вастрыць, вастру, вострыш, вострыць; незак., што.

1. Рабіць што‑н. вострым. Вастрыць нож. Вастрыць аловак. ▪ Рабочыя разышліся па месцах і прыняліся хто наразаць, хто тачыць, хто шліфаваць, хто стругаць, хто вастрыць на наждаку разцы ды зубцы. Гартны.

2. перан. Рабіць што‑н. больш успрымальным. Вастрыць слых.

•••

Вастрыць зброю — рыхтавацца да ўзброенага нападу на каго‑н., да вайны.

Вастрыць (тачыць) зуб (зубы) — а) на каго. Маючы злосць на каго‑н., імкнуцца нашкодзіць яму, нарабіць непрыемнасцей; б) на што. Мець вялікае жаданне завалодаць чым‑н., захапіць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)