парытэ́т

(ням. Parität, ад лац. paritas, -atis = роўнасць)

1) раўнапраўе бакоў пры разборы канфліктаў (напр. у міжнароднай нарадзе);

2) экан. адносіны паміж валютамі розных краін у золаце.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

mission [ˈmɪʃn] n.

1. мі́сія (у розных знач.)

2. абавя́зак; прызва́нне, прызначэ́нне;

Her mission in life was to help old people. Яе прызначэннем у жыцці было памагаць старым людзям.

3. mil. (ва́жнае) даручэ́нне; баявы́ вы́лет;

a space mission касмі́чны палёт;

mission accomplished даручэ́нне вы́канана

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

navigation [ˌnævɪˈgeɪʃn] n. навіга́цыя (у розных знач.); марапла́ванне, суднахо́дства;

celestial navigation/navigation by the stars навіга́цыя па зо́рках, астранавіга́цыя;

satellite navigation system спадаро́жнікавая навігацы́йная сістэ́ма, спадаро́жнікавая сістэ́ма навіга́цыі;

space navigation касмі́чная навіга́цыя;

a navigation beacon навігацы́йны радыёмая́к;

a radar navigation system сістэ́ма радыёлакацы́йнай навіга́цыі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

accept [əkˈsept] v. прыма́ць (у розных знач.);

accept an offer/an invitation прыма́ць прапано́ву/запрашэ́нне;

accept smth. (as smth.) прыма́ць/лічы́ць за пра́ўду;

He was disappointed not to be accepted into the club. Ён быў расчараваны тым, што яго не прынялі ў клуб.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

page​1 [peɪdʒ] n. старо́нка (у розных знач.);

on page 5 на пя́тай старо́нцы;

at the bottom/top of the page уні́зе/уве́рсе старо́нкі;

a full page article арты́кул на ўсю́ старо́нку;

the front/back page of a newspaper пе́ршая/апо́шняя старо́нка газе́ты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

reach​1 [ri:tʃ] n. дасяга́льнасць; дасту́пнасць (у розных знач.);

beyond/above/out of reach па-за ме́жамі дасяга́льнасці;

within the reach of one’s hand пад руко́й;

The goal is within our reach. Мы наблізіліся да мэты;

within (easy) reach (of smth.) у ме́жах дасяга́льнасці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АЭРАДЫНАМІ́ЧНАЯ СІ́ЛА,

сіла, з якой газападобнае асяроддзе (напр., паветра) дзейнічае на паверхню цвёрдага цела, што рухаецца ў гэтым асяроддзі. Адрозніваюць тры кампаненты аэрадынамічнай сілы R→:X→ — сіла аэрадынамічнага (лабавога) супраціўлення, накіраваная супраць скорасці цела V→, Y→ — пад’ёмная сіла, Z→ — бакавая сіла, перпендыкулярная да дзвюх першых. Вызначэнне аэрадынамічнай сілы для целаў рознай формы і розных рэжымаў палёту — адна з асн. задач аэрадынамікі.

Аэрадынамічная сіла.

т. 2, с. 172

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕ́РНСАН, Берэнсан (Berenson) Бернард (26.6.1865, Вільня — 17.10.1959), амерыканскі гісторык мастацтва. Скончыў Гарвардскі ун-т (1887). Чл. Амер. акадэміі мастацтваў і л-ры, шэрагу еўрап. акадэмій. З 1900 жыў у Італіі. Правёў вял. работу па атрыбуцыі карцін і малюнкаў італьян. мастакоў, вызначыў стылістычныя асаблівасці розных школ італьян. Адраджэння і творчасці многіх мастакоў. Асн. работа — «Жывапісцы італьянскага Адраджэння» (1952; рус. пер. 1965).

т. 3, с. 121

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛАТРО́ПІЯ (ад ала... + грэч. tropos паварот, уласцівасць),

існаванне аднаго і таго хім. элемента ў выглядзе двух або некалькіх простых рэчываў (алатропных мадыфікацый), якія адрозніваюцца па сваіх фіз. і хім. уласцівасцях. Можа быць вынікам утварэння малекул з рознай колькасцю атамаў, напр., азон (O3) і кісларод (O2) або крышталёў розных мадыфікацый, напр., алмаз і графіт. Прыватны выпадак полімарфізму. Вядома каля 400 алатропных мадыфікацый хім. элементаў.

т. 1, с. 228

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЁХІН (Васіль Васілевіч) (16.1.1882, г. Курск — 3.4.1946),

савецкі геабатанік. Праф. (1918). Скончыў Маскоўскі ун-т (1907). Заснавальнік маскоўскай геабат. школы. З 1923 у Маскоўскім ун-це. Зрабіў вял. ўклад у вучэнне пра раслінныя згуртаванні — фітацэналогію. Прапанаваў класіфікацыю стэпаў, склаў аглядныя карты расліннасці розных раёнаў СССР.

Тв.:

География растений. 3 изд. М., 1950;

Растительность СССР в основных зонах. 2 изд. М., 1951.

т. 1, с. 249

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)