БЕЛАРУ́СКАЯ СЕ́КЦЫЯ ПРЫ АДЭ́СКІМ ГУБЕ́РНСКІМ АДДЗЕ́ЛЕ НАРО́ДНАЙ АСВЕ́ТЫ.
Існавала ў 1918—23 (?). Займалася культ.-асв. дзейнасцю сярод беларусаў-бежанцаў 1-й сусв.вайны ў Адэсе (у 1922 іх было там каля 20 тыс.чал.). Пад кіраўніцтвам секцыі ў 1922 працавалі 6 бел. школ, у т. л. 2 школы-камуны (400 вучняў). Арганізавала і кіравала бел. дзіцячым прытулкам (1919—22), дзіцячым тэатрам і хорам. З 1921 супрацоўнічала з Беларускім цэнтральным бюро пры Народным камісарыяце асветы РСФСР. У секцыі працаваў С.Некрашэвіч, ёй дапамагалі А.Баліцкі, А.Ільючонак, Л.Рытар і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКАЯ ХА́ТКА» ў Арле,
таварыства бел. бежанцаў 1-й сусв.вайны. Існавала ў 1917—18. Аб’ядноўвала беларусаў — жыхароў Арла і наваколля. Асн. задачы: абарона правоў і інтарэсаў беларусаў, матэрыяльная дапамога, культ.-асв. дзейнасць, абарона ідэі аўтаноміі Беларусі ў яе этнагр. межах. Вяла рэгістрацыю бел. бежанцаў у Арле і Арлоўскай губ., займалася дабрачыннай дзейнасцю, праводзіла культ.-асв. мерапрыемствы. Кантактавала з Бел. радай у Мінску і падзяляла яе ідэі. У чэрв. 1918 наладзіла сувязь з Беларускім нацыянальным камісарыятам. Увосень 1918 не зарэгістравана як ідэалагічна варожая, пасля чаго спыніла дзейнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКІ ФРОНТ»,
незалежная, народна-радыкальная газета групы Беларускі фронт, створанай ксяндзом В.Гадлеўскім. Выходзіла штомесячна з чэрв. 1936 да жн. 1939 (у 1939 два разы на месяц) у Вільні на бел. мове. Выйшла 50 нумароў, некаторыя з іх былі канфіскаваны. Выступала за роўныя паліт., эканам. і сац. правы ўсяго бел. народа. Асвятляла жыццё беларусаў у Зах. Беларусі, БССР, краінах Зах. Еўропы і Амерыкі; імкнулася быць іх аб’яднаўчым органам пад заклікамі незалежнасці, нац. годнасці і роўнасці. Спыніла існаванне ў сувязі з пачаткам 2-й сусв.вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛЯНІ́ЦКІ (Мацвей Захаравіч) (26.1.1909, г. Магілёў — 17.3.1990),
бел. жывапісец. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930), Маскоўскі маст.ін-т імя В.Сурыкава (1942). Працаваў пераважна ў галіне тэматычнай карціны і пейзажа. Асн. работы: «Фашысцкая грабармія на Беларусі» (1942), «Пасля вызвалення ад акупантаў» (1950), «Першы арышт Я.Коласа» (1960), «Пасля вайны. Размініраванне» (1961), «Паўстанне сялян. 1905 год» (1968); лірычныя пейзажы «Вясна прыйшла» (1943), «Мосцік» (1946), «Мінск. Бульвар Шаўчэнкі» (1974), «Сенакос» (1975), «Восень» (1977), «Вясёлка» (1982), серыя «Белавежская пушча» (1958—63). Пісаў таксама нацюрморты, партрэты сучаснікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РГІУС ((Bergius) Фрыдрых) (11.10.1884, Гольдшмідэн, цяпер у межах Вроцлава, Польшча — 30.3.1949),
нямецкі хімік-тэхнолаг. Скончыў Брэслаўскі ун-т (1907). Працаваў ва ун-тах Берліна і Гановера. У 1910 на свае сродкі стварыў лабараторыю, у 1914 стаў прадпрымальнікам. З 1938 займаўся вытв. дзейнасцю ў канцэрне «І.Г.Фарбэніндустры». Распрацаваў метады высокага ціску ў хіміі і хім. тэхналогіі. Прапанаваў працэсы гідрагенізацыі вугалю і ператварэння цэлюлозы ў кармавы цукар, што забяспечыла Германію ў гады 2-й сусв.вайны жыццёва неабходнымі рэсурсамі. Нобелеўская прэмія 1931 (разам з К.Бошам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРЦЬЕ́ ((Berthier) Луі Аляксандр) (20.11.1753, г. Версаль, Францыя — 1.6.1815),
