бел.жывапісец. Дачка Я.А.Зайцава. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1979). З 1979 выкладае ў Бел. каледжы мастацтваў у Мінску. Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу. Сярод твораў: «Салдаткі» (1979), «Векавая ліпа» (1980), «Восень у Ракаве» (1985), «Балерына» (1986), «Партрэт бацькі» (1987), «Вечар» (1988), «Высокі бераг» (1998), «Красавік» (2000), нацюрморты. Работы вылучаюцца энергічнай жывапіснай фактурай, тонкай нюансіроўкай настрою.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРДЗЕНІШВІ́ЛІ Мераб Ісідаравіч (н. 1929),
грузінскі скульптар, жывапісец, графік. Нар. мастак СССР (1978). Вучыўся ў Тбіліскай АМ (1949—55). Аўтар манум., пластычна выразнага помніка ў гонар 30-годдзя перамогі ў Вял.Айч. вайне (1975, г. Марнеулі), дэкар. скульптуры «Муза» (1971) каля будынка Грузінскай філармоніі, помніка паэту Давіду Гурамішвілі ў Тбілісі (1959—65) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1976.
Літ.:
Воронина Н. Мераб Бердзенишвили: [Альбом] М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РНІ (Berni) Антоніо (14.5.1905, г. Расарыо, Аргенціна — 1981),
аргенцінскі жывапісец. Адзін з заснавальнікаў нац. рэалістычнай школы, т.зв. «новага рэалізму» ў 1930-я г. Зрабіў шэраг размалёвак у Буэнас-Айрэсе і Нью-Йорку (з Д.Сікейрасам, Х.К.Кастаньіна, Л.Э.Спілімберга і інш.) на тэмы жыцця і гісторыі аргенцінскага народа. У карціне «Поўнач над светам» пад уражаннем грамадз. вайны ў Іспаніі 1936—39 стварыў вобраз нар. мужнасці і жалобы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЬКО́ЎСКІ Сяргей Іванавіч (19.10.1854, г. Ізюм, Украіна — 7.10.1917),
украінскі жывапісец. У 1876—85 вучыўся ў Пецярбургскай АМ у М.Клота і У.Арлоўскага. Аўтар лірыка-эпічных пейзажаў, адметных мяккімі колеравымі спалучэннямі, жанравых і гіст. карцін («Раніца. Статак у стэпе», 1884, «Казацкі луг», 1893, «Казак і дзяўчына», 1894), манум. пано, альбомаў «З украінскай даўніны» (1900) і «Матывы ўкраінскага арнаменту» (1912, абодва разам з М.Самокішам).
Літ.:
Безхутрий М.М. Сергій Васильківський: Біогр. повість. Київ, 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯНЬКО́Ў Павел Пятровіч (8.12.1879, г. Казань — 16.1.1949),
узбекскі жывапісец. Засл. дз. маст. Узбекістана (1939). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1901 — 06), у акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1906). Чл. Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (1922—32). Майстар пленэру з тонкім адчуваннем прыроды і нац. каларыту Сярэдняй Азіі. Сярод работ: «Старая Бухара» і «Дзяўчаты-хівінкі» (1931), «Ліст з фронту» (1945), «Дзяўчына з дутарам» (1947), «Зноў на радзіме» (1948) і інш.
нарвежскі жывапісец і графік; заснавальнік нарв.нац. пейзажа. Вучыўся ў Бергене (каля 1808) і ў АМ у Капенгагене (з 1811). З 1818 жыў у Дрэздэне (з 1824 праф.АМ). Зазнаў уплыў ням. рамантызму. Пісаў пераважна суровыя горы, бурлівыя рэкі, ціхія даліны і азёры Нарвегіі: «Від на Фортундаль» (1836), «Стальхейм. Пейзаж з вясёлкай» (1842) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЙТЫ́ЕЎ Гапар Айтыевіч (28.9.1912, с. Першы Тулейкен Ошскай вобл., Кыргызстан — 16.12.1984),
кіргізскі жывапісец. Нар. мастак СССР (1971). Чл.-кар.АМСССР (1974), Герой Сац. Працы (1982). Скончыў Кіргізскі ін-т асветы (1932), у 1935—38 вучыўся ў Маскве. Аўтар паэт. пейзажаў («Поўдзень на Ісык-Кулі», 1954; «Баваўнянае поле на поўдні Кіргізіі», пано, 1955; «Наваколле Андыжана», 1967), партрэтаў («Галерэя партрэтаў сучаснікаў», 1979), размалёвак і інш.
румынскі жывапісец. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Бухарэсце (1869—72), у акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1879—81). У канцы 1870-х г. працаваў у Францыі разам з жывапісцамі барбізонскай школы жывапісу. Пейзажы і партрэты адметныя лірызмам, тонкасцю каларыту: «Чабан з авечкамі» (1873), «У лесе Бузэу» (1874), «Дарога па ўзгорках», «Сялянка ў зялёнай хустцы», аўтапартрэт, «Зіма ў Барбізоне» (усе 1881) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮПРЭ́ (Dupré) Жуль (5.4.1811, г. Нант, Францыя — 6.10.1889),
французскі жывапісец, адзін з вядучых пейзажыстаў барбізонскай школы. Працаваў у Парыжы і Л’Іль-Адане. Для яго творчасці характэрны эмацыянальная, рамант. трактоўка драм. з’яў прыроды, цяга да гучнасці і насычанасці колеравага тону, кантрастаў святла і ценю («Вялікі дуб», 1844—45, «Дубы ля дарогі», 1850-я г., «Марскі адліў у Нармандыі», каля 1870), уключэнне ў пейзаж жанравых матываў («Пейзаж з каровамі», 1850-я г.).