усо́дзішча Месца першапачатковай аселасці (ВіЦ. Рам. Мат.).

воз. Усодзішча Віц. (Рам. Мат.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Адза́баль, адзабылі, адзаль ’сапраўды’ (Касп.), адзабль, адзабыл ’праўда (прыслоўе)’ (Карскі 2–3, 71, 73, віц.), адзабль ’ці праўда’ (Мат. Смал.), параўн. рус. сіб. забыль ’праўда, сапраўды’, адзабль, адзабыль, ад‑за‑бы‑ль да быць (гл.). Структура ад‑забыль эквівалентна са‑праўды (Мартынаў, Бел.-рус. ізал., 69).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Печані́ца ’сіняквет звычайны, Echitim vulgare L.’ (віц., маг., Кіс.). Відаць, утворана пры дапамозе суф. ‑іц‑а ад печань (гл.), як і іншыя назвы раслін на аснове іх падабенства да адпаведных прадметаў: жыціца, мятліца, ігліца, у прыватнасці, на аснове падабенства колеру сіне-бардова-чырвоных кветак расліны і пячонкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сні́зак (сні́зык) ‘кажух разам з сярмягай’ (віц., Шн. 3). Параўн. зах. і паўд.-рус. сни́зка ‘армяк і тулуп зверху’, сни́зок, сни́зки ‘кажух з каптанам, кажух з армяком, пара верхняй адзежы, для цяпла’. Да ніз (гл.), параўн. выраз адзець пад ніз ‘апрануць пад верхнюю адзежыну што-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сыраква́ша ’густое кіслае малако’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Касп., Ласт., Бяльк., Сцяшк.; віц., Шн.; Мат. Гом.; усх.-бел., ЛА, 4), сараква́ша (в.-дзв., паст., шчуч., віл., глыб., Сл. ПЗБ), сыро́кваш ’тс’ (кліч., Жыв. сл.). Укр. палес. сираква́ша ’тс’. Да сыры і квасіць (гл.); адносна семантыкі параўн. сырадой, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сякі́ла ’сякач для крэсіва’ (паўн.-віц., Нар. лекс.). Дэрыват ад сек‑, параўн. рэдкае каранёвае се́каць ’сячы? (ПСл), гл. сячы, секці з інструментальным суф. ‑іла, аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 42. Таго ж паходжання сяка́ла (сіка́ла) ’тс’, магчыма, пад уплывам краса́ла ’тс’ (гл.) або дзеяслова высяка́ць (агонь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таро́к ’звязка плыта’ (Мат. Гом.), ’адзін рад змацаваных бярвенняў у плыце’ (кіраў., Нар. сл.), ’звязка для сплаву плытоў тарцом уперад’ (Дэмб. 2), ’тарэц (канец бярвенняў у плыце)’ (віц., Нар. сл.), ’кладка праз рэчку з бярвенняў’ (Бяльк.). Укр. дыял. то́рок ’невялічкі плыт’, рус. дыял. то́рок ’тс’. Гл. тар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трахала́ ‘неразумная, бесталковая жанчына ці дзяўчына’ (Рэг. сл. Віц.), ‘растрэпа, неразумная’ (брасл., Сл. ПЗБ), сюды ж траха́ліць ‘гаварыць смешнае, забаўнае’ (Сцяшк. Сл.). Балцкае субстратнае пранікненне, якое Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 5, 122) суадносіць з літ. trãkas ‘буяны, апантаны’ з характэрнай субстытуцыяй зычных к/х на беларуска-літоўскім паграніччы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыто́н ‘хвастатае земнаводнае, падобнае на яшчарку, Friturus L.’ (ТСБМ; маг., ЛА, 1), трыто́н, тріто́н ‘тс’ (віц., Грач.). Паходзіць ад грэч. Τρῖτων ‘міфічная марская істота’, назва распаўсюдзілася праз заходнееўрапейскія мовы (франц. triton), запазычана з рус. трито́н ‘род земнаводных’ (ЕСУМ, 5, 641; Фасмер, 4, 103; Арол, 4, 104).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапу́н1, лапуны ’перапечка, праснак з хлебнага цеста велічынёю з блін’ (віц., Шн. 3; полац., Нар. лекс.; віц., Малч. Мат. культ.), ’бульбяны з мукою праснак, скавароднік’ (Бяльк., Касп.; слаўг., Мат. Маг.), ’тоўсты, шурпаты блін’ (КЭС, лаг.; круп., Нар. сл.; в.-дзв., Шатал.), ’тоўсты, пульхны блін’ (Сл. иаун.-зах.), рус. смал. лапун ’праснак, блін’. Да лапаць ’хапаць’, параўн. аналагічна бел. выхвацень, вухвацень, польск. wychopień. Словаўтварэнне (з суф. -ί/н), як таўкучы, дзеручы. Грынавецкене (Сл. паўн.-зах., 2, 673) параўноўвае з літ. lapūnas ’ліст папаратніка’, lapunis ’такі, як ліст’. Магчыма, сюды ж лапу́ч ’мёрзлая бульба, якая перазімавала на полі’ (докш., Янк. Мат.).

Лапу́н2 ’вочап’ (брэсц., Нар. сл.). Да лапаць ’ахопліваць’ (гл.), ’класці зверху, пакрываць’ (семантычна, як ачэп 1 (гл.)).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)