наздры́цца, ‑рыцца; незак.

Разм. Рабіцца наздраватым, порыстым. Дзе-нідзе наздрыўся зімовымі завеямі снег. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нама́ды, ‑аў; адз. намад, ‑а, М ‑дзе, м.

Гіст. Народы, плямёны, якія качуюць; качэўнікі.

[Ад грэч. nomás (nomádos) — які качуе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недарасхо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Расход у меншай колькасці, чым вызначана нормай. Недарасход бензіну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пааціра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Ацірацца некаторы час дзе‑н. Паацірацца сярод людзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падво́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Дзеянне паводле дзеясл. падводзіць — падвесці (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

партпле́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Дарожная сумка або чахол для пледа і пасцельных рэчаў.

[Ад фр. porter — насіць і англ. plaid — плед.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

партсхо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Партыйны сход — сход партыйнай арганізацыі Камуністычнай партыі Савецкага Саюза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перарасхо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Расход звыш меры, нормы, плана. Перарасход крэдытаў. Перарасход гаручага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

празімава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак.

Правесці дзе‑н. зіму; перазімаваць. Празімаваць у старой хаце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саманакла́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Апарат для аўтаматычнай падачы лістоў паперы ў друкарскую машыну.