ЦЮ́РЫНА Кацярына Яўгенаўна (н. 15.7.1954, Мінск),

бел. жывапісец. Дачка Я.А.Зайцава. Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1979). З 1979 выкладае ў Бел. каледжы мастацтваў у Мінску. Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу. Сярод твораў: «Салдаткі» (1979), «Векавая ліпа» (1980), «Восень у Ракаве» (1985), «Балерына» (1986), «Партрэт бацькі» (1987), «Вечар» (1988), «Высокі бераг» (1998), «Красавік» (2000), нацюрморты. Работы вылучаюцца энергічнай жывапіснай фактурай, тонкай нюансіроўкай настрою.

Л.​Ф.​Салавей.

т. 17, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)