По́шлы1 ’нізкі ў маральных адносінах, пазбаўлены духоўных інтарэсаў і запатрабаванняў’ (ТСБМ). З рус.по́шлый ’тс’ < по + ходить, шел (Праабражэнскі, 2, 119; Фасмер, 3, 349).
По́шлы2 ’дужы, моцны’ (Крыўко, вусн. паведамл.; ушац., Пан.), параўн. таксама няпо́шлы ’малы, худы, кволы’ (Пан.), недапо́шлы ’кволы’, абнепашле́ць ’зрабіцца слабым, нядужым’, рус.дыял.по́шлый ’поўны, тоўсты чалавек’, ’сыты, тлусты (пра жывёлу)’, ’спелы, узмужнелы, у гадах’. Даль тлумачыць яшчэ як до́шлый, г. зн. той, хто дасягнуў фізічнай і духоўнай кандыцыі, што сведчыць пра зыходнае дайшо́ў, гл. ісці, хадзіць. Параўн. нядошлы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
iron
[aɪrn]1.
n.
1) жале́за, зяле́за n.
2) вы́рабы з жале́за
3) прас -а m.
2.
adj.
1) жале́зны
2) мо́цны, ду́жы
3) цьвёрды, сто́йкі
3.
v.t.
1) прасава́ць
2) пакрыва́ць жале́зам
•
- iron out
- irons
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
жы́лісты, ‑ая, ‑ае.
1. З выпнутымі жыламі, венамі. Выцяг[нуў]шы з каўняра абавераную жылістую шыю, Карпенка азірнуўся на пераезд.Быкаў.[Сцепаніда] села на крэсле, злажыўшы свае смуглыя жылістыя рукі на грудзях.Ермаловіч.// З вялікай колькасцю сухажылля (пра мяса).
2. Сухарлявы, мускулісты (пра чалавека, часткі яго цела). Кузня працавала амаль круглы год. У ёй жылісты і сухі, як яловы корч, Апанас Шведзік.. гахаў молатам.Даніленка.
3.Разм. Моцны, дужы, вынослівы. — Трэба будзе працы прыкласці, каб вярнуць зямлі даваенную сілу, урадлівасць. Палітая крывёю, яна высмакча і поту нямала... Але нічога, мы народ жылісты. Выцягнем.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Атле́т ’спартсмен, чалавек моцнага целаскладу і вялікай фізічнай сілы’. Рус., укр.атлет ’спартсмен, цыркавы артыст’, польск.atleta ’спартсмен, сілач’, чэш., славац.atlet і г. д. У беларускай мове з рускай, дзе з нямецкай ці французскай (Фасмер, 1, 36), дзе з лацінскай (< ст.-грэч.ἀθλητής ’удзельнік спаборніцтва, барэц’). У рускай слова з XVIII ст. У народных гаворках пашырана атлёт ’дужы, моцны чалавек’, якое адлюстроўвае, відаць, кантамінацыю з адлёт (гл.); вандроўныя цыркі маглі ’спрыяць і засваенню слова атлет у форме атлёт, вядомай і рускім дыялектам у значэнні ’зух’. На грэчаскую крыніцу атлет указваў Булахаў, Курс суч., 163; параўн. Шанскі, 1, А, 171; Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 123.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
валту́зіцца, ‑тужуся, ‑тузішся, ‑тузіцца; незак.
Разм.
1. Рабіць хуткія, бязладныя, хаатычныя рухі, дурэючы або стараючыся вызваліцца з якога‑н. становішча. Вельмі забаўка было глядзець, як маленькія шэрыя трусяняткі валтузіліся ў клетцы, куляліся адзін цераз аднаго.Краўчанка.Узбягаю на ганак, бачу — валтузіцца нехта ў мяшку.Машара.// Змагацца доўга з пераменным поспехам. Шкірман ускаквае, хапае Касарэвіча загрудкі. Б’е кулаком.. Той дужы таксама — абодва падаюць на падлогу, валтузяцца.Навуменка.
2. Доўга займацца якой‑н. справай; важдацца, корпацца. Пакуль.. [Росцік] валтузіўся са скорасцямі, Якаў рыўком адкрыў яго кабіну і з-пад носа выхапіў ключы.Кулакоўскі.Валтузіцца са старой сеткай болей не было сэнсу.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цягу́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які здольны расцягвацца, падаўжацца, не абрываючыся, не ломячыся. Цягучая рызіна.
