англійскі гісторык і падарожнік. Вучыўся ў Кембрыджскім ун-це. Аўтар працы «Гісторыя аўстрыйскага двара» (1807), кніг пра Іспанію і Францыю. Двойчы наведаў Расію, у 1779 праязджаў праз Беларусь. У кнізе «Падарожжы праз Польшчу, Расію, Швецыю і Данію» (Лондан, 1784) апісаў выгляд гарадоў Гродна, Навагрудка, Міра, Мінска, Барысава, Оршы і вёсак, побыт іх жыхароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОРД (англ. lord гаспадар),
1) першапачаткова ў сярэднія вякі ў Англіі феад. землеўладальнік; пазней (з 14 ст.) спадчынны тытул членаў палаты лордаў брыт. парламента (пэраў, да 19 ст. выключна з прадстаўнікоў вышэйшай феад. знаці). З 1958 манарх прызначае таксама пажыццёвых (няспадчынных) Л.
2) Састаўная частка назвы некаторых пасад у Вялікабрытаніі (напр., Л.-канцлер — старшыня палаты лордаў, лорды-мэры Лондана і інш. буйных гарадоў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ТХУРА,
горад у Паўн. Індыі, на р. Джамна, у штаце Утар-Прадэш. Засн. ў 4 ст. да н.э., адзін з найстараж. гарадоў Індыі; паводле індускай традыцыі, месца нараджэння бога Крышны; да 1948 наз. Матра. Нас. 227 тыс.ж. (1991). Чыг. вузел. Прам-сць: тэкст., алейная, нафтахім., металаапрацоўчая. Археал. музей. Стараж. будыйскія помнікі (3—4 ст. да н.э.) і індуісцкія храмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕДЖЭ́Ф, Эн-Наджаф,
горад у Іраку, у даліне р. Еўфрат, на Пд ад Багдада. Адм. ц. мухафазы Неджэф. Засн. ў 2-й пал. 8 ст. Каля 300 тыс.ж. (1998). Гандл.-трансп. цэнтр на шляху ў Мекку і Медыну (Саудаўская Аравія). Адзін са свяшчэнных гарадоў мусульман-шыітаў, месца паломніцтва. Маўзалей-мячэць першага імама мусульман-шыітаў Алі і яго сыноў Хусейна і Абаса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЫСЛО́ВА-ГАРАДСКА́Я АГЛАМЕРА́ЦЫЯ,
тып гарадской агламерацыі, у якой прамысл.вытв-сць выконвае горадаўтваральную функцыю; важны элемент урбаністычнай структуры прамысловасці. Адрозніваюць П-г.а., якія ўзніклі ў выніку росту прамысл. вытв-сці спачатку ў буйных гарадах, а потым — у іх прыгарадах, і агламерацыі, узнікненне якіх не звязана з раёнаўтваральнай роляй вял.гарадоў (напр., сфарміраваліся на базе выкарыстання мясц.мінер.-сыравінных і энергет. рэсурсаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕТЛАВО́Е ЗАБРУ́ДЖВАННЕ,
форма фізічнага забруджвання навакольнага асяроддзя, звязаная з перыяд. або пастаянным перавышэннем узроўню натуральнай асветленасці мясцовасці ў выніку інтэнсіўнага выкарыстання крыніц штучнага асвятлення. Характэрна для індустр. цэнтраў, вял.гарадоў і іх кангламерацый. Самастойна або ў спалучэнні з інш. формамі забруджвання здольна прыводзіць да анамалій развіцця жывых арганізмаў, быць прычынай іх вымушанай міграцыі, негатыўна ўплывае на здароўе людзей, біял. рытмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАРХАДО́Н (асір. Ашурахіддзін),
цар Асірыі ў 680—669 да нашай эры. Уступіў на трон у выніку перамогі ў грамадз. вайне. Аднавіў разбураны яго бацькам Сінахерыбам г. Вавілон, вярнуў шэрагу гарадоў прывілеі, увёў падаткі на карысць храмаў, вёў войны ў Аравіі, Фінікіі і Егіпце. Пасля заваявання г. Мемфіс прыняў егіп. царскія тытулы. У 673—672 да нашай эры рабіў паходы ў Шубрыю (на граніцы з Урарту).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФРЫГІ́ДСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура Харэзма ў 4—8 ст. Назва ад харэзмскай дынастыі Афрыгідаў. Склалася пад уплывам навакольных стэпавых плямёнаў у перыяд крызісу рабаўладальніцкага ладу і станаўлення феадалізму. Для афрыгідскай культуры характэрны заняпад старых антычных гарадоў і ўтварэнне новага тыпу сельскіх паселішчаў — феад. сядзібаў-замкаў і абшчынных дамоў. Пераважаў керамічны посуд, зроблены на ганчарным крузе. На апошнім этапе афрыгідскай культуры пачалі ўзнікаць новыя гарады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХВЛЕДЫЯ́НІ (Алена Дзмітрыеўна) (5.4.1901, г. Тэлаві, Грузія — 1975),
жывапісец, графік, тэатр. мастак. Нар. мастак Грузіі (1960). Вучылася ў Тбіліскай АМ (1922), у Італіі, Парыжы (1922—27). Майстар пейзажа: панарамныя віды груз.гарадоў, у т. л. серыя «Стары і новы Тбілісі» (1961—67). Ілюстравала творы Э.Нінашвілі, І.Чаўчавадзе, Г.Лангфела, Важа Пшавелы. Аформіла шэраг фільмаў і больш за 60 спектакляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМФІКТЫЯНІ́Я (грэч. Amphiktionia),
рэлігійна-паліт. саюз плямёнаў і гарадоў у Стараж. Грэцыі, які меў агульныя свяцілішчы, казну, правілы вядзення вайны і інш. Ёсць звесткі пра амфіктыянію пры свяцілішчах Апалона: у Дэльфах, на в-ве Дэлас; пры свяцілішчах Пасейдона: на в-ве Калаўрыя, у Беотыі і інш.Найб. звестак захавалася пра дэльфійска-пілейскую амфіктыянію, куды ўваходзіла 12 абшчын. Амфіктыяніі страцілі значэнне пасля заваявання Грэцыі рымлянамі (146 да н.э.).