РО ДЭ У (н. 4.12.1942, каля г. Тэгу, Рэспубліка Карэя),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Рэспублікі Карэя. Скончыў Кар.ваен. акадэмію (1955). Ген. арміі. Служыў у паўд.-кар. войсках у В’етнаме ў час в’етн. вайны 1964—73. З 1979 камандуючы Сеульскім гарнізонам, войскамі грамадз. бяспекі. Удзельнік дзярж. перавароту 1979 на чале з Чон Ду Хванам і задушэння паўстання ў г. Кванджу ў 1980. У 1981 міністр па паліт. пытаннях, у 1982 міністр спорту, у 1982—83 міністр унутр. спраў. З 1985 старшыня, з 1987 лідэр Дэмакр. партыі справядлівасці (з 1990 Дэмакр. ліберальная партыя). У 1988—93 прэзідэнт Рэспублікі Карэя. У 1995 арыштаваны і прыгавораны да турэмнага зняволення за хабарніцтва і ўдзел у дзярж. перавароце 1979. У 1998 памілаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДА́К Аркадзь Дзянісавіч (25.12.1911, в. Валосавічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 14.11.1997),
адзін з кіраўнікоў падполля і партыз. руху ў Вял.Айч. вайну, дзярж. і парт.дзеячБССР, ген.-маёр (1966). Засл. работнік культуры Беларусі (1980). Скончыў ВПШ пры ЦКВКП(б) (1948). З 1939 1-ы сакратар Гомельскага абкома ЛКСМБ. У Вял.Айч. вайну 1-ы сакратар Гомельскага падп. абкома ЛКСМБ, чл. Гомельскага абкома КП(б)Б і штаба Гомельскага Партыз. злучэння. Пасля вайны ў Гомельскім абкоме, з 1957 1-ы сакратар Мінскага абкома КПБ, кіраўнік спраў СМБССР, у 1960—71 1-ы нам. старшыні КДБ. Чл.ЦККПБ у 1954—61. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1951—71. Аўтар мемуараў «Экзамен на сталасць» (1981).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САФО́НАЎ Васіль Ільіч (25.1.1852, станіца Іцюрская Стаўрапольскага краю, Расія — 27.11.1918),
рускі піяніст, педагог, дырыжор, муз.-грамадскі дзеяч. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю. З 1880 выкладаў у Пецярбургскай, з 1885 у Маскоўскай (праф., у 1889—1905 дырэктар) кансерваторыях. З 1889 дырыжор сімф. аркестра Маскоўскага аддз.муз.т-ва. У 1906—09 гал. дырыжор Нью-Йоркскага філарманічнага аркестра і дырэктар Нац. кансерваторыі ў Нью-Йорку. Як піяніст вылучаўся высокай культурай, выразнай тэхнікай і тонкасцю маст. інтэрпрэтацыі. У пед. практыцы звярнуў увагу на развіццё муз. мыслення, майстэрства гукаатрымання, удасканаленне фп. тэхнікі. Аўтар метадычнай працы «Новая формула» (1915). Значны ўклад яго ў развіццё рус. піяністычнай школы. Сярод вучняў А.Скрабін, М.Метнер, А.Гнесіна, А.Гедыке, бел. піяністка-педагог В.Сямашка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РГІЙ РА́ДАНЕ́ЖСКІ (свецкае Варфаламей Кірылавіч; каля 1321, с. Варніцы Яраслаўскай вобл., Расія — 25.9.1391),
расійскі царкоўны і паліт.дзеяч. У 1330—40 разам з братам заснаваў Троіцкі манастыр (гл.Троіца-Сергіева лаўра), каля 1353—91 яго ігумен. Увёў у манастыры агульнажыційны статут, якім скасавана асобнае пражыванне манахаў. Пры падтрымцы велікакняжацкай улады, рус. мітрапаліта і канстанцінопальскага патрыярха пашырыў статут на інш. манастыры Паўн.-Усх. Русі, што паспрыяла аб’яднанню манастыроў і ператварэнню іх у буйныя феад. карпарацыі. Паплечнік вял.кн.Дзмітрыя Іванавіча Данскога, у 1380 дапамог яму ў падрыхтоўцы Кулікоўскай бітвы, у 1385 уладжваў канфлікт паміж Данскім і разанскім кн. Алегам. С.Р. кананізаваны рус.правасл. царквой (1452). «Жыціе» С.Р. ў 1418 напісаў Епіфаній Прамудры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРЖПУТО́ЎСКІ Іосіф Адамавіч (26.3.1826 — пасля 1891),
расійскі ваенны дзеяч. Ген. ад кавалерыі ў адстаўцы (1891). З дваран Гродзенскай губ. Скончыў Міхайлаўскае артыл. вучылішча (1847). Удзельнік задушэння Рэвалюцыі 1848—49 у Венгрыі. У час Крымскай вайны 1853—56 вызначыўся пры аблозе крэпасці Сілістрыя (1854) і пры Севастопальскай абароне 1854—55 (узнагароджаны залатой шабляй «За храбрасць»). У жн. 1862 прызначаны ад’ютантам намесніка ў Царстве Польскім вял.кн. Канстанціна Мікалаевіча. Удзельнік задушэння паўстання 1863—64. У 1864—71 камандзір 6-га уланскага Валынскага палка. У 1872—74 назіраў за правядзеннем рэкруцкіх набораў у губернях (у Віленскай губ. ў кастр. 1874). З 1874 камандзір брыгады 5-й кав. дывізіі, у 1881—91 нач. 5-й кав. дывізіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РНА-САЛАЎЕ́ВІЧ Мікалай Аляксандравіч (25.12.1834, С.-Пецярбург — 26.2.1866),
