1. Унутраная апорная частка збудавання, канструкцыі, на якой трымаюцца астатнія часткі. Рабочыя паставілі каркас, абшылі яго плітамі, накрылі дах, і праз пяць дзён на будаўнічай пляцоўцы ўжо ўзвышаўся новы прыгожы дом.«Звязда».[Антон Цярэнцевіч] зняў шкурку з забітай чаплі, потым зрабіў з дроту каркас, абкруціў яго ватай і цяпер нацягвае на каркас шкурку.В. Вольскі.// Астаткі якога‑н. прадмета, што захоўваюць яго першапачатковыя абрысы. Там і сям на полі дыміліся шкілеты разбітых аўтамашын, каркасы абгарэлых танкаў.Дудо.
2. Паўднёвае дрэва сямейства ільмовых з вельмі цвёрдай драўнінай, якая ідзе на выраб духавых інструментаў; каменнае дрэва.
[Іт. carcassa.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трэ́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Рмн. ‑сак; ж.
Тонкі кусок дрэва, адчасаны ад бервяна, палена і пад.; шчэпка. Доўгая белая трэска круцілася з-пад сякеры.Дуброўскі.Пахне свежымі трэскамі, стружкамі, пілавіннем, смалою — мусіць, кожны зможа ўявіць, які водар дрэва стаіць навокал, калі адразу ставіцца столькі новых зрубаў!Сіпакоў.Паволі, роўна чахкае яго бывалая сякера, плазуючы бервяно, і не трэскі ляцяць, а адганяецца ад бервяна суцэльная і доўгая, як дошка, трэска.Брыль.От яна [дзяўчына] спынілася, разаслала на зямлю дзяругу і пачала выбіраць і класці на яе большыя трэскі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
orzechowy
orzechow|y
арэхавы;
drzewo ~e — арэхавае дрэва;
masło ~e — арахісавае масла;
czekolada ~a — арэхавы шакалад
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
tropikalny
tropikaln|y
трапічны, тропікавы;
hełm ~y — трапічны шлем (з коркавага дрэва);
~e upały — трапічная гарачыня
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
wyrosły
wyrosł|y
які вырас; высокі;
~e drzewo — высокае дрэва;
przyciąć ~e gałęzie — падрэзаць адрослыя галіны
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
лаўраві́шня, ‑і; Рмн. ‑шань; ж.
Паўднёвае вечназялёнае дрэва ці куст сямейства ружакветных з пахучым лісцем і пладамі, якія нагадваюць вішні. Ліне добра было відаць адсюль мора. Цяпер яго засцілі акуратна абстрыжаныя, падобныя на стажкі сена, кусты лаўравішні.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лімо́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да лімона, лімонаў, уласцівы ім. Лімоннае дрэва. Лімонны пах.// Прыгатаваны з лімона, з лімонам. Лімонны сок. Лімоннае марожанае. Лімонная вада.
2. Светла-жоўты, колеру скуркі лімона. Лімонныя пальчаткі.
•••
Лімонная кіслатагл. кіслата.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кара́блік, ‑а, м.
1.Памянш.-ласк.да карабель.
2. Самаробная дзіцячая цацка з паперы, кары дрэва і інш., па форме падобная на карабель. Пускаць караблікі. □ Марат сядзеў у сваім любімым кутку на канапе і.. старанна майстраваў ножыкам караблік.Пятніцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., чаго.
Разм.
1. Натрэсці, наабіваць з дрэва, куста нейкую колькасць пладоў. [Гарасім].. поўзаў пад яблыняй і збіраў падалкі. Ранішняя навальніца накалаціла іх шмат.Чарнышэвіч.