадку. Стрэльба дала асечку.

7. Стварыць умовы для чаго‑н.; дазволіць зрабіць што‑н., адбыцца чаму‑н. Даць паслухаць радыё. Даць зайсці ў хату. Не даць спаць. □ Пасля работы .. [Пніцкі] даў крыху адпачыць каню. Чорны. Юркевіч не даў .. [Юзіку] дадумаць да канца сваіх думак. Мурашка.

8. З многімі назоўнікамі ўтварае спалучэнні са значэннем таго ці іншага дзеяння ў залежнасці ад сэнсу назоўніка. Даць абяцанне (паабяцаць). Даць згоду (згадзіцца). Даць параду (параіць). Даць указанне (указаць). Даць штраф (аштрафаваць). // У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі абазначае: зрабіць, здзейсніць. Даць залп. □ З папярэдняга танка далі яшчэ адзін гарматы стрэл. Чорны.

9. заг. дай. Разм. Абазначае прапанову зрабіць, выканаць што‑н. Дай я першы пайду. Дай я напішу.

10. заг. дай, у знач. пабудж. часціны. Разм. Выражае ўласную рашучасць што‑н. зрабіць. Дай, думаю, зайду да суседа.

•••

Без дай прычыны — беспадстаўна.

Бог дасць; як бог дасць гл. бог.

Бог розуму не даў гл. бог.

Бог шчасця не даў гл. бог.

Дай (не дай) бог (божа) — пры пажаданні (непажаданні) чаго‑н.

Дай бог (божа) ногі — пра жаданне хутчэй уцячы адкуль‑н.

Дай бог чутае бачыць — пры пажаданні здзяйснення таго, што паабяцана.

Дай божа кожнаму — пра што‑н. добрае, ад чаго ніхто не адмовіцца.

Даць аб сабе знаць — прыслаць вестку; абазвацца.

Даць бой — рашуча выступіць у абарону сваіх правоў, прынцыпаў, поглядаў і пад.

Даць бярозавай кашы камупакараць, набіць розгамі.

Даць вестку — тое, што і падаць вестку (гл. падаць).

Даць волю каму-чаму — перастаць стрымліваць чые‑н. дзеянні, пачуцці. Даць волю пачуццям. Даць волю фантазіі. Даць волю языку.

Даць волю рукам — біць каго‑н., біцца.

Даць выхад чаму — даць магчымасць праявіцца.

Даць газ(у) — паскорыць рух, павялічыць наступленне гаручага.

Даць галаву на адрэз (на адсячэнне) — паручыцца сваім жыццём.

Даць (уступіць) дарогу каму — забяспечыць свабоду дзеяння.

Даць (задаць) дзёру (драла, драпака, лататы) — пусціцца наўцёкі; уцячы.

Даць дразда — а) разысціся, разбушавацца, даць жару (у працы, танцы, гульні і пад.). «Чакайце! Я пачаў не з той нагі! Вось зараз разыдуся і дам дразда!» — упіраецца Фама. Корбан; б) тое, што і даць дзёру.

Даць дуба — памерці.

Даць (падвесці, паказаць) дулю — нічога не даць.

Даць (задаць) дыхту каму — насварыцца, расправіцца.

Даць (задаць) жару — а) моцна насварыцца, прабраць, расправіцца з кім‑н. — Ну, што ж? Натрапіў на такога; А каб наскочыў на другога, Сказаць, хоць бы і на Пшавару: Задаў бы ён там пану жару! — Гавака важна адазваўся. Колас; б) хутка выканаць, зрабіць што‑н. Пачалі працаваць і далі жару.

Даць жаху каму — моцна напалохаць каго‑н.

Даць жыццё каму — нарадзіць, пусціць на свет.

Даць задні ход — адмовіцца ад сваіх думак, намераў, імкненняў.

Даць зевака — упусціць спрыяльны выпадак, момант; празяваць.

Даць знаць — паведаміць.

Даць зразумець — намякнуўшы на што‑н., даць магчымасць здагадацца аб чым‑н.

Даць круг — прайсці ці праехаць лішнюю адлегласць абходнай дарогай.

Даць лад — прывесці ў парадак, наладзіць што‑н.

Даць (задаць) лазню каму — даць наганяй, строгую вымову.

Даць лазы камупакараць, набіць лазовым дубцом.

Даць лупцоўку (бубна) каму — адлупцаваць.

Даць маху — дапусціць памылку.

Даць пачатак чаму — з’явіцца крыніцай, адпраўным пунктам чаго‑н.

Даць па шапцы (шыі, карку, загрыўку) — выгнаць, зняць з работы.

Даць (задаць) перцу каму — насварыцца, даць наганяй.

Даць (задаць) пытлю каму — усыпаць, адлупцаваць; даць наганяй.

Даць раду(ы) каму-чаму — а) парадзіць, параіць. [Вясна:] Табе раду я дам, Як бяду ашукаць. Купала; б) адолець, управіцца з кім‑, чым‑н. Кабанам цяжка было даць рады, яны раўлі, як звяры, і не хацелі ці не маглі падняцца. Чорны.

Даць слова — а) дазволіць каму‑н. выступіць на сходзе. — Дай мне слова! — скубе за рукаў старшыню Гарбач. Мурашка; б) цвёрда паабяцаць каму‑н. што‑н. [Валодзя] кажа: — Я даў чэснае слова і... стрымаю. Рунец.

Даць сябе адчуць — выявіцца на кім‑, чым‑н., падзейнічаць на каго‑, што‑н.

Даць у косці — насварыцца, пабіць, пакараць каго‑н.

Даць (сунуць) у руку (лапу) — даць хабар, падкупіць каго‑н.

Даць фору — пераўзысці, апярэдзіць каго‑н. у чым‑н.

Даць ход — пусціць у дзела.

Даць (задаць) храпака — моцна заснуўшы, пачаць храпець.

Даць цягу — уцячы.

Даць (задаць) чосу каму — прабраць каго‑н. за што‑н.

Дорага б даў (заплаціў) — пра моцнае жаданне дамагчыся чаго‑н.

Не дай гасподзь — няхай не будзе гэтага.

(Не) даць дыхнуць каму — прымусіць працаваць бесперапынна.

Не даць спуску каму — не зрабіць уступак, строга запатрабаваць.

Не даць у крыўду каго — заступіцца, абараніць.

Не даць ходу каму — перашкодзіць каму‑н. выявіць свае здольнасці.

Як піць даць — а) напэўна, абавязкова; б) неўзабаве, вельмі хутка. Да прыцемку.. [Галя] праедзе Сялібу, а там, як піць даць, і Закуцце. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)