расійскі рэвалюцыйны дзеяч, публіцыст. Вучыўся ў Аляксандраўскім ліцэі (1847—53). З 1853 працаваў у Дзярж. канцылярыі, з 1858 у адстаўцы. З 1860 супрацоўнічаў у выданнях А.І.Герцэна і М.П.Агарова, у час. «Современник». Паплечнік М.Г.Чарнышэўскага. Адзін з заснавальнікаў тайнай рэв. арг-цыі «Зямля і воля» 1860-х г. Адмоўна ставіўся і да прыгонніцтва, і да капіталіст. ладу, падзяляў ідэі рус. абшчыннага сацыялізму. У 1862 арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць, у 1865 сасланы навечна ў Сібір. Па дарозе ў ссылку наладзіў кантакты з удзельнікамі паўстання 1863—64. Загінуў у час падрыхтоўкі паўстання ссыльных у Сібіры. Аўтар прац па філасофіі, эканоміцы, сацыялогіі, праве, шэрагу літ.-мастацкіх твораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАРО́ДСКІ Аляксандр Паўлавіч (1850—24.10.1910),
гісторык, педагог, грамадскі дзеяч. Скончыў Пецярбургскі гіст.-філал.ін-т (1876). З 1876 выкладчык Мінскай мужчынскай гімназіі, адначасова з 1887 сакратар Мінскага губ. стат. к-та. На працягу 10 гадоў адказны за выданне «Памятных кніжак Мінскай губерні», дзе змяшчаў свае артыкулы. Яго працы мелі кампілятыўны характар, напісаны ў вялікадзярж. духу. С. адмаўляў самастойнасць бел. народа і яго мовы. Да 9-га Усерас.археал. з’езда ў Вільні (1893) падрыхтаваў бібліягр. паказальнік публікацый па археал. даследаваннях у Мінскай губ., па выніках працы з’езда выдаў брашуру «Дзевяты археалагічны з’езд у Вільні і яго значэнне для Мінскай губерні» (1893). Адзін з заснавальнікаў і рэдактараў газ.«Белорусский вестник», ініцыятараў стварэння Мінскага царк.-археал.к-та (1908).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАНКЕ́ВІЧ Мікалай Уладзіміравіч (9.10.1813, с. Удзярэўка Варонежскай вобл., Расія — 7.7.1840),
расійскі грамадскі дзеяч, філосаф, паэт. Скончыў Маскоўскі ун-т (1834). З 1831 узначальваў у Маскве літ.-філас. Гурток. З 1837 лячыўся за мяжой ад сухотаў, памёр у Італіі. Філас. погляды С. — разнавіднасць аб’ектыўнага ідэалізму. Пытанні этыкі лічыў ключавымі для вырашэння сац. праблем. Гал. прынцыпы этыкі С. — ідэя кахання як гал. пачуцця прыроды і альтруізм. Выступаў супраць прыгонніцтва, заклікаў да маральнага ўдасканалення і асв. дзейнасці, у чым бачыў гал. сілу гіст. прагрэсу. У вершах выказваў свае грамадска-паліт. і этычныя погляды. Спрыяў адкрыццю таленту паэта А.В.Кальцова, паўплываў на В.Р.Бялінскага, Ц.М.Граноўскага, І.С.Тургенева і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАСЕ́ВІЧ Барыс Іванавіч (14.12.1895, г. Брэст — 1938),
партыйны і дзярж.дзеячБССР. Вучыўся ў духоўнай семінарыі і БДУ. З 1914 у арміі. З 1919 у Чырв. Арміі, удзельнік грамадз. вайны. З 1920 у Мінску: нам.нач. аддзела губхарчкома, нам. наркома ўнутр. спраў БССР. Са снеж. 1922 сакратар Мінскага павятовага к-таКП(б)Б, заг. аддзела Слуцкага акр.к-та партыі. У 1924—28 сакратар Аршанскага акругкома КП(б)Б. У 1928—29 сакратар ЦККП(б)Б. З 1929 у Маскве: у Прафінтэрне, заг. Балканскай секцыі. Чл.ЦВКБССР (1922—30). Чл.ЦККП(б)Б (1927—30), чл. Бюро ЦККП(б)Б (1928—29). У 1938 беспадстаўна арыштаваны органамі НКУССССР, расстраляны ў Маскве. У 1956 рэабілітаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТУ́ЧКА (Stučka) Петэрыс (26.7.1865, б. Кокнеская вол., цяпер Айзкраўкльскі р-н, Латвія — 25.1.1932),
латвійскі і рас.паліт. і дзярж.дзеяч, пісьменнік, юрыст. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1888). Рэдактар (1888—91, 1895—97) газеты лат.дэмакр. інтэлігенцыі «Dienas lapa» («Штодзённы лісток», Рыга). З 1895 сацыял-дэмакрат. Адзін з заснавальнікаў Лат.с.-д. рабочай партыі (1904) і Камуніст. партыі Латвіі (1919, КПЛ), старшыня Сав. ўрада Латвіі (1918—20). Нарком юстыцыі РСФСР (1917—18), старшыня Вярх. суда РСФСР (1923—32). Адначасова старшыня Замежнага бюро КПЛ і яе прадстаўнік у Камінтэрне (1920—32). Аўтар сатыр.зб. «Маленькія авадні» (1888, з Я.Райнісам), літ.-крытычных артыкулаў, успамінаў, прац па тэорыі дзяржавы і права, грамадз. праве. Гал. рэдактар «Энцыклапедыі дзяржавы і права» (т. 1—3, 1925—27).