ВІ́ЦЕБСКІ ГУБЕ́РНСКІ ПАКАЗА́ЛЬНЫ ТЭА́ТР.

Існаваў у Віцебску з мая 1922 да вер. 1924. Да лета 1922 наз. Першы віцебскі юнацкі губ. паказальны т-р. Створаны на аснове Юнацкай драм. студыі (дзейнічала пры Віцебскім к-це дапамогі чырвонаармейцам, у 1919—22). Абслугоўваў шпіталі і вайск. часці горада, наладжваў спектаклі для дзяцей, вучнёўскай і рабочай моладзі. Узначальвалі калектыў рэж. Б.​Шадурскі; рэжысёры Р.​Брын і М.​Кусільман; з лета 1922 маст. кіраўнік Б.​Бертэльс. Аснову рэпертуару складала рус. і зарубежная класіка, у т. л. «Рэвізор» і «Жаніцьба» М.​Гогаля, «Беднасць не загана», «Васіліса Мяленцьева» і «Цяжкія дні» А.​Астроўскага, «Лекар паняволі» Мальера, ставіліся першыя сав. п’есы.

Літ.:

Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1985. Т. 2. С. 114—115.

т. 4, с. 227

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

павуці́нне н.

1. Spínn(en)gewebe n -s, -;

2. (у час бабінага лета) разм. Áltweiberfaden m -s, -fäden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ле́тні ​1, ‑яя, ‑яе.

Які мае адносіны да лета; звязаны з летам, адбываецца летам. Летняя раніца. Летнія канікулы. Летнія дажджы. □ Летні дзень год корміць. Прыказка. // Які выкарыстоўваецца летам; прызначаны для лета. Летні кінатэатр. □ На .. [настаўніку] было халоднае паліто і летняя шапка. Колас.

ле́тні ​2, ‑яя, ‑яе.

Разм. Цеплаваты, хатняй тэмпературы, крыху падагрэты (звычайна пра ваду). Мыцца летняй вадою.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўсве́ту, м.

Палавіна свету. Штогод аж з цэлага паўсвету, З глушы і не з глушы, З’язджаліся ў сяло на лета Мае таварышы. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВЕСНАВЫ́ КАТА́Р,

назва двух розных па паходжанні захворванняў, якія абвастраюцца вясной і ў пач. лета: хранічнага запалення кан’юнктывы вока (гл. ў арт. Кан’юнктывіт) і алергічнага захворвання асоб з павышанай адчувальнасцю да пылку раслін (гл. Сянная ліхаманка).

т. 4, с. 115

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

перанасі́ць, -нашу́, -но́сіш, -но́сіць; -но́шаны; зак.

1. каго-што і чаго. Перанесці, аднесці куды-н. за некалькі прыёмаў.

П. цэглу пад павець.

Колькі ён грыбоў за лета і восень перанасіў.

2. што. Знасіць вялікую колькасць чаго-н. (адзення, абутку).

3. каго (што). Пра цяжарных: пранасіць дзіця больш за належны тэрмін.

|| незак. перано́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узмацне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узмацніцца, павялічыцца ў сіле, стаць больш трывалым.

Вецер узмацнеў.

Голас узмацнеў.

Лёд узмацнеў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш моцным (у 6 знач.), умацавацца.

Гаспадарка ўзмацнела.

3. Стаць больш здаровым, вынослівым.

За лета дзеці ўзмацнелі.

|| наз. узмацне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зіма́ ж. зима́;

◊ сіро́цкая з. — сиро́тская зима́;

з. і ле́та — кру́глый год;

ко́лькі лет, ко́лькі зім! — ско́лько лет, ско́лько зим!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сёлета ‘сяголета’ (ТСБМ, Нас., Шат., Гарэц., Яруш., Мядзв., Касп., Бяльк., Сцяшк., Варл., Сл. ПЗБ, ТС, ЛА, 2), сёлетка ‘тс (Янк. 3.), сёлетні ‘сяголетні’. Вытворнае ад займ. *sь ‘гэты’ (гл. сей) і Р. скл. лета ў значэнні ‘год’. Параўн. рус. се́го́ду і ўкр. сері́к ‘тс’; гл. аб рус. слове Фасмер (3, 589). Аб пераходзе е > о гл. Карскі, 1, 176. Ён жа (2–3, 74) форму сёлета тлумачыць як сцягненне спалучэння сего лета: сео́лета > сёлета. Хутчэй непасрэдна са спалучэння *se (н. р. ад *sь) і ле́та з пераносам націску і пераходам е ў ё (Шымкевіч запісваў яшчэ сё‑лѣта ‘гэтага году’, гл. Шымк. Собр.). Параўн. энклітычнае ўжыванне *sь у ле́тась ‘мінулым летам’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАЗЯРО́Г (лац. Capricornus),

адно з 12 сузор’яў задыяка. Найб. яркая зорка δ К. 2,8 візуальнай зорнай велічыні; 50 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. На тэр. Беларусі відаць у канцы лета — пач. восені. Гл. Зорнае неба.

Сузор’е Казярог.

т. 7, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)