ваенны і дзярж. дзеяч Францыі, маршал (1804). Удзельнік вайны за незалежнасць ЗША (1775—83). З 1789 нач. штаба нац. гвардыі Версаля. У 1792—95 удзельнічаў у задушэнні мяцяжоў у Вандэі. У 1796—97 нач. штаба, у 1797—98 камандуючы франц. Італьянскай арміяй. Ваенны міністр (1799, 1801—07) і нач. штаба пры Напалеоне. З 1814 на службе ў Людовіка XVIII. Распрацаваў асновы штабной службы, прынятыя пазней усімі еўрап. Арміямі. У час «ста дзён» Напалеона скончыў самагубствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́СКІН (Ізраіль Саламонавіч) (25.11.1895, Віцебск — 19.1.1964),
савецкі военачальнік, ген.-лейт. артылерыі (1944). Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Маскоўскія курсы цяжкай артылерыі РСЧА (1920), Вышэйшую артыл. школу (1925), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У арміі з 1915. У грамадз. вайну ўдзельнік ліквідацыі мяцяжоў у Віцебскай і Смаленскай губ., вызвалення ад яп. акупантаў рас. гарадоў на Д. Усходзе, сав.-фінл.вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну ўдзельнік баёў пад Сталінградам, вызвалення Гомеля, Рэчыцы, Калінкавіч, Бабруйска; вызначыўся ў час прарыву абароны ворага каля г. Шчэцін (Польшча). Да 1953 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛЮ́ХЕР ((Blücher) Гебхард Леберэхт фон Вальштат) (Wahlstatt; 16.12.1742, г. Ростак, Германія — 12.9.1819),
прускі ваен. дзеяч, ген.-фельдмаршал (1813), князь Вальштацкі (1814). Пачаў службу ў швед. арміі (1758). У час Сямігадовай вайны 1756—63 трапіў у прускі палон, стаў прускім афіцэрам (1760). Камандаваў кав. корпусам у вайну 1-й кааліцыі супраць рэсп. Францыі 1793—94, прускім авангардам у Іена-Аўэрштэцкай бітве 1806, прускімі войскамі ў Памераніі (1807—11), рус.-прускай Сілезскай арміяй (1813) і інш. Асабліва вызначыўся ў Лейпцыгскай бітве 1813 і каля Ватэрлоо (1815). За свае ваен. поспехі празваны «маршал Уперад».
савецкі ваен. дзеяч. Ген.-палк. (1944). Скончыў курсы «Выстрал» (1923), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1919, удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. З 1940 нам. камандуючага войскамі Зах. асобай ваен. акругі. У Вял.Айч. вайну камандаваў 50-й арміяй, якая ўдзельнічала ў баях пад Масквой, на Курскай дузе, вызваленні Чавусаў, Магілёва, Гродна, у аперацыі мінскі «кацёл». Пасля вайны ў Сав. Арміі. Аўтар успамінаў «Старонкі жыцця» (1961). Ганаровы грамадзянін г. Гродна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІ́НФ (Olynthos),
старажытнагрэчаскі горад на п-ве Халкідыкі (захаваліся рэшткі за 50 км на Пд ад г. Салонікі). Засн. ў 8—6 ст. да н.э. выхадцамі з г. Халкіда (в-аў Эўбея). З 432 да н.э. — цэнтр саюза халкідскіх гарадоў, які супрацьстаяў Афінам. У выніку Алінфскай вайны разбураны ў 348 македонскім царом Філіпам II, пасля не аднаўляўся. Раскопкамі выяўлены жылыя кварталы класічнага перыяду. У т.зв. віле «Добрага лёсу» і «Доме класічнага акцёра» (5—4 ст. да н.э.) знойдзены шматкаляровыя мазаікі, багатая калекцыя побытавых рэчаў.