1. Прымусіць адвыкнуць ад чаго‑н. Адвучыць ад дрэннай прывычкі. □ Тры гады, якія пражыла Малання ў горадзе, адвучылі Кандрата бачыць у ёй сваю сялянку.Галавач.[Трахім:] — Мне яшчэ ў маладосці адзін вучоны чалавек гаварыў: «Калі ваўку не даваць мяса змалку, дык можна адвучыць яго ад драпежніцтва».Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тлумача́льнік, ‑а, м.
Той, хто займаецца тлумачэннем, трактоўкай чаго‑н. А гэтыя старыя, аздобленыя сівізною, маршчынамі .. дзяды .. да душы падабаліся Лабановічу .. Гэта былі самавукі — аграномы, тлумачальнікі розных прыгод жыцця.Колас.[Раман Карпавіч:] — Піша-піша чалавек і раптам бачыць: не туды яго штурхнулі, не тое яму параілі, ды і наогул — які к чорту ён вучоны! Кампілятар, у лепшым выпадку — здольны тлумачальнік чужых думак...Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сёння прые́дзе мой м. — сего́дня прие́дет мой благове́рный;
2.уст. (деятель на каком-л. поприще) муж;
вучо́ны м. — учёный муж
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прасвятля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.
1.Незак.да прасвятліць.
2.каго. Распаўсюджваць сярод каго‑н. веды, культуру. — Я не студэнт, а толькі вучань вячэрніх тэхнічных курсаў, — запярэчыў Сяргей. — Усё роўна вучоны, а калі так, дык прасвятляй іншых.Гурскі.Старэйшы і самы дасціпны з нас .. быў Хведзька Баброў, кандуктараў сын. Ён прасвятляў нас наконт таго, як [пабудаваны] гэты свет і што ў жыцці самае галоўнае.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачэ́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які карыстаецца павагай, пашанай; ганаровы. Каманда парахода на чале з яе капітанам адносілася да нас як да пачэсных сваіх гасцей.Сяргейчык.
2. Які робіць гонар каму‑н. Пачэсны абавязак. Пачэснае заданне. Пачэснае месца. □ Захоплены ідэямі гуманізму, беларускі вучоны ўзяўся за нялёгкую, але пачэсную справу выдання кніг на роднай мове.С. Александровіч.// Які не парушае годнасці каго‑, чаго‑н. Пачэсны мір.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кабіне́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кабінета. Кабінетны стол. Кабінетная мэбля.
2. Які адбываецца ў кабінеце. Кабінетныя заняткі. Кабінетныя размовы.// Адарваны ад жыцця, не звязаны з практыкай. Кабінетны вучоны. □ Усе моцна крытыкавалі газету і намесніка рэдактара, .. крытыкавалі заганны кабінетны стыль работы.Шамякін.Не стаў Кастусь зазнайкай і кабінетным сухаром, — заўсёды з людзьмі і заўсёды працуе шчыра.Брыль.
•••
Кабінетны партрэтгл. партрэт.
Кабінетны раяльгл. раяль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)