You need good grades to go to college. Вам трэба мець добрыя адзнакі, каб паступіць у каледж.
5.AmE ухі́л (асабліва на дарозе або чыгунцы); пад’ём
♦
make the grade дасягну́ць по́спеху
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Ады́стар ’сапраўдны’ (адыстар бацька) (Нас., БРС, Кольб., Бір. дыс., Гарэц.), азістар ’тс’ (палес., Вярэніч, вусн. паведамл.), адыхтар ’тс’ (Шат.). Паводле Насовіча, з лац.adinstar (Нас., 3). Існуе магчымасць іншай, хоць менш верагоднай версіі. Апрача адыстар (а гэтай форма старэйшая за адыхтар, бо сустракаецца на краях беларускай моўнай тэрыторыі ад Магілёўшчыны да Беласточчыны), у Прыпяцім Палессі (цэнтральная і заходняя частка) знаходзім азістар і зістар у тым жа дакладна значэнні. Да гэтай формы добра пасуе славен.zister ’сапраўдны’, якое не абавязкова зводзіць да za‑iste‑že. Параўн. яшчэ ст.-польск.ister, славац.isterny. Усе гэтыя лексемы ўзыходзяць да вельмі старажытных прыметнікаў на ‑r (гл. Мейе, Общеслав., 243) ад istъ ’сапраўдны’ (рус.истинный). Параўн. яшчэ ўсходнепалескае стотны бацька (< істотны сапраўдны’). Усе прыметнікі маюць значэнні сапраўдны’, ’таго ж рода’, асабліва адносна сына і бацькі. Тады адыстар < *ад‑іст‑ер (< od‑ist‑erъ). Копечны (пісьм. паведамл.) звязвае адыстар/адыхтар з славац.chťa/sťa ’як’ (< xъtěti).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Піска́ш, піскіж ’пячкур, Gobio’ (Нік. Очерки; Дэмб. 2; Жук.; Нас.), піску́ж ’тс’ (Гарэц.), піськіж, пі́скуж, піскуйіж ’тс’, ’нярослае, пісклявае дзіця’ (слаўг., Яшк., З жыцця); піскі́ш, піску́ж. піскі́ж ’уюн, Misgiimus’ (талач., круп., ЛА, 1; Мат. Гом.), піскіж ’галец, Nemachilus barbatus’ (Нік. Очерки; мсцісл., чавус., хоцім., ЛА, 1). Параўн. укр.пискір, рус.пискарь, пискал, арханг.пе́скиш, пескиш(а) ’пячкур’, польск.piskorz, н.-луж.piskoŕв.-луж.piskor. чэш.piskoř ’уюн’, славац.piskor ’буразубка, Sorex araneus’, славен.piskór, piškor, piškúr ’мінога’, piškúr ’пячкур’, серб.-харв.пи̏скор ’мурэна, Muraena Helena’, балг.писка́л. Прасл.*piskorʼь, утвораны ад *piskati ’пішчаць’ — рыба, калі схапіць яе рукою, выдае спецыфічны гук’ < piskъ > піск (гл.). У пацвярджэнне гэтага прыводзяць аналагічна ўтвораныя: польск.sykawiec ’уюн’ < sykać ’шыпець’, літ.pyplỹs ’уюн’ < pỹpti ’пішчаць’, лат.pīkste ’ўюн’ < pīkstēt ’пішчаць’, а таксама бел.віл.пішчаль ’уюн’ < пішчаць. Тым не менш, цяжкім для тлумачэння застаюцца фіналі Заходнебеларускіх лексем ‑ш, ‑ж і асабліварус.арханг.пески́ш.
1) ха́барніцтва n., бра́ньне ха́бару; по́дкуп -у m.
2) ха́бар -у m.; нелега́льныя прыбы́ткі
2.
v.i.
браць ха́бар (асаблі́ва на паліты́чнай паса́дзе)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
крана́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Зрушвацца з месца, пачынаць рух. Паравоз рыўкамі пачаў кранацца з месца.Федасеенка./ Пра пачатак ледаходу на рацэ. Калі кранаецца лёд, пра раку гавораць як пра нешта жывое: «пайшоў», «пайшла», «ідзе».Грахоўскі.// Адпраўляцца ў дарогу, ісці або ехаць куды‑н. Нікому не хочацца па непагадзі зноў кранацца ў няблізкі свет.Лупсякоў.
2.каго-чаго. Датыкацца, дакранацца да каго‑, чаго‑н. Напільнік, здавалася, ледзь-ледзь кранаўся жалеза, але яно пачынала блішчаць, як люстэрка.Асіпенка.
3.чаго. Разм. Тое, што і кранаць (у 5 знач.).
4.перан.Разм. Спыняцца на кім‑, чым‑н., закранаць каго‑, што‑н. у прамове, гутарцы. Калі .. [Міканор] гаворыць, дык неяк яно само ў яго выходзіць, што ён гаворыць вершамі, асабліва калі кранаецца розных птушак, лугоў-мурагоў ды калінкі-малінкі...Бялевіч.
5.Зал.да кранаць (у 1–7 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запа́сці, ‑паду, ‑падзеш, ‑падзе; пр. запаў, ‑ла; зак.
1. Увайсці, заскочыць унутр. Выходзячы, [Пракоп] хацеў бразнуць дзвярамі, але запаў слясак у дзвярах.Баранавых.
2.Разм. Падаючы, трапіць куды‑н. У вока запала парушынка.
3. Уваліцца, стаць запалым. У вязня і грудзі запалі і шчокі, Румянец пачаў на іх хворы гарэць.Зарыцкі.Пасля таго, як нарадзілася дзіця, Ірына схуднела. Вочы яе запалі, скулы завастрыліся.Новікаў.