2. Густы, клёпкі, ліпкі. У дзежках брага з хмелем, Цягучы мёд з вулля.Калачынскі.
3.перан. Працяглы, запаволены, марудлівы. Песні былі ягадныя, старадаўнія, доўгіядоўгія і цягучыя-цягучыя...Сачанка.
4.перан. Стамляюча доўгі, аднастайны. Мокры цягучы дзень нарэшце схіліўся к вечару.Кулакоўскі.
5.перан. Тое, што і цягавіты. [Марцін] паехаў на будаўніцтва і працаваў там чатыры месяцы. Працаваў так, што аж сам здзівіўся, які ён цягучы і дужы.Чарнышэвіч.Капаем мы [акоп], капаем удвух. Абодва цягучыя. І выкапалі мы ўжо метры два ў глыбіню.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
4.(большой по количеству, величине, степени) мо́цны;
си́льный ве́тер мо́цны ве́цер;
си́льная за́суха мо́цная за́суха;
си́льная боль мо́цны боль;
5.(талантливый) мо́цны; (сведущий — ещё) (до́бра) дасве́дчаны (у чым);
си́льный писа́тель мо́цны пісьме́ннік;
он силён в матема́тике ён мо́цны ў матэма́тыцы, ён до́бра дасве́дчаны ў матэма́тыцы, ён до́бра ве́дае матэма́тыку.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Крэ́пкі ’дужы, моцны; цвёрды, крамяны’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш., ТС, Ян., Шатал.). Укр.кріпкий, рус.крепкий, ст.-рус.крѣпкыи, ст.-слав.крѣпъкъ, балг.крепък, макед.крепок, серб.-харв.кре̏пки, кре̏пак, славен.krépec ’тс’, польск.krzepki, ст.-чэш.křěpky, славац.krepký ’тс’. Прасл.krěpъкъ ’моцны, сільны’ — прыметнік на ‑къ ад krěpъ. Зберагліся формы без ‑къ: ст.-слав.крѣпъ, славац.krepý, серб.-харв.krijep. Надзейных балтыйскіх і іншых індаеўрапейскіх паралелей няма. Традыцыйнае супастаўленне са ст.-ісл.hráefa ’вытрымаць’ (Бернекер, 614; Покарны, 620). На жаль, у гэтай лексемы няма адпаведнікаў. Зупітца (KZ, 27, 389) параўноўвае ст.-ісл.kraptr, ст.-в.-ням.kraft ’сіла, моц’. У гэтым выпадку не можа быць гаворкі аб генетычнай суаднесенасці. Магчыма, вынік лексічных пранікненняў, але абгрунтаваць германскую, славянскую або іншамоўную трэцюю крыніцу пакуль што не ўдаецца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хадзя́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, які ходзіць пехатой. Хадзячыя прадаўцы.// Такі, які можа рухацца, перамяшчацца на сваіх нагах. — А ў першы дзень [вайны] выпісалі ўсіх хадзячых хворых.Грахоўскі.Потым.. [Серада] паклікаў хадзячага параненага, і яны пачалі чытаць запісы ўдвух.Лупсякоў.
2. Шырокавядомы, агульнапрыняты. Хадзячыя фразы.
3.Разм. Які з’яўляецца жывым увасабленнем якіх‑н. якасцей. — Ды ты, таварыш, відаць, на апошніх жылах трымаешся, — з цёплай спагадай заўважыў кубанец. — Такі малады і дужы на выгляд, а выматаўся да апошняга. Давай памагу табе, гора хадзячае.Машара.
•••
Хадзячае сумленне — чалавек вялікай дабраты, чэснасці і справядлівасці.
Хадзячая энцыклапедыягл. энцыклапедыя.
Хадзячы анекдот — пра чалавека, дзеянні, учынкі якога выходзяць за рамкі нормы, здаюцца дзівацкімі.
Хадзячы тэлеграф — той, хто распаўсюджвае якія‑н. чуткі, разносіць плёткі.
Хадзячыя мошчы — знясілены хваробай, схуднелы чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)