Зіма́ ’халодная пара года’. Рус., укр.зима́, польск.zima ’тс’, серб.-луж.zyma, палаб.zaimă, чэш.zima, славац.zima ’зіма, холад’, славен.zíma, серб.-харв.зи́ма ’тс’ балг.зѝма ’пара года’, макед.зима ’тс’. Ст.-слав.зима, ст.-рус.зима. Прасл.zima ’зіма’ < і.-е.*gʼhei‑m‑ ’зіма’ літ.žiemà, лат.zìema, ст.-прус.semo ’зіма’, грэч.χεῖμα ’зіма, холад’, хец.gimmanza ’зіма’. І.‑е. корань суадносіцца з *gʼheu‑ ’ліць’, г. зн. зіма першасна была часам, калі ліў дождж, а потым ’час снегу’ (Трубачоў, ВСЯ, 2, 29–31). Фасмер, 2, 97; Шанскі, 2, З, 92; ESSJ, пробны сшытак, 103–111 (дзе ўказваецца на сувязь з zęb‑); Махэк₂, 715; Скок, 3, 655; БЕР, 1, 641; Траўтман, 367–368; Покарны, 425. Пра зима ў ст.-рус., укр. гл. Вялкіна, Исслед. по словообр и лекс., 200; Качарган, Мовознавство, 1970, 6, 48.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пераступі́ць1, ‑ступлю, ‑ступіш, ‑ступіць; зак.
1.каго-што або церазкаго-што. Ступіўшы, перайсці на другі бок чаго‑н. Пераступіць парог. Пераступіць цераз канаву. □ Усё поле было падзелена на загоны, часам такія вузкія, што курыца магла пераступіць.Гурскі.
2. Зрабіўшы крок, перамясціцца куды‑н. Пераступіць з аднае сцежкі на другую.// Не сыходзячы з месца, перамяніць становішча ног або перанесці цэнтр цяжару з аднае нагі на другую. Вадзім зірнуў на свае туфлі, нялоўка пераступіў з нагі на нагу.Асіпенка.
3.перан.; што. Парушыць, перасягнуць рубеж, мяжу чаго‑н. Пераступіць мяжу прыстойнасці. Пераступіць закон. □ Яны стаялі можа хвіліну моўчкі — блізкія і далёкія разам. Ганна раптам паспрабавала пераступіць мяжу, знарок весела, задзірыста ўсміхнулася.Мележ.
пераступі́ць2, ‑ступлю, ‑ступіш, ‑ступіць; зак.
1.што. Добраахвотна адмовіцца ад чаго‑н. на карысць другога. Пераступіць чаргу.// Ахвяраваць што‑н., чым‑н. Я лепш сваё пераступлю. □ Часам для справы трэба пераступіць свае пачуцці.Няхай.
2. Зрабіць уступку, саступіць. Маці нездаволена паглядзела на дзяўчыну і ледзь прыкметна прыжмурыла вока. «Сціхні, — гаварыў гэты яе знак, — пераступі старому».Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
occasion
[əˈkeɪʒən]1.
n.
1) наго́да, акалі́чнасьць f.
on the occasion of — з наго́ды чаго́-н.
2) спэцыя́льная падзе́я або́ наго́да
this festive occasion — гэ́тая ўрачы́стая наго́да
3) прычы́на, падста́ва f.; зачэ́пка f.
the occasion of the quarrel — прычы́на сва́ркі
on occasion — ча́сам, часа́мі, калі́-нікалі́, пры наго́дзе
2.
v.
дава́ць падста́ву, быць прычы́най
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
бесклапо́тны, ‑ая, ‑ае.
Які не праяўляе клопату, турботы пра свае справы, паводзіны і пад. Ледзь не з першага дня Зіну акружыла самая гарачая хлапечая ўвага. Гэта часам рабіла яе бесклапотнай, легкадумнай.Шыцік.Толькі сляпы не ўбачыць, што .. [Дзіна] бесклапотная аж залішне.Навуменка.[Дамброўскі:] — Пан капітан залішне бесклапотны: У вас пад бокам тоіцца атрад... А вы спакойна седзіце ў палацах.Глебка.// Поўнасцю свабодны ад турбот. Бесклапотнае жыццё. □ Эх вы, бесклапотныя дні дзяцінства, што адляцелі сном так рана.Мележ.// Які выражае бесклапотнасць, бестурботнасць. Бесклапотны смех. Бесклапотная гамонка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паро́дзісты, ‑ая, ‑ае.