4.перан. Глыбока замацавацца, захавацца (у сэрцы, памяці і пад.). Бывае ж так: скажа хто часам, без ніякага намеру, а цябе словы яго крануць за жывое, западуць глыбока ў памяць.Пальчэўскі.Асабліва мне запала ў галаву тое, што мы з дзядзькам Пракопам пойдзем у нядзелю ў Верамеевічы і ён мяне завядзе на сход камсамольскай ячэйкі.Сабаленка.
5.Разм. Аслабець, заняпасці. А ў горле ў мяне суха, і голас запаў.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міну́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўжо прайшоў, мінуў. Марыя з роспаччу паведаміла, што мінулай ноччу ў санчасці было трывожна.Кулакоўскі.Гнілая зіма мінулага года была асабліва цяжкаю для будаўнікоў. Ноччу ляпіў мокры снег, раскісалі дарогі, ледзяною карою абрасталі тросы пад’ёмнікаў.Грахоўскі.// Які быў раней, былы. Нібы зноў вярнуліся мінулыя радасці, мінулыя думы.Лынькоў.А тым часам перад Палінай праходзілі ўсе, адзін за адным, дні яе мінулага жыцця.Кавалёў.
2.узнач.наз.міну́лае, ‑ага, н. Тое, што прайшло, адышло; былое. Успомніць мінулае і параўнаць яго з цяперашнім, дык гэта — ноч і дзень, неба і зямля.Кулакоўскі.Аддаючы належнае народнаму мастацтву, многія дзеячы культуры разумелі, што нельга .. фарміраваць нацыянальны стыль, пакінуўшы без увагі багатыя мастацкая традыцыі мінулага.Шматаў.Лізу Сцяпан ніводнага разу не папракнуў мінулым.Корбан.
•••
Адысці ў мінулаегл. адысці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасе́яць, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., што.
1. Рассыпаючы, укінуць зерне, насенне ў зямлю для вырошчвання. У суботу зранку выехала [Зося] з бацькам пасеяць грэчку.Гартны.Тут мяркуецца пасеяць травы і стварыць культурную пашу.Дуброўскі.// Засеяць зернем, насеннем. — Мы раім людзям прыязджаць лепш увесну, насупраць цяпла. Адразу можна пасеяць лапік які пшаніцы і мець свой хлеб.Пальчэўскі.//Спец. Змясціць мікраарганізмы ў пажыўнае асяроддзе для размнажэння.
2.перан. Выклікаць, узбудзіць у кім‑н. якое‑н. пачуццё, перажыванне. Язэпу трэба было ісці. Але неяк цяжка было зрабіць першы крок, асабліва цяпер, калі гэты доўгі, цыбаты чалавек пасеяў у душы трывогу...Асіпенка.Алесь разгубіўся. Макар Сяргеевіч не тое, што пераканаў яго, а пасеяў сумненні.Шыцік.
3.перан.Разм. Згубіць. Хаця б.. Валынец шапку дзе па дарозе не пасеяў?Лобан.
4.Разм. Пачаць ісці, сеяць (пра дробны дождж, снег).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Прыходзіць у стан няспраўнасці, станавіцца непрыгодным. Улетку, калі «студэнтачка» была дома, у.. [Тодзіка] каля яе хаты што-небудзь псавалася ў аўтобусе, а рамонт працягваўся доўга.Чорны.Плод.. [ігрушы] мог ляжаць усю зіму і не псаваўся, а ўсё смачнеў.Кулакоўскі.// Паддавацца пашкоджанню. Ад чытання ў прыцемку псуюцца вочы. □ Я заўсёды ёй гаварыў: «Наталка, не прывыкай да цукерак, ад цукерак зубы псуюцца».Пянкрат.
2. Рабіцца непрыемным, брыдкім; пагаршацца. Калі .. [Васіль] глядзеў на няскончаны зруб клуба, заўсёды псаваўся настрой.Шамякін.Прыемна было ісці пешшу, асабліва ў лесе. Праўда, пачало псавацца надвор’е. Неба пакрылася смугою, якая пакрысе засланяла сонца.Чарнышэвіч.
3. Набываць дрэнныя схільнасці, станавіцца дрэнным. [Падпалкоўнік:] — Салдату нельга доўга сядзець у казармах, бо ён псуецца без работы, як іржавее без работы добры аўтамат!Лынькоў.
4.Зал.да псаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разварушы́цца, ‑рушуся, ‑рушышся, ‑рушыцца; зак.
1. Пачаць інтэнсіўна варушыцца. Мурашнік разварушыўся. □ На прагаліне, на краі грудка, .. не было нічога, і раптам за якія два дні зямля разварушылася і на ёй узнік ладны курганок.Сабаленка.
2. Пачаць рухацца; перастаць быць маларухомым, вялым. [Тамаш:] — Прайду трохі — ногі млеюць. Як разварушацца пры рабоце, дык яшчэ нічога, А так, дык хоць і сядзі на адным месцы, як, усё роўна, ланцугом прыкаваны...Чорны.А Соня ўжо разварушылася. Працёршы хустачкай акуляры.., зазваніла талеркай, відэльцамі.Лось.// Выйсці са стану абыякавасці, апатыі, ажывіцца. Дзеці разварушыліся, павесялелі і выйшлі з таго стану замкнёнасці, у якім яны яшчэ так нядаўна былі.Колас.Госці аглядзелі ўсю гаспадарку.. Таварыш Строіш, цаг[ельнік] па прафесіі, асабліва разварушыўся каля цагельнага завода.Брыль.
3.перан. Стаць дзейным, актыўным. [Аляксей:] — Людзі разварушыліся, там-сям пачалі пускаць чырвонага пеўня ў панскія маёнткі.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)