1. Брус, які служыць асноўным мацаваннем і звязкай днішча ў судне.
2. Нерухомая вертыкальная плоскасць з прымацаванымі да яе паваротнымі рулямі ў хваставой частцы самалёта або дырыжабля.
3. Прадаўгаваты выраст на грудной косці, да якога прымацаваны грудныя мышцы ў птушак і некаторых млекакормячых (напрыклад у кажаноў, крата).
[Гал. kiel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маты́ль, ‑я, м.
1. Тое, што і матылёк. У паветры насіліся матылі, звінелі дзікія пчолы, шапацела лісце.Самуйлёнак.
2. Лічынка камара, якая жыве ў глеі і служыць прыманкай пры лоўлі рыбы, а таксама кормам для акварыумных рыб.
•••
Матылі ў вачах — пра мігценне перад вачамі, калі становіцца млосна, дрэнна (ад слабасці, стомы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагля́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Заснаваны на паказе таго, што вывучаецца. Нагляднае навучанне.// Які служыць для паказу. Старшы важаты.. пачаў падносіць школе прывезеныя падарункі: мастацкую бібліятэку, геаграфічныя карты, наглядныя дапаможнікі.Якімовіч.
2. Такі, які можна наглядаць; пераканаўчы. Наглядныя прыклады. Наглядны паказчык. □ Сіла нагляднай агітацыі накіравана на вышуканне і выкарыстанне рэзерваў.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
параўна́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Заснаваны на параўнанні, супастаўленні чаго‑н. Параўнальны метад даследавання. □ Кантрастны, параўнальны паказ з’яў розных сфер жыцця, паказ адных з’яў на фоне другіх сапраўды ярка раскрываў і паэтызаваў тую ці іншую падзею, сітуацыю, чалавечы характар.Саламевіч.
2.Спец. Які выражае параўнанне, служыць для параўнання. Параўнальныя даданыя сказы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плашч-пала́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Непрамакальная накідка, якая можа служыць і плашчом і палаткай. Тады штаб дывізіі размясціўся пад павецямі з плашч-палатак. Пры налётах авіяцыі нам давялося хавацца за дрэвамі.«Звязда».[Ніна] прыўзняла рукой край плашч-палаткі, каб ахінуць Алёшу, які стаяў на дажджы.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасе́ка, ‑і, ДМ ‑сецы, ж.
Ачышчаная ад дрэў паласа ў лесе, якая служыць граніцай участка, дарогай і пад. Я не магу адвесці вачэй ад лініі-прасекі. Прарэзаная праз лясныя нетры, яна зачаравала мяне сваім хараством.Пальчэўскі.Хутка .. [мужчыны] збочылі з шырокай дарогі на вузкую лясную прасеку і ехалі цяпер марудна.Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прывілеява́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае прывілеі, карыстаецца імі. Наведвальнікаў .. [у аптэцы] было мала, бо ёю карысталіся пераважна прывілеяваныя кліенты — работнікі ўправы, паліцыі і іншых акупацыйных устаноў.Няхай.// Які дае некаторыя прывілеі. Прывілеяванае становішча. □ Адна ў адным была Вера паслядоўнай — не служыць фашыстам сваёй прафесіяй, не працаваць на якой-небудзь прывілеяванай рабоце добраахвотна.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раке́тчык, ‑а, м.
1. Той, хто падае сігналы ракетамі (у 1 знач.). Лавілі і білі ракетчыкаў. Злавілі двух дыверсантаў, якія прабіраліся да моста са скрынкамі толу.Лынькоў.
2. Той, хто служыць у ракетных войсках. Збілі нашы ракетчыкі Паўэрса — Гістарычны архіўны факт...Панчанка.
3. Спецыяліст, які займаецца драблемамі запуску ракет у космас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
владе́тьнесов.
1.(иметь в своей собственности) вало́даць, улада́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АГРАКЛІМАТЫ́ЧНАЕ РАЯНАВА́ННЕ,
падзел тэрыторыі па ступені спрыяльнасці кліматычных умоў для земляробства. Асн. задача агракліматычнага раянавання — вылучэнне тэрыторый (паясоў, зон, абласцей, раёнаў і г.д.), што адрозніваюцца паміж сабой асаблівасцямі клімату і ўмовамі с.-г. вытв-сці. Падзяляецца на агульнае, якое дае магчымасць вызначыць у цэлым агракліматычныя рэсурсы для сельскай гаспадаркі, і спецыяльнае, што служыць для вырашэння канкрэтных вытв. задач. Ацэнка агракліматычных рэсурсаў праводзіцца пераважна праз паказчыкі колькасці цяпла і вільгаці, умоў перазімоўкі культур. У аснову агракліматычнага раянавання ва ўмераных шыротах пакладзена сума т-р вышэй за 10 °C і працягласць залягання ўстойлівага снегавога покрыва. У найб. пашыранай схеме агракліматычнае раянаванне Беларусі (паводле А.Х.Шкляра) тэр. рэспублікі падзяляецца на 3 агракліматычныя вобласці з 6 падвобласцямі і 19 агракліматычнымі раёнамі (гл. схему). Раянаванне грунтуецца на аснове фіз.-геагр. правінцый, улічваюцца сумы т-р паветра за цёплы перыяд года (з т-рамі паветра вышэй за 10 °C), каэфіцыент увільгатнення, кантынентальнасць клімату, колькасць дзён з т-рамі паветра ад 5 да 15 °C і інш. паказчыкі.