КАЗЛО́ЎСКІ (Антон Ігнатавіч) (27.8.1899, в. Шутнае Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 27.2.1972),
бел. вучоны ў галіне селекцыі с.-г. раслін. Д-рс.-г.н. (1955), праф. (1956). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя Ціміразева (1924). З 1958 у Бел.НДІ земляробства. Навук. працы па пытаннях вытворчасці кармоў, агратэхніцы вырошчвання, селекцыі. і насенняводстве цукр. буракоў. Вывеў 4 сарты кармавых караняплодаў.
Тв.:
Кормовые корнеплоды. Мн., 1967 (разам з Р.І.Жамойдзікам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІСІ́МКАВІЧЫ,
вёска ў Чачэрскім р-не Гомельскай вобл., на р. Покаць. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 22 км на ПнУ ад г. Чачэрск, 87 км ад Гомеля, 57 кмчыг. ст.Буда-Кашалёўская. 353 ж., 152 двары (2000). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Абеліск у гонар Чачэрскага падп. райкома КП(б)Б і 1-й Гомельскай партыз. брыгады. Комплекс археал. помнікаў Нісімкавічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЧЫ́ЛА (Надзея Рыгораўна) (н. 13.9.1935, в. Калініна Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. глебазнавец. Д-рс.-г.н. (1991). Скончыла Бел.с.-г. акадэмію (1964). З 1964 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па праблемах рацыянальнага выкарыстання арган. угнаенняў; адходаў буйных птушкагадоўчых прадпрыемстваў і жывёлагадоўчых комплексаў, па распрацоўцы навук. прынцыпаў экалагічна абгрунтаваных, энергазберагальных сістэм апрацоўкі глебы.
Тв.:
Применение удобрений в интенсивном земледелии: (Справ. пособие). Мн., 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЭ́КАЎ (Анатоль Мікалаевіч) (н. 20.1.1955, в. Патапаўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. паэт, празаік. Скончыў Гомельскі ун-т (1977). Працаваў у прэсе, з 1996 нам.гал. рэдактара штотыднёвіка «Книга и мы». Друкуецца з 1972. Аўтар кн. паэзіі «Боль сумлення» (1989), пародый і баек «Дуэль» (1994) і «Дуэль-2» (1995), паэмы «Аварыя сумлення» (1996). Асн. тэмы: праблема чалавека і чалавецтва, вечныя пытанні дабра і зла, любові і нянавісці. Паэмы «Боль сумлення» і «Аварыя сумлення» прысвечаны чарнобыльскай трагедыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЯНЧУ́К (Пётр Якаўлевіч) (25.4.1902, в.Буда-Валчкоўская Палескага р-на Кіеўскай вобл. — 21.1.1945),
поўны кавалер ордэна Славы. Беларус. З 1930 працаваў у саўгасе «Ялава» Чавускага р-на Магілёўскай вобл. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., 2-м Бел. франтах, камандзір сапёрнага аддзялення. Вызначыўся 20.2.1944 (зрабіў для разведчыкаў праход у мінным полі) і 21.1.1945, калі пад варожым агнём група сапёраў на чале з К. пабудавала пераправу для палка. К. быў смяротна паранены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЎЦО́Ў (Альгерд Ціханавіч) (19.7.1912, в. Забалоцце Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 12.12.1993),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ленінградскае ваенна-інж. вучылішча (1938), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1950). У Чырв. Арміі з 1936. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Паўд.-Зах., Сталінградскім, Данскім, Варонежскім і 1-м Укр. франтах. Камандзір матарызаванага пантонна-маставога батальёна маёр К. вызначыўся 2—4.8.1944 пры фарсіраванні Віслы каля г. Баранаў-Сандамерскі і ў баях за плацдарм. Да 1961 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМЯНКО́Ў (Міхаіл Іванавіч) (н. 21.1.1939, в. Пыцькаўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел вучоны ў галіне тэхналогіі матэрыялаў. Д-ртэхн.н. (1983), праф. (1985). Скончыў БПІ (1960). З 1966 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па тэхналогіі фасфатных і сілікатных сувязных рэчываў, кампазіцыйных матэрыялаў на іх аснове — стаматалагічнага і хуткаацвярджальнага цэменту; хімічна- і зносаўстойлівага шклокрышт. матэрыялу.
Тв.:
Химия и технология метафосфатов. Мн., 1985 (разам з У.В.Пячкоўскім, С.В.Плышэўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Будо́ўля ’будынкі; будаванне’ (БРС, Др.-Падб., Бяльк., Гарэц., Інстр. I, Нас.). Укр.буді́вля, польск.budowla. Няяснае слова. Сувязь з бу́да́, будава́ць, буды́нак бясспрэчная, але якая? Няясныя таксама адносіны паміж усх.-слав. і польскім словам. Брукнер, 46, лічыў, што польск.budowla (як і torgowla) з усх.-слав. моў. Лер-Сплавінскі, JP, 22, 111–117 (Studia, 184), думае, што budowla (суф. ‑owla) з’яўляецца польскім, не запазычаным словам.