ПУЛЬМАНАЛО́ГІІ І ФТЫЗІЯТРЫ́І НДІМіністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1928 у Мінску як Бел.НДІ туберкулёзу. У Вял.Айч. вайну эвакуіраваны ў Нова-Беліцу (г. Гомель). З 1944 у Мінску, з 1972 у пас. Навінкі Мінскага р-на. З 1988 НДІ пульманалогіі і фтызіятрыі. Асн. кірункі навук. даследаванняў: распрацоўка спосабаў дыягностыкі туберкулёзу і павышэння эфектыўнасці лячэння дэструктыўных працэсаў ва ўмовах пагаршэння радыеэкалагічнага стану пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС; распрацоўка новых метадаў прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння неспецыфічных пашкоджанняў органаў дыхання; вывучэнне асаблівасцей праяўлення пазалёгачнага туберкулёзу і распрацоўка эфектыўных метадаў лячэння. У складзе ін-та 5 н.-д. аддзелаў, у т. л. імунамарфалагічных даследаванняў; лабараторыі, 8 разнапрофільных клінічных аддзяленняў, дыспансернае і дапаможнае аддзяленні. На базе НДІ працуе кафедра туберкулёзу і дзіцячага туберкулёзу Мінскага мед. ін-та.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нары́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да нарыва. Нарыўная паверхня.
нарыўны́, ‑ая, ‑ое.
Які прызначаны для лячэння нарываў. Нарыўны пластыр.// Які выклікае нарывы. Нарыўны газ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыстаце́л, ‑у, м.
Травяністая расліна сямейства макавых з жоўтымі кветкамі, сабранымі ў парасонападобныя суквецці, і аранжавым млечным сокам (выкарыстоўваецца для лячэння некаторых захворванняў скуры); падтыннік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАНСІ́ЛІУМ (ад лац. consilium нарада, абмеркаванне),
нарада ўрачоў адной ці некалькіх спецыяльнасцей для ўдакладнення ці ўстанаўлення дыягназу хваробы і спосабаў лячэння. Неабходны ў выпадках няўпэўненасці ў дыягностыцы або спосабах лячэння, пры цяжкім стане хворага, пры накіраванні яго ў спецыялізаваныя ўстановы аховы здароўя. Найчасцей склікаецца па ініцыятыве ўрача, які лечыць, просьбе хворага і яго блізкіх, а таксама на аснове пастановы суд.-мед. органаў. Праводзіцца ў бальніцы, амбулаторна-паліклінічных і санаторных установах. Заключэнне К. заносіцца ў адпаведны мед. дакумент.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРОЦІАНЕМІ́ЧНЫЯ СРО́ДКІ,
лекавыя сродкі для лячэнняанемій. Узмацняюць прадукцыю эрытрацытаў, ліквідуюць якасныя парушэнні ўтварэння эрытрацытаў у арганізме. Для лячэння анемій з паніжанай колькасцю гемаглабіну ўжываюць прэпараты, у якіх ёсць жалеза (напр., жалеза закіснага лактат, гемастымулін, фераплекс і інш.); пры анеміях з паменшанай колькасцю эрытрацытаў і павышаным насычэннем іх гемаглабінам — прэпараты вітаміну B12 і фоліевай кіслаты; пры анеміях, што развіваюцца ў выніку прыгнечвання функцыі касцявога мозга, — сродкі, якія стымулююць функцыю касцявога мозга (эрытрапаэтын, калоніястымулюючыя фактары).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСІХАФАРМАКАЛО́ГІЯ (ад псіха... + фармакалогія),
раздзел фармакалогіі, які даследуе ўздзеянне на псіхіку чалавека псіхаактыўных — псіхатропных сродкаў. Уяўляе сабой этап біял. тэрапіі ў псіхіятрыі.
У П. выкарыстоўваюцца прынцыпы рацыянальнай псіхафармакатэрапіі: комплекснасць, якая прадугледжвае спалучэнне медыкаментознага лячэння з псіхатэрапіяй і сац.-працоўнай рэабілітацыяй; клінічная абгрунтаванасць і дыферэнцыраванасць пры выбары лячэння; бесперапыннасць тэрапеўт. ўздзеяння (стацыянарнае і пазабальнічнае).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Kurf -, -en
1) лячэ́нне, курс лячэ́ння;
zur ~ sein быць на лячэ́нні;
éine ~ erhálten* атрыма́ць санато́рную пуцёўку;
éine ~ máchen прахо́дзіць курс лячэ́ння
2):
j-m die ~ máchen заляца́цца (да жанчыны)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
клі́зма, ‑ы, ж.
1. Увядзенне якой‑н. вадкасці ў прамую кішку з мэтай лячэння або дыягностыкі. Лячэбная клізма.
2. Прыбор для ўвядзення вадкасці ў прамую кішку.
[Грэч. klysma — прамыванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хіні́н, ‑у, м.
Белы крышталічны горкі на смак парашок, які атрымліваецца з кары хіннага дрэва і выкарыстоўваецца ў медыцыне для лячэння малярыі і ў акушэрскай практыцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БІ́РЫЧ (Тамара Андрэеўна) (н. 5.4.1939, Мінск),
бел. афтальмолаг. Д-рмед.н., праф. (1988). Дачка Т.В.Бірыч. Скончыла Мінскі мед.ін-т (1962). З 1975 працуе ў ім. Навук. працы па камп’ютэрных метадах дыягностыкі і даследаванняў у афтальмалогіі з выкарыстаннем флюарэсцэнтнай ангіяграфіі, вывучэнні ўздзеяння малых дозаў радыяцыі на орган зроку, укараненні новых тэхналогій хірург.лячэння глаўком, катарактаў, адслаення сятчаткі. Распрацавала і ўкараніла рэканструкцыйныя аперацыі на вочным яблыку (у т. л. перасадку рагавіцы), імплантацыю штучных хрусталікаў пасля выдалення катарактаў, лазерныя метады лячэння хвароб вачэй.