адм.-тэр. адзінка ў Магілёўскай губ. ў 1772—76. Цэнтр — г.Мсціслаў. Паводле ўказа ад 22.7.1773 падзялялася на Мілаславіцкі, Мсціслаўскі і Чэрыкаўскі пав.Пл.каля 790 тыс.дзес., 22 мястэчкі (каля 12 тыс.чал.), 153 сялы, 1182 вёскі (каля 146,6 тыс.чал.). На тэр. правінцыі былі 33 староствы, буйнейшыя з іх — Крычаўскае (2091 дым, 20,7 тыс.чал., 249 922 дзес. зямлі) і Хіславіцкае (301 дым, 2,9 тыс.чал., 11 371 дзес. зямлі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛААЗІЯ́ЦКАЕ НАГО́Р’Е.
На п-ве Малая Азія, у Турцыі. Даўж.каля 1200 км, шыр.каля 600 км, пераважаюць выш. 800—1500 м.Пл.каля 550 тыс.км². Унутр.ч. занята Анаталійскім пласкагор’ем, на Пн — Пантыйскія горы, на Пд — горы Таўр. Выш. да 3916 м (г. Эрджыяс). На У паступова пераходзіць у Армянскае нагор’е; на З — у сістэму шыротных хрыбтоў і ўпадзін. Ва ўнутр. раёнах пераважаюць паўпустыні і стэпы, на знешніх схілах гор — лясы і міжземнагорскія хмызнякі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЬЧА́НКА, Вільча, Дзягцярка,
рака ў Магілёўскім р-не, левы прыток Дняпра. Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 158 км². Пачынаецца каляв. Палетнікі, цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Ад вусця 1,8 км рэчышча каналізаванае, на рацэ сажалкі каля вёсак Навасёлкі і Вільчыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ШНЯ,
рака ў Беларусі (Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл.) і Расіі (Бранская вобл.), правы прыток Беседзі (бас. Дняпра). Даўж. 41 км, у межах Беларусі каля 15 км. Пл. вадазбору каля 280 км². Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне. У вярхоўі каналізаваная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАНО́ЦКІ ЗАЛІ́Ў,
заліў Ціхага ак.каляўсх. берага п-ва Камчатка, паміж п-вамі Шыпунскім і Краноцкім. Даўж. 68,5 км, шыр.каля ўвахода 231 км, глыб. да 1500 м. Берагі нізінныя, месцамі абрывістыя. Прылівы мяшаныя (да 2 м). Зімой замярзае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЙСКІ ЛІМА́Н,
мелкаводны заліў каляпаўн.-ўсх. берага Азоўскага м. Утвораны вусцем р. Ея, адгароджаным ад мора Ейскай і Глафіраўскай пясчанымі косамі. Даўж.каля 24 км, шыр. да 13 км, глыб. да 3,2 м. На зах. беразе лімана — г. Ейск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЧУ́КІ,
дзяржаўныя дзеячы, шляхецкі род герба «Сястрэнец» у ВКЛ. Родапачынальнік Кучук у 1382 быў каморнікам вял.кн. Ягайлы, удзельнічаў у забойстве Кейстута. Яго сын Конрад (? — пасля 1437) валодаў Дакудавам і Жырмунамі ў Лідскім пав., атрымаў ад вял. князя маёнтак Шчучын. Меў сына Яна (каля 1410 — каля 1478), маршалка гаспадарскага ў 1469—78 і намесніка лідскага ў 1473. Сынамі апошняга былі Юрый (Ежы; каля 1435 — пасля 1482), маршалак гаспадарскі ў 1482, і Войцех (каля 1440 — пач. 1506), маршалак гаспадарскі ў 1492—1505, намеснік уладзімірскі ў 1494 і ваўкавыскі ў 1496. Пасля смерці Войцеха радавыя маёнткі ў Лідскім пав. і выслужанае ім Палонна ў Луцкім пав. праз шлюб яго дачкі перайшлі да С.П.Кішкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁГАЧНЫЯ МАЛЮ́СКІ (Pulmonata),
падклас бруханогіх малюскаў. 2 надатр.: сядзячавокія (Basommatophora) і сцяблініставокія (Stylommatophora), каля 100 сям., больш за 35 тыс. відаў. Вядомы з карбону (каля 350 млн.г. назад), росквіт у кайназоі (каля 25 млн.г. назад). Пашыраны ўсюды; большасць жыве на сушы, частка — у прэснай вадзе, нямногія — у моры. На Беларусі больш за 50 відаў, з іх каля 30 відаў прэснаводныя. Найб. вядомыя слімакі, слізнякі.
У большасці Л.м. ракавіна 0,6—210 мм. Цела мае галаву, вантробны мяшок са скурнай складкай — мантыяй, нагу. Унутр. паверхня мантыйнай поласці функцыянуе як лёгкае. Раслінна- і дэтрытаедныя, ёсць драпежнікі. Гермафрадыты; большасць відаў утварае сперматафоры, некаторыя яйцажывародныя. Развіццё без стадыі лічынкі.
1. Перашкаджаць слухаць, пазбаўляць магчымасці чуць; аглушаць. Народ таўчэцца каля копкі, Па бруку б’юць падковы звонка, Грымяць павозкі, буды, колы, Аж проста глушаць балаголы.Колас.
2. Рабіць нячутным, бясшумным; заглушаць. Кірмашовы гук і голас глушылі музыку.Гарэцкі.
3. Перашкаджаць сваім ростам росту іншых раслін, пазбаўляючы іх святла і прасторы. Пырнік глушыць збажыну. □ Флоксы напалам з травой глушылі ўсё, што было каля іх і пад імі драбнейшага.Чорны.//перан. Перашкаджаць развіццю чаго‑н. Глушыць ініцыятыву.
4.Разм. Моцным ударам па галаве пазбаўляць прытомнасці; аглушаць. Прыкладам свайго маленькага карабіна .. [Шурка] глушыць аднаго з бандытаў, у другога страляе.Мехаў.// Ударамі па лёдзе або падводнымі выбухамі даводзіць (рыбу) да стану здранцвення. Глушыць рыбу.
5. Выключаць (матор, машыну і пад.). Глушыць трактар.
6.Разм. Многа піць чаго‑н. Глушыць гарэлку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валя́цца, ‑я́юся, ‑я́ешся, ‑я́ецца; незак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Ляжаць у беспарадку, бязладна, як папала, не на месцы. Усюды на падлозе валяўся хатні скарб — рашоты, адзежа, кублы.Лупсякоў.[Юткевіч] ляжаў на нейкай старасвецкай канапе,.. каля канапы валяўся ягоны англійскі шынель.Мікуліч.// Ляжаць без ужытку. Каля адрынкі пад страхою У дзеда Юркі сіратою Валяўся човен так, без дзела.Колас.
2. Лежачы, пераварочвацца з боку на бок. [Гарлахвацкі:] Вы, напэўна, самі не раз паглядалі, як нашы свінні ахвотна валяюцца ў брудных лужах.Крапіва.
3.Разм. Ляжаць, нічога не робячы. Цэлымі днямі Марынка валялася на ложку, чытала, глядзела тэлевізар.Шыцік.// Доўга ляжаць у пасцелі з прычыны хваробы, ранення. Валяцца ў шпіталях.
•••
Ад ветру валяцца — ледзь стаяць на нагах ад слабасці.
На дарозе (зямлі, доле, абы-дзе) не валяецца — дарма не дастаецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)