цадзі́ць, цаджу́, цэ́дзіш, цэ́дзіць; цэ́джаны; незак.

1. што. Прапускаць вадкасць праз цадзілку, сіта і пад. для ачысткі.

Ц. малако.

2. што. Ліць павольна праз вузкае горла, адтуліну.

Ц. квас у шклянку.

3. што. Павольна піць, цягнуць праз зубы.

Ц. напітак праз саломінку.

4. Ісці (пра дробны невялікі дождж).

Пад раніцу пачаў ц. дождж.

5. перан., што і без дап. Гаварыць павольна; вымаўляць праз зубы (разм.).

Ён не гаварыў, а цадзіў словы.

|| наз. цаджэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лапанда́ ’чалавек, які пры сварцы моцна абы-што крычыць’ (КЭС, лаг.). Балтызм. Параўн. лат. pläpät, літ. plepėti ’балбатаць, лапатаць’. Аналагічна і лапанда ’балбатун, балбатуха’ (Сцяцко, Афікс. наз., 34). Там жа ёсць і дзеяслоў лапаюць. Нявыключана, што ён з лапанда. Магчыма, лапаніцьз’яўляецца скарочанай формай дзеяслова з блізкай семантыкай гарлапаніць. Аб суф. -da гл. Атрэмбскі, Gram., 268–270.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́цяг ’шавецкі рэмень’ (Гарэц., Др.-Падб.), ’частка ярма (за якую вол цягне воз)’ (Выг.), ’пуга’ (Бяльк.), пдіріг, пдцяж ’вяроўка або ланцуг, якім прывязваюць барану ці плуг да ярма’ (ТС), пдціг ’рамень у шаўца, якім ён трымае на калене “работу” (Нас.), польск. pociągacz, pocięgiel ’шавецкі рэмень’, чэш. patek ’рамень, якім шавец трымае работу’. Да *po‑lęgnoii > цягпу́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Растато́ха ’расхрыстаны, неахайна апрануты чалавек’ (гродз., Жыв. НС), растато́ханы ’расхрыстаны, неахайны’ (Сцяшк.), растато́хацца ’раскрычацца’ (Сцяшк. Сл.). Утварэнне на базе займенніка то ’тое’ (гл.), параўн. то́та (гл.), тата́ (татэ́) (ТС), які з’яўляецца “замяшчальнікам” іншых элементаў з адмоўным значэннем, параўн. ён тае́ ’не зусім нармальны, здаровы і інш.’. Параўн. рус. растото́ ’асаблівы спосаб завязваць хустку на галаве’ (Фасмер, 3, 446).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́ўба ’дзяўчынка-плакса’ (кіраў., Нар. сл.; мазыр., Мат. Гом.). Да раўці́ (гл.). Суфікс -ба ў беларускіх гаворках у адрозненне ад іншых славянскіх і балтыйскіх моў, дзе ён утварае адцягненыя назоўнікі, тут утварае асабовыя назоўнікі агульнага роду, абазначаючы асоб паводле ўласцівага ім дзеяння (Слаўскі, SP, 1, 61–62; Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 230–233; Сцяцко, Афікс. наз., 33).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Снуць ‘снаваць’ (астрав., трак., Сл. ПЗБ). Укр. дыял. сну́ти, польск. snuć, рус.-ц.-слав. сноути, чэш. snout, н.-луж. snuś, славен. snúti ‘снаваць’. Сной₁ (589) узнаўляе прасл. *snuti, якое ён лічыць асновай для ўтварэння прасл. *snovati. Аднак Шустар-Шэўц (1329) бачыць тут пазнейшую форму інфінітыва, утвораную ад асновы цяперашняга часу, параўн. сную, снуеш і пад. Гл. снаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́ра 1 ’ўпакоўка тавару’, ’вага ўпакоўкі’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.). З ням. Tára ’тара; упакоўка; вага ўпаковачнага матэрыялу’, якое з італ. tara ’тара; зніжка, вылік, адлічэнне’ < араб. ṭarḥ ’зніжка, вылік, адлічэнне’ < ṭáraḥa ’ён адсунуў, адклаў’ (Фасмер, 4, 20; ЕСУМ, 5, 517; Чарных, 2, 228; Голуб-Ліер, 477).

Та́ра 2 ’плыток для пераезду’ (ТС). Гл. тар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́хні займ. ’які належыць ім’ (ТСБМ, Шат., Нас.), і́хны ’тс’ (ТСБМ, Бяльк.), і́хі ’тс’ (Сл. паўн.-зах.), и́хный ’ім уласцівы’ (Нас.). Рус. дыял. и́хний, и́хный, и́хий ’іх’ (у рускай пісьменнасці з XVII ст.), укр. і́хній ’тс’. Вытворнае з суф. ‑н‑ (< ьnъ) ад іх, формы р. скл. мн. л. прасл. займ. *jь (гл. ён). Гл. Фасмер, 2, 145.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гу́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.

Зрэбная посцілка, пакрывала. Паўліку не страшна было легчы нават на водшыбе, але ён разаслаў гуньку побач з дзедам, накрыўся кажушком і нават прыкрыў свой твар. Сташэўскі. Маці накрыла гунькаю каня, бо было горача, а мух і аваднёў ён баяўся.. — іншы раз аж лажыўся ў аглоблях. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапы́тлівы, ‑ая, ‑ае.

Які імкнецца ўсё зразумець, пазнаць, набыць новыя веды. Дапытлівы розум. □ Уладзік — хлопец цікаўны, дапытлівы, ён ужо ўсё разумеў у бацькавай працы, ён прагна ўсё лавіў, прагна пазнаваў жыццё. Марціновіч. // Праніклівы, цікаўны (аб позірку). [Сілівон] абвёў дапытлівым позіркам насцярожаную постаць чалавека. Лынькоў. Цёмныя, заўсёды дапытлівыя вочы дачкі глядзяць цяпер некуды ў глыбіню саду. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)