1. Надзелены якасцямі добрай пароды (пра свойскую жывёлу). [Максім:] — Трэба будзе сапраўды папрасіць у Гайнай, каб прадала пародзістых кароў.Шамякін.// Які з’яўляецца прыкметай добрай пароды, сведчыць аб прыналежнасці да добрай пароды.
2.Уст. Надзелены рысамі, якія сведчаць аб арыстакратычным паходжанні. // Які з’яўляецца прыкметай такога паходжання. Седзячы ў доле і ўсё кашляючы,.. [Сотнікаў] пазіраў на свайго канваіра — маладога хлопца ў чорнай фарсістай кубанцы, яго прыгожы з пародзістым носам твар, на якім часам з’яўлялася нечакана прываблівая ўсмешка.Быкаў.
3.Разм. Моцнага складу, здаровы, дужы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
піса́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑сацы, Т ‑ай, ж.
Разм.
1.Пагард. Пра пісьменніка (звычайна дрэннага, але пладавітага). А ўвогуле, каб яго воля, .. [Гукан] не дазволіў бы кожнаму пісаку корпацца ў мінулым .. Пішы пра тое, што бачыш вакол сябе.Шамякін.[Генерал] глянуў на мяне неяк здзіўлена — як гэта пісака можа даваць такія практычныя парады?Пестрак.
2.Жарт. Той, хто піша, умее пісаць (у 1 знач.). Часам за стол садзіўся бацька.. і казаў: — Ну, дарэктар, прымай яшчэ аднаго пісаку...С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пля́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак.
Разм.
1.што. Секчы; нішчыць. Пляжылі векавыя дубы, хвоі, ясені, бярозы, грузілі іх на машыны, падводы, тралявалі да чыгункі.Сачанка.
2. Біць. Пляжылі некалі молатамі ў кузні і бацька Шведзікаў і брат, ды мала ад таго было карысці.Даніленка.— Мяне толькі бацька пляжыў дубцом па лытках, калі часам у чужы сад заблуджуся, — прызнаўся Грэчка.Няхай.
3.што. Нішчыць, глуміць. — Не будзе больш жыта машынай пляжыць. Зара[чэцца] і дзесятаму закажа. Як далі на партыйным сходзе вымову...Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак., каго-што і без дап.
Выклікаць радасць, прыносіць радасць. Але ў той жа час Кузняцова радавала тое, што з такім чалавекам можна ісці любой дарогай, нават самай цяжкай...Пташнікаў.[Ад’езд] і радаваў — дома мяне чакала сустрэча з уласнымі дзецьмі, і крышачку засмучаў.Васілевіч.Тым часам разведка збірала апошнія звесткі. Яны не радавалі.Дзенісевіч.//(успалучэннізназоўнікамі «вока», «слых», «сэрца» і пад.). Быць прыемным, даваць асалоду. За імі [праспектамі] ўзрунелыя густа палі Зялёнымі хвалямі радуюць вока.Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распаго́дзіцца, ‑дзіцца; зак.
1. Стаць ясным, лагодным. Раніца распагодзілася. □ Часам, як вецер не свішча і распагодзіцца дзень, бель паву[ці]ння на ржышча бабскае лета кладзе.Машара.//перан. Перастаць быць хмурным, невясёлым; прасвятлець. [Рэктар] нешта запісаў, і твар яго, перад гэтым насцярожаны, распагодзіўся.Пестрак.У бежанкі, як у мадонны, аж распагодзіўся твар, Калі Лысуха [карова] з далоні захрумстала шэры сухар.В. Макарэвіч.
2.безас. Пра наступленне яснага, пагоднага надвор’я. Было зусім ціха. Распагодзілася.Колас.Пакуль я ляжаў, распагодзілася, і ў акно зазіраў нізкі і круглы месяц.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фатаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фатаграфіі (у 1 знач.). Фатаграфічная прамысловасць.// Прызначаны для фатаграфіі, які служыць для фатаграфавання. Фатаграфічная пласцінка.
2. Атрыманы пры дапамозе фатаграфавання. Фатаграфічны партрэт. □ Убранства пакоя дапаўняла ці то карціна, ці то фатаграфічны здымак старой яўрэйскай сям’і.Мурашка.
3.перан. Такі, як пры фатаграфаванні; вельмі дакладны. Сустракаюцца ў ранніх творах Чорнага элементы натуралізму. Аўтар часам з фатаграфічнай дакладнасцю перадае пэўны жыццёвы факт, здарэнне або выпадак з чалавекам.Кудраўцаў.// Вельмі дакладны, натуралістычны. Фатаграфічнае адлюстраванне рэчаіснасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)