1) рухальная сіла, што перадаецца рухачутрансп. машыны (наземнай, воднай, паветранай, касмічнай) ад яе рухавіка. Бывае эл., паравая, рэактыўная цяга і інш. У адносінах да цягавых трансп. машын пад Ц. разумеюць сілу, якая перадаецца ад цягача (або лакаматыва) да прычэпа (або поезда).
2) Дэталь (звычайна стрыжань), якая звязвае асобныя звёны механізма і перадае пераважна цягавыя намаганні ад аднаго з іх да другога (напр., рулявая і тармазная Ц. аўтамабіля).
3) Разрэджванне ў пэўным участку трубаправода ці канала, у выніку чаго ўзнікае (узмацняецца) паток паветра ці газу.
Бывае натуральная (ствараецца з-за рознасці шчыльнасцей атм. паветра і газаў у газаходах, дымавой або вентыляцыйнай трубе) і штучная (ствараецца дымасосам ці вентылятарам). Натуральная Ц. нарастае з павелічэннем вышыні выцяжной або дымавой трубы, з паніжэннем т-ры атм. паветра і з павышэннем т-ры газаў у трубе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ландо́
(фр. landau)
1) чатырохмесная карэта з адкідным верхам;
2) кузаў легкавога аўтамабіля з адкідным верхам над заднімі сядзеннямі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
honk
[hɑ:ŋk]1.
n.
1) кра́каньне, го́ргат; крык дзі́кае гу́сі
2) трубо́к аўтамабі́ля
2.
v.i.
1) кра́каць, гаргата́ць
2) трубі́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
борт, -а, М -рце, мн. барты́, барто́ў, м.
1. Бакавая сценка марскога або рачнога судна, самалёта.
Кінуць за б.
Апынуцца (аказацца) за бортам (таксама перан.: аказацца выключаным з якой-н. справы).
2. Сценка кузава грузавога аўтамабіля, адкрытага таварнага вагона і пад.
Барты грузавіка.
3. Левы або правы край адзення (паліто, пінжака і пад.) з петлямі або гузікамі для зашпільвання.
|| памянш.бо́рцік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 2 і 3 знач.).
|| прым.бартавы́, -а́я, -о́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
буксава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак.
Круціцца, не рухаючыся з месца (пра колы аўтамабіля, паравоза і пад.). Матор раве, заднія колы буксуюць, а машына стаіць.Хомчанка.// Пра аўтамабіль і пад., у якога колы круцяцца на адным месцы. Ехаць прыйшлося доўга, машыны часта буксавалі.Новікаў.//перан. Не рухацца наперад, таптацца на адным месцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фаэто́н, ‑а, м.
1. Лёгкі экіпаж з адкідным верхам. Поезд наганяе другую фурманку, фаэтон, у які запрэжана пара коней.Галавач.Трохі паводдаль ззаду стаяў панскі фаэтон, запрэжаны параю коней.Мурашка.// Кузаў легкавога аўтамабіля, у якім можна адкрываць верх і здымаць бакавіны.
2. Птушка сямейства весланогіх, якая жыве ў трапічных морах.
[Грэч. Phaethōn — сын бога Сонца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
generálüberholenнеаддз.vt (ужыв. толькі ў inf і part II) зрабі́ць капіта́льны рамо́нт (аўтамабіляі г.д.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЗАПА́ЛЬВАННЕў карбюратарных рухавіках,
узгаранне гаручай сумесі ў цыліндрах у адпаведнасці з парадкам і рэжымам работы рухавіка. Адбываецца з дапамогай запальных свечак, паміж электродамі якіх пад уздзеяннем высокага напружання праскаквае эл. іскра. Выкарыстоўваецца ў аўтамабілях, матацыклах і інш.
З. ад эл. іскры дастаткова надзейнае, момант успышкі лёгка рэгулюецца. Для стварэння высокага напружання выкарыстоўваюць акумулятарныя батарэі разам з індукцыйнай шпуляй (найб. пашырана) або магнета. Батарэйнае З. забяспечвае надзейны пуск рухавіка, аднак абмяжоўвае яго быстраходнасць. Для павышэння эканамічнасці рухавіка павялічваюць ступень сціскання і абядняюць гаручую сумесь, што патрабуе павелічэння зазору паміж электродамі запальнай свечкі і, адпаведна, магутнасці іскравага разраду і суправаджаецца павышаным зносам кантактаў. Найб. дасканалыя кантактава-транзістарныя, бескантактава-транзістарныя і электронныя сістэмы З. забяспечваюць большую эканамічнасць, поўнае згаранне паліва і меншую таксічнасць выхлапных газаў.