адзін са старэйшых ун-таў Еўропы. Засн. ў 1365 у Вене імператарам Рудольфам IV. Напачатку ў складзе ун-та былі 4 традыцыйныя ф-ты: вольных мастацтваў, юрыд., мед. і багаслоўскі. У 16—17 ст.ун-т падпарадкоўваўся езуітам. У 19 ст. пачаўся яго росквіт: у 1848—70 засн. большасць навук. ін-таў і кафедраў па спец. прадметах, якія існуюць і цяпер; філас.ф-т стаў цэнтрам ідэаліст.філас. плыней — пазітывізму і эмпірыякрытыцызму. У 1922 на ф-це склаўся Венскі гурток лагічных пазітывістаў. Асаблівую вядомасць набыў мед.ф-т, дзе ў 1902—38 працаваў З.Фрэйд. Ф-ты 1969/70 навуч.г.: мед., юрыд. і паліт.Навук. філасофіі і прыродазнаўчых Навук. каталіцкай і пратэстанцкай тэалогіі. Пры ун-це астр. абсерваторыя, бат. сад, б-ка (засн. 1365).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЛЬ (Ялегі Пранціш) (сапр.Карафа-Корбут Элігій-Францішак Маўрыкіевіч; 21.4.1835, Віцебск — 1880-я г.),
бел.паэт. З 1846 вучыўся ў Віцебскай гімназіі (не скончыў). У 1856—62 працаваў пісарам у Віцебскай палаце дзярж. маёмасцей. За ўдзел у паўстанні 1863—64 з бацькам і братам сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыў у Варшаве, дзе з В.Каратынскім і А.Плугам стварыў бел.гурток. Як паэт фарміраваўся пад уплывам А.Вярыгі-Дарэўскага. У 1859 упісаў у «Альбом» Вярыгі-Дарэўскага верш на бел. мове «К дудару Арцёму ад наддзвінскага мужыка» — узор бел.грамадз. лірыкі сярэдзіны 19 ст. Верш адметны дасканаласцю формы, паэт. сімволікай, натуральнасцю і чысцінёй мовы.
Літ.:
Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971. С. 166—167, 203—207;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАСКО́ (Іван Антонавіч) (літ.псеўд.Рапацкі; 8.2.1855, Полацкі павет — ліп. 1881),
дзеяч рэв. руху, публіцыст. Скончыў Мінскую гімназію. Вучыўся ў Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі. У пач. 1873 увайшоў у народніцкую рэв. групу Пецярбурга. У 1874 заснаваў у Пецярбургу польска-беларускі сацыяліст.гурток, які наладзіў сувязі з народніцкімі гурткамі на Беларусі, з рэв. арг-цыямі Масквы, Кіева, Варшавы, Львова. У чэрв. 1876 у Лондане наладзіў кантакт з групай рас.рэв. эмігрантаў, аб’яднаных вакол газ. «Вперед». Змясціў у ёй вял. карэспандэнцыю «З Беларусі» пра грамадска-паліт. рух на радзіме. Пасля вяртання ў Пецярбург арыштаваны, потым знаходзіўся пад наглядам паліцыі. Удзельнік рус.-тур. вайны 1877—78. З вер. 1878 у Варшаве, за ўдзел у рэв. руху арыштаваны і зняволены, у 1880 высланы ў Сібір, дзе і памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛМАНСО́Н (Гілель Майсеевіч) (літ.псеўд.Перакаці-Поле; 1868, г. Магілёў — 1937),
дзеяч. рэв. руху, пісьменнік. Бацька Г.Лялевіча. У 1884 у Кіеве уступіў у рэв.гурток, жыў у Чарнігаве, Адэсе, з 1895 у Магілёве, ствараў с.-д. гурткі. З 1903 чл.РСДРП, падтрымліваў сувязі з І.М.Баранкевічам, А.Ц.Вазілам. Аўтар зб. «Песні басяка» (1907). Некат. вершы К. ўвайшлі ў складзены У.Дз.Бонч-Бруевічам зб. «Выбраныя творы рускай паэзіі» (3-е выд., 1908). У 1917—22 на парт. і ваен. рабоце ў Магілёве, Самары, Гомелі. З 1922 жыў у Маскве. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Тв.:
Свобода: Элегия в прозе. Киев, 1915;
Плакучая акация: Сказка-притча Киев, 1915;
Красная Армия: Стихи. Самара, 1919;
Первые шаги: (Из воспоминаний) // Известия Гомельского губернского комитета РКП(б). 1921. № 7—8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЗААПА́РК.
Засн. як заасад у 1984 у Мінску ў пойме р. Свіслач аматарамі прыроды Мінскага аўтамабільнага з-да (ініцыятар Ф.І.Рэўзін). З 1995 сучасная назва. З 1997 дзярж. прадпрыемства. Пл. 17,5 га. Працуюць секцыі: млекакормячых, птушак, паўзуноў, кармлення, вет.; гурток юннатаў. Трымае больш за 600 экз. жывёл каля 110 відаў (1999). Сярод іх: тупайя, мартышка, макака-рэзус, лама, высакародны алень, дзік, дзікабраз, шыншыла, буры мядзведзь, воўк, ліса, пясец, рысь, насуха, тхор, чаротавы кот, султанка, паўлін, асаед, беркут, пустальга, філін, удаў, браз. вуж, жаба-ваданос, квакша, экзатычныя беспазваночныя і інш.; жывёлы, занесеныя ў Чырв. кнігу МСАП: еўрап. муфлон, аліўкавы агуці, даўгахвосты сурок, караткавухі слановы скакунчык, каралеўскі і залаты фазаны, мандарынка, арлан-белахвост, цёмны тыгравы пітон і інш. Многія жывёлы размнажаюцца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
circle1[ˈsɜ:kl]n.
1. круг, акру́жнасць;
draw a circle начарці́ць круг;
move in circles кружы́ць
2. сфе́ра, галіна́
3. ко́ла (група людзей); асяро́дак, асяро́ддзе;
in theatrical circles у тэатра́льных ко́лах, сяро́д акцёраў
4.гурто́к
5. кругаваро́т, цыкл
6.theatreя́рус;
the dress circle бельэта́ж;
the upper circle балко́н
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
БАНДА́РЧЫК (Таццяна Андрэеўна) (12.11.1902, в. Дукора Пухавіцкага р-на Мінскай вобласці — 24.7.1974),
бел. актрыса. Скончыла Бел.драм. студыю ў Маскве (1926). У 1920 на настаўніцкіх курсах у Бабруйску арганізавала драм.гурток «Крыніца», дзе паставіла п’есу Я.Купалы «Паўлінка» і выканала гал. ролю. Працавала ў т-рах: Бел.дзярж. (цяпер імя Я.Купалы, да 1921), Бел. імя Я.Коласа (1926—48), драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе (1949—56), Бабруйскім вандроўным (1956—67). Майстар эпізоду. Яе мастацтву былі ўласцівыя яркая характарнасць, акрэсленасць малюнка. Найб. каларытныя характары стварыла ў бел. драматургіі: Паланея («Прымакі» Я.Купалы), бабка Наста («Вайна вайне» Я.Коласа), Сцепаніда («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), Маці («Ірынка» К.Чорнага), Жабрачка («Над Бярозай-ракой» П.Глебкі), Аўдоцця Захараўна («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Ганна Чыхнюк («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Аўдоцця, Акуліна («Любоў, Надзея, Вера» і «Дзіўны дом» П.Васілеўскага).
латышскі скульптар. Нар. мастак СССР (1957), сапраўдны чл.АМСССР (1947). Вучыўся ў Пецярбургу (1893—99), уваходзіў у гурток «Рукіс» («Працаўнік»); у 1899—1901 у Парыжы ў майстэрні А.Радэна, вучань Э.А.Бурдэля і інш. У 1903—07 выкладаў у маст.-прамысл. школе ў Екацярынбургу, настаўнік І.Дз.Шадра. З 1910 у Пецярбургу. У 1918—19 удзельнічаў у плане манум. прапаганды (помнікі М.Г.Чарнышэўскаму, Л.А.Бланкі ў Петраградзе, не захаваліся). З 1920 у Рызе; у 1944—58 праф.АМ Латвіі. Сярод твораў: партрэты (А.Кірхенштэйна, 1946; Ф.Блумбаха, 1956; К.Барона, 1967, і інш.), 20 надмагілляў (Я.Порука, 1930; О.Лацыса, 1945, і інш.), помнікі Р.Блаўманісу ў Рызе (1929) і А.Кронвалдсу ў Сігулдзе (1938), творы анімалістычнага жанру, медалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЮБАМУ́ДРЫ»,
удзельнікі літ.-філас. гуртка «Таварыства любамудрасці» ў Маскве ў 1823—25. У яго ўваходзілі: У.Ф.Адоеўскі, Дз.У.Венявіцінаў, І.В.Кірэеўскі, А.І.Кошалеў, М.А.Мельгуноў, М.П.Пагодзін, С.П.Шавыроў і інш. Свае погляды выказвалі ў час. «Вестник Европы», альманаху «Мнемозина», у якім удзельнічалі А.С.Пушкін, А.С.Грыбаедаў. Тэарэт. вытокі «Л.» у нямецкім ідэалізме; стаялі на пазіцыі аб’ектыўнага ідэалізму, прытрымліваліся ліберальнай арыентацыі, адмяжоўваліся ад франц. матэрыялізму. У гуртку акрэсліваліся 2 тэндэнцыі — кансерватыўная (Адоеўскі; прыхільнікі рэліг. інтэрпрэтацыі філасофіі і эстэтыкі, выступалі за «асветнае», «гуманнае» прыгонніцтва) і радыкальныя (Венявіцінаў, Кошалеў, схіляліся да рэліг. скептыцызму і салідарызаваліся з дзекабрыстамі). Пасля паўстання дзекабрыстаў гурток «Л.» закрыты. статут і пратаколы знішчаны.
Літ.:
Каменский З.А. Московский кружок любомудров. М., 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЮДЗУ́МІ (Тасіра) (н. 20.2.1929, г. Іакагама, Японія),
японскі кампазітар. Вучыўся ў Такійскім ун-це мастацтваў (1945—51) і Парыжскай кансерваторыі (1951—52). У 1953 разам з Я.Акутагавай і І.Данам арганізаваў авангардысцкі гурток «Група траіх», у 1957 — фестываль музыкі ў г. Каруідзава. Зазнаў уплыў музыкі А.Месіяна і І.Стравінскага. Эксперыментаваў у галіне канкрэтнай музыкі і электроннай музыкі, выкарыстоўваў дадэкафонію, алеаторыку. У шэрагу твораў (сімфоніі «Нірвана», 1958; «Мандала», 1960; сімф. паэма «Сансара», 1962) звяртаўся да традыцый будыйскай музыкі. З 1970-х г. развівае прынцыпы яп.нар. музыкі, імкнецца да інтэграцыі еўрап. і традыц.яп.муз. мастацтва. Аўтар оперы «Залаты павільён» (1976), балетаў «Бугаку» (паст. 1962), «Алімпійцы» (паст. 1965), мюзікла «Мілая жанчына» (лібр. К.Абэ), араторыі (1959), кантат, твораў для прыдворнага арк. гагаку, камерна-інстр. ансамбляў, хароў, музыкі да кінафільмаў і